Караімы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
вычытка
Радок 1:
[[Выява:Trakai Kenesa.JPG|thumb|[[Кенаса ў Тракаі|Храм караімаў (кінаса) у Тракаі]]]]
[[Image:Karaite Kenesa Vilnius.jpg|thumb|Кінаса ў Вільні]]
'''Караі́мы''' (саманазва ''карайлар'') — народ, які жыве ва [[Украіна|Украіне]] (пераважныпераважна ў [[Аўтаномная рэспубліка Крым|Рэспубліцы Крым]]), [[Літва|Літве]] ([[Тракай]] (Трокі), [[Вільнюс]] (Вільня)), [[Расія|Расіі]], [[Польшча|Польшчы]]. Іх агульная колькасць у гэтых краінах паводле апошніх перапісаў насельніцтва складае каля 2 тыс. чал.
 
Былі пашыраны ўу [[Крым]]е, а з [[XIV стагоддзе|XIV ст.]] ўу [[ВКЛ]]. Крымскія караімы з'яўляюцца нашчадкамі цюркскіх плямёнаў, што ўваходзілі ў VIII — [[X стагоддзе|X ст.]] у склад [[Хазарскі каганат|Хазарскага каганата]]. Частку крымскіх караімаў захапіў у палон [[Вітаўт Кейстутавіч|Вітаўт]] і рассяліў па абшарох [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]].
 
Паходжанне караімаў дакладна не высветлена. Першапачаткова караімамі (літар. на [[іўрыт|іўрыце]] «якія чытаюць») у 8 ст. ўу [[Багдад]]зе называлася яўрэйская секта, створаная Ананам бен Давідам. Веравучэнне секты было заснавана на прызнанні адзінай крыніцай веры Бібліі ([[Стары Запавет|Стары запавет]]) і адмаўленні рабінска-талмудысцкай традыцыі. У 9 ст. іх дактрыну распрацаваў Беньямін Нахавендзі, караімскае сектанцтва пашырылася ў [[Грузія|Грузіі]], [[Палесціна|Палесціне]], [[Егіпет|Егіпце]], [[Іспанія|Іспаніі]] і інш. У 12 ст. цэнтр духоўнага жыцця караімаў перамясціўся ў [[Візантыя|Візантыю]], дзе ў 12-16 ст. створаны працы на іўрыце: «Гронка скрыпеню» Іехуды Хадасі (збор багаслоўя караімаў), «Кніга адбору» Ахарона ха-Рофе (каментарый да Бібліі) і інш. У 12 ст. караімы з'явіліся ў Крыме, у 13 ст. ўу г. Салхат (сучасны [[Стары Крым]]) існавала іх шматлікая абшчына. На думку некаторых даследчыкаў, караімы прыбылі сюды з Візантыі; караімскі ж гісторык 19 ст. Абрам Фірковіч прапанаваў версію, што караімы — нашчадкі старажытных ізраільцян, якія аселі ў Крыме яшчэ ў 6 ст. да н.э. Апошняя версія адвяргаецца сучаснай навукай. Больш верагоднай з'яўляецца думка пра зліццё караімаў-сектантаў з цюркамі-хазарамі, якія вызнавалі іўдаізм і пасля разгрому [[Хазарскі каганат|Хазарскага каганата]] кіеўскім князем [[Святаслаў Ігаравіч|Святаславам]] (10 ст.) былі выцеснены ў Крым. Тут караімы аформіліся як народнасць з уласнай [[Караімская мова|караімскай мовай]], што належыць да кыпчакскай групы [[Цюркскія мовы|цюркскіх моў]]. Іх галоўным горадам доўгі час была горная крэпасць Чуфут-Кале, караімы называлі яе «Яўрэйская скала» і звязвалі з ёй шмат легенд.
 
ПаводдеПаводле караімскага падання, у 1392 вялікі князь [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] [[Вітаўт]] разбіў [[Крымскія татары|крымскіх татараў]] і захапіў шматлікі палон, у т.л. і караімаў. Палонныя былі паселены ў [[Тракай|Троках]] (па-літоўску Тракай), [[Луцк|Луцку]], [[Галічына|Галічы]], каля [[Львоў|Львова]]; пазней караімы сталі рассяляцца па іншых гарадах Літвы, [[Валынь|Валыні]], [[Падолле|Падолля]]. Караімская мова падзялілася на 3 дыялекгы: трокскі (паўночны), галіцкі (паўднёвы) і крымскі.
 
