Вячаслаў Антонавіч Селях-Качанскі: Розніца паміж версіямі

др
стр.
др (→‎Біяграфія: clean up з дапамогай AWB)
др (стр.)
 
== Біяграфія ==
Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю ў 1905 годзе, [[Санкт-Пецярбургская дзяржаўная кансерваторыя імя М. А. Рымскага-Корсакава|Пецярбургскую кансерваторыю]] ў 1915 годзе. З 1913 года артыст Тэатра музычнай драмы. З 1915 года саліст [[Марыінскі тэатр|Марыінскага тэатра]], дзе выканаў партыі Барыса Гадунова ў оперы «Барыс Гадуноў», Шаклавітага ў «Хаваншчыне» [[Мадэст Мусаргскі|М. Мусаргскага]], Ігара ў оперы «Князь Ігар», Грыгорыя Гразнога ў «Царскай нявесце» і інш. Адначасова ў 1916—1918 гадах працаваў у [[Александрынскі тэатр|Александрынскім тэатры]]. Спяваў сумесна з [[Фёдар Шаляпін|Ф. Шаляпіным]]. З 1924 года кіраўнік музычнай падсекцыі [[Інбелкульт]]а, выкладчык опернага і харавога класаў Беларускага музычнага тэхнікума. Сярод яго вучняў былі Пігулеўскі, Няборская, Ашкіназі, Т. Баначыч, Архіпаў, а таксама некаторы час у яго вучылася вакалу Л. Александроўская. Арганізатар Беларускага студыйнага хору ў 1926 годзе, рэарганізаванага ў 1928 годзе ў Беларускую дзяржаўную капэлу (цяпер Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Беларусі). Галоўны рэжысёр (і выканаўца ролі Млынара) пастаноўкі ў [[БДТ-1]] ўпершыню на беларускай мове оперы «Русалка» А. Даргамыжскага (14 мая 1927). З 1927 года дырэктар [[БДТ-1]] (зняты з пасады па абвінавачванні ў «нацдэмаўшчыне»), з 1930 года дырэктар Беларускага тэатральнага тэхнікума, загадчык Беларускіх драматычных курсаў. З 1933 года ў [[Ленінград]]зе, намеснік дырэктара Опернай студыі імя Рымскага-Корсакава, рэжысёр Вандроўнай оперы Усерасійскага тэатральнага таварыства. З 1937 года працаваў ва [[Украіна|Украіне]]. З 1943 года кіраўнік гарадскога аддзела культуры і мастацтва [[БЦР]]. Адначасова кіраўнік і галоўны рэжысёр Мінскага гарадскога тэатра. Разам з [[Тодар Лебяда|Тодарам Лебядой]] паставіў яго п'есу «Загубленае жыццё». З 1944 года ў [[Берлін]]е, дзе сумесна з [[Мікола Равенскі|М. Равенскім]] стварыў канцэртна-эстрадную групу пры тэатральна-канцэртным бюро «Венета». З 1950 года ў [[ЗША]].
 
З 1924 года кіраўнік музычнай падсекцыі [[Інбелкульт]]а, выкладчык опернага і харавога класаў Беларускага музычнага тэхнікума. Сярод яго вучняў былі Пігулеўскі, Няборская, Ашкіназі, Т. Баначыч, Архіпаў, а таксама некаторы час у яго вучылася вакалу Л. Александроўская. Арганізатар Беларускага студыйнага хору ў 1926 годзе, рэарганізаванага ў 1928 годзе ў Беларускую дзяржаўную капэлу (цяпер Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Беларусі). Галоўны рэжысёр (і выканаўца ролі Млынара) пастаноўкі ў [[БДТ-1]] ўпершыню на беларускай мове оперы «Русалка» А. Даргамыжскага (14 мая 1927). З 1927 года дырэктар [[БДТ-1]] (зняты з пасады па абвінавачванні ў «нацдэмаўