Розніца паміж версіямі "Геаграфія Мексікі"

62 байты дададзена ,  2 гады таму
няма тлумачэння праўкі
[[Мексіка ]] — дзяржава ў Паўночнай Амерыцы. З тэрыторыяй амаль роўнаю двум мільёнам квадратных кіламетраў<ref>[https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/geos/mx.html Mexico] at The World Factbook</ref> Мексіка з'яўляеццаз’яўляецца пятай па велічыні тэрыторыі краінай у [[Амерыка|Амерыцы]] і 13-й у свеце. На поўдні і захадзе абмываецца [[Ціхі акіян|Ціхім акіянам]], на ўсходзе водамі [[Карыбскае мора|Карыбскага мора]] і [[Мексіканскі заліў|Мексіканскага заліва]]. У склад Мексікі ўваходзяць два буйных паўвострава: на паўночным захадзе ў Ціхі акіян высунуты [[Каліфорнія (паўвостраў)|паўвостраў Каліфорнія]], аддзелены ад мацерыка [[Каліфарнійскі заліў|Каліфарнійскім залівам]]; на паўднёвым усходзе Мексіцы належыць большая частка паўвострава [[Юкатан]]. З пункту гледжання фізічнай геаграфіі, 12  % тэрыторыі краіны на ўсход ад перашыйка [[Тэуантэпек]] адносяцца да [[Цэнтральная Амерыка|Цэнтральнай Амерыкі]]. Найбуйнейшыя астравы: [[Рэвілья-Хіхеда|Архіпелаг Рэвілья-Хіхеда]], [[востраў Гуадалупе|Гуадалупе]], [[астравы Марыі]], [[востраў Касумель|Касумель]], [[Востраў Седрас|Седрас]], [[востраў Тыбурон|Тыбурон]], [[Анхель-дэ-ла-Гуарда]].
 
== Будова паверхні ==
 
Бoльшую частку Мексікі займае [[Мексіканскае нагор'е]], якое пераходзіць на поўначы ў высокія раўніны і плато [[Тэхас]]а і [[Нью-Мексіка]]; з усходу, захаду і поўдню яно акружана глыбока раздзеленымі горнымі хрыбтамі. Цэнтральная частка гэтага нагор'янагор’я складаецца з шырокіх упадзін — бальсонаў — з спадзістымі схіламі; асобныя хрыбты часта ўвянчаныя вулканамі. Паверхня пласкагор'япласкагор’я паступова падвышаецца да поўдня і ўтварае клін у вулканічнай зоне, дзе ў шыротным кірунку працягваецца хрыбет Папярочная Вулканічная С'ераС’ера. Паўночная частка пласкагор'япласкагор’я, Паўночная Меса, утворана злітымі паміж сабой больсонамі, упадзінамі з саланчакамі або салёнымі азёрамі ў цэнтры; самыя буйныя з іх — Бальсон-дэ-Мапімі, дно якога знаходзіцца на вышыні 900 м над у.м., і Бальсон-дэ-Майран (1100 м). Над агульным узроўнем плато рэзка ўзнімаюцца на вышыню да 900 м блокавыя горы. Бoльшая частка гэтага пустыннага раёна бяссцёкавая; толькі на поўначы працякае буйнейшая рака Мексікі [[Рыа-Брава-дэль-Нортэ]] (у ЗША яна носіць назву Рыа-Грандэ) і яе адзіны прыток — Канчас. Далей да поўдня паверхня нагор'янагор’я павышаецца; шматлікія міжгорныя ўпадзіны размешчаныя тут на адзнаках 1800—2400 м над у.м. і падзеленыя прыпаднятымі засушлівымі плато, над якімі на некалькі сот метраў паднімаюцца блокавыя хрыбты. На крайнім поўдні нагор'янагор’я знаходзіцца так званы Цэнтральны раён, які з'яўляеццаз’яўляецца цэнтрам палітычнага і эканамічнага жыцця краіны, дзе размешчаная сталіца і засяроджаная вялікая частка насельніцтва. У рэльефе гэтага раёна выразна выяўленыя катлавіны, дно якіх знаходзяцца на ўзроўні 1500—2600 м; усе яны, за выключэннем даліны Мехіка, дзе знаходзіцца сталіца, дрэнуюцца рэкамі, прыналежнымі да басейнаў [[Ціхі акіян|Ціхага]] і [[Атлантычны акіян|Атлантычнага акіянаў]]. Катлавіны падзеленыя ўзгорыстымі градамі мяккіх абрысаў, прарэзанымі глыбокімі і вузкімі далінамі рэк. Над паверхняй плато рэзка паднімаецца, абмяжоўваючы яго з поўдня, Папярочная Вулканічная С'ераС’ера, утвораная амаль злітымі конусамі вулканаў. Тут знаходзяцца найвышэйшыя пункты: [[вулкан Арысаба|Арысаба]] (Сітлальтэпетль), 5610 м; [[Папакатэпетль]], 5452 м; Істаксіуатль, 5286 м; Невада-дэ Талука, 4392 м; Малінчэ, 4461 м, і Невада-дэ-Каліма, 4265 м. У Даліне Мехіка даўжынёй 80 км і шырынёй каля 50 км некалі знаходзілася пяць плыткіх азёр з забалочанымі берагамі; буйнейшым з іх было возера Тэскока, у цэнтры якога, на востраве, размяшчалася сталіца ацтэкаў — Тэначтытлан. З часам возера было асушана і на яго месцы знаходзіцца сучасная сталіца, горад [[Мехіка]]. Самая буйная рака Цэнтральнага раёна — р. Лерма — працякае праз упадзіны Талука, Гуанахуата і Халіска і ўпадае ў [[возера Чапала]], якое мае сцёк у Ціхі акіян праз р. Рыа-Грандзе-дэ-Сант'ягаСант’яга. Іншыя ўпадзіны — Агуаскальентэс і Пуэбла — таксама дрэнуюцца рэкамі басейна Ціхага акіяна.
[[Выява:Mexfromspace.PNG|thumb|270px|злева|Здымак тэрыторыі Мексікі з космасу]]
Заходнюю мяжу нагор'янагор’я ўтварае горная сістэма Заходняя С'ераС’ера-Мадрэ, якая дасягае 160 км у шырыню і месцамі ўзнімаецца вышэй 3000 м. Гэта адзін з найбольш магутных і цяжкапераадольных горных бар'ераўбар’ераў Заходняга паўшар'япаўшар’я. Горная сістэма на ўсходзе нагор'янагор’я, Усходняя С'ераС’ера-Мадрэ, адносна лягчэйшая да пераадолення.
 
Папярочная Вулканічная С'ераС’ера стромкім уступам абрываецца да тэктанічнай упадзіны р. [[рака Бальсас|Бальсас]], глыбока ўдаецца ў горную вобласць; нават на вялікім алдаленні ад акіяна, на мерыдыяне г. Мехіка, дно даліны мае вышыню ўсяго каля 500 м над у.м. Паўднёвей даліны Бальсас знаходзіцца вобласць раздзеленых плато Герэра і Аахака, вядомая пад агульнай назвай Паўднёвай С'ераС’ера-Мадрэ; эразійная дзейнасць вадацёкаў стварыла тут складаную сетку глыбокіх далін і крутасхілых грабянёў, амаль не пакінуўшы роўных участкаў. Гэтая паўднёвая горная вобласць, якая, як прынята лічыць, утварае паўднёвы рубеж геалагічных структур Паўночнай Амерыкі, заканчваецца стромкімі ўступамі, звернутымі да Ціхага акіяна і да нізіннага пярашыйка Тэуантэпек.
[[Выява:IslaContoy-PeterMaas.JPG|thumb|270px|Трапічныя лясы на востраве [[Кантрой]]]]
Тры асноўныя фізіка-геаграфічныя вобласці за межамі вышэйапісанай горнай вобласці — гэта паўночная частка Ціхаакіянскага ўзбярэжжа, уключаючы п-аў Каліфорнію, або Ніжнюю Каліфорнію; Прымексіканскую нізіну і п-аў Юкатан; і горную сістэму Ч'япасЧ’япас, размешчаную паміж перашыйкам Тэуантэпек і мяжой Гватэмалы. Бoльшая частка тэрыторыі, размешчанай у паўночнай частцы Ціхаакіянскага ўзбярэжжа і аддзеленай ад астатняй часткі краіны цяжкадаступнымі гарамі Усходняй С'ераС’ера-Мадрэ, уяўляе сабой пустыню. Асноўныя элементы паверхні — пустыня Санора, дэпрэсія, размешчаная на паўночным працягу Каліфарнійскага заліва і месцамі апушчаная ніжэй у.м., і блокавыя горы п-ва Каліфорнія — працягваюцца на поўначы ў межы ЗША. Шырокія засушлівыя терасападобныя паверхні п-ва Каліфорнія большай часткай не маюць вадацёкаў, але ў паўднёвай частцы мацерыковага ўзбярэжжа Каліфарнійскага заліва адгор'іадгор’і і бяссцёкавыя ўпадзіны чаргуюцца з плоскадоннымі далінамі рэк, што сцякаюць з гор. Прымексіканская нізіна расшыраецца на поўначы, дзе яна злучаецца з прыбярэжнымі раўнінамі Тэхаса. Далей да поўдня, ад Тампіка да паўночнай ускраіны перашыйка Тэуантэпек, яна ўяўляе сабой вузкую забалочаную прыбярэжную паласу, а яшчэ далей пашыраецца і зліваецца з нізіннай вапняковай раўнінай п-ва Юкатан. На перашыйку Тэуантэпек адлегласць паміж Мексіканскім залівам і Ціхім акіянам складае ўсяго 210 км, а найбольшая вышыня — 240 м. Горная вобласць Ч'япасЧ’япас у структурным сэнсе належыць ужо да Цэнтральнай Амерыкі. У гэтай вобласці ўсе асноўныя формы рэльефу выцягнутыя раўналежна берагу Ціхага акіяна: вузкая прыбярэжная нізіна; стромка ўзнесены над ёй хрыбет С'ераС’ера-Мадрэ-дэ-Ч'япасЧ’япас вышынёй да 2400 м; рыфтовая даліна Ч'япасЧ’япас, дно якой знаходзіцца на 450—900 м над у.м., дрэніраваная прытокамі р. Грыхальва; нарэшце, шэраг блокавых глыбока раздзеленых горных хрыбтоў вышынёй месцамі больш 3000 м.
* [[Гара Пенья-Невада]]
 
== Клімат ==
Амаль палова ўсёй тэрыторыі Мексікі мае арыдны або семіарыдны клімат. Засушлівыя ўмовы характэрныя для ўсёй паўночнай зоны ўздоўж мяжы з ЗША, ад Ціхага акіяна да Мексіканскага заліва, і распаўсюджваюцца ў цэнтральнай частцы нагор'янагор’я на поўдзень прыкладна да 22° з.ш. Далей да поўдня колькасць ападкаў паступова павялічваецца, дасягаючы 580 мм у год у горадзе Мехіка і 890 мм у год ва ўпадзіне Пуэбла. Толькі штаты Веракрус і Табаска на ўзбярэжжа Мексіканскага заліва і Ціхаакіянскае ўзбярэжжа штата Ч'япасЧ’япас атрымліваюць дастатковую колькасць дажджоў на працягу ўсяго года. Вялікая частка ападкаў выпадае ўлетку, зімы адносна сухія. Тэмпературы і расліннасць залежаць ад вышыні над узроўнем мора. У Мексіцы гарачы пояс — т.зв. tierra caliente — размяшчаецца ад узроўня мора прыкладна да 600 м або трохі вышэй; умераны пояс — tierra templada — распасціраецца над ім, да вышыні каля 1850 м, а яшчэ вышэй, да самой снеговой межы (3950-4550 м) знаходзяцца т.зв. «халодныя землі» (tierra fria). Вялікая частка цэнтральнага нагор'янагор’я знаходзіцца на вышыні ад 1200 да 2400 м над у.м., што адпавядае верхняй частцы ўмеранага пояса і ніжняй часткі халоднага. Хоць сезонныя амплітуды тэмператур невялікія і, за выключэннем крайняй поўначы, складаюць у сярэднім каля 8&nbsp;°C, сутачныя ваганні значныя, і ў горнай вобласці ночы звычайна халодныя. На прыбярэжных нізінах летнія тэмпературы перавышаюць 27&nbsp;°C. Асабліва доўгае і гарачае лета характэрна для нізін, якія прымыкаюць да Каліфарнійскага заліва.
 
== Расліннасць ==