Вялікае Княства Літоўскае станавілася важным культурным цэнтрам караімаў. На караімскую мову была пераведзена [[літургія]]. Першы караімскі багаслоў у ВКЛ Іцхак бен Аўрахам Трокі (Троцкі) вядомы як аўтар палемічных антыхрысціянскіх трактатаў «Умацаванне веры», перакладзеных у 1681 на [[Лацінская мова|латынь]]. У сярэднявеччы караімы ўспрымаліся ўладамі і мясцовым насельніцгвамнасельніцтвам як яўрэі; у 1495 пры выгааннівыгнанні яўрэяў з ВКЛ караімы таксама падлягалі высяленню, у час войнаў і бунтаў, як і яўрэі падвяргаліся пагромам.
 
[[Image:Qaraylar.jpg|thumb|Караімы, малюнак XIX ст.]]
3 уваходжаннем Крыма і ВКЛ у склад [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] караімы атрымалі шэраг ільгот, якіх не мелі яўрэі: магчымасць набываць зямельную ўласнасць, палёгку ад падаткаў, з 1827-281828 — і вызваленне ад воінскай павіннасці. Гэта адбывалася дзякуючы намаганням лідараў караімскіх абшчын (прадпрымальнікаў і землеўласнікаў), якія ў хадайніцтвах да ўрада падкрэслівалі сваё прынцыповае адрозненне ад артадаксальных [[Іўдаізм|іўдаістаў]]. У адрозненне ад яўрэяў Крыма, у асноўным дробных гандляроў і рамеснікаў, караімы былі земляробамі, валодалі тытунёвымі плантацыямі, садамі, салянымі капальнямі. У 1835 караімы дамагліся высялення яўрэяў з Трокаў і змены афіцыйнай назвы супольнасці: замест «яўрэі-караімы» яны сталі называцца «рускія караімы старазапаветнага веравызнання», а пазней — проста караімы У 1837 караімы атрымалі права рэлігійнвагарэлігійнага самакіравання: у Таўрычаскай губерні (уключала таксама Крым) выбіраўся галава духавенства — хахам (гахам) з рэзідэнцыяй у Еўпаторыі, яму падначальваліся газаны — кіраўнікі кінас (караімскіх сінагог). Хахам і газаны еўпатарыйскай кінасы складалі Таўрычаскае караімскае духоўнае ўпраўленне, якому ў 1850 былі падначалены і караімы заходніх губерняў. У 1863 караімы поўнасцю ўраўнаваны ў правах з карэнным насельніцтвам Расійскай імперыі. У 1897 агульная колькасць караімаў у Расіі складала 12,9 тыс. чалавек.
 
У 18-19 ст. вылучыўся шэраг караімскіх багасловаў і гісторыкаў. Сярод апошніх найбольш значнымі былі С. бен М.Луцкі, які ў 1750 пасяліўся ў Чуфут-Кале і выдаў працу «Шлях праведных», дзе выкладзена гісторыя караімаў са спісам усіх караімскіх твораў, і А. Фірковіч (п. у 1874), творы якога былі даволі тэндэнцыйныя. Значны ўклад у распрацоўку гісторыі караімаў зрабіў вядомы расійскі семітолаг А. Гаркаві.
 
Пасля 1917 частка крымскіх караімаў эмігравала з Расіі ў [[Польшча|Польшчу]], [[Францыя|Францыю]], [[Германія|Германію]], [[Турцыя|Турцыю]]. Колькасць крымскіх і польска-літоўскіх караімаў паменшылася ў выніку асіміляцыі. У 1926 ўу [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] (пераважна ў Крыме) пражывала каля 9 тыс. караімаў, а за яго межамі — 5 тыс. Караімы жылі ў Польшчы і Літве, на пачатку 1930-х г. іх невялікія групы былі ў [[Турцыя|Турцыі]] ([[Стамбул]]), [[Егіпет|Егіпце]] ([[Каір]]), [[Ірак|Іраку]].
 
У 1920-301930-я г. цэнтрам культурнага жыцця караімаў была [[Вільнюс|Вільня]], дзе выдаваліся часопіс «Myśl Karaimska» («Караімская думка», 1924), і «Наша думка» (на караімскай мове), літаратурныя творы. Троцкі хахам С. Шапшал сабраў унікальную калекцыю караімскіх старажытнасцей (у 1940 створаны музей караімскай культуры).
 
У [[Другая сусветная вайна|2-ю сусветную вайну]] тэарэтыкі германскага расізму не прызналі ў караімах этнічнага сваяцтва з яўрэямі, таму караімы пазбеглі [[Халакост|генацыду]] ў час акупацыі і толькі ў асобных гарадах (напр., [[Кіеў|Кіеве]]) падзялілі лёс яўрэяў. Сярод караімаў, якія ў вайну ваявалі ў [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]], быў генерал [[Уладзімір Калпакчы]].
 
Пасля вайны караімы ў СССР значна асіміляваліся, іх колькасць скарацілася да некалькіх тысяч чалавек. Паводле перапісу насельніцтва 1989 налічвалася 2,6 тыс. караімаў (з іх 1,4 тыс. у Крыме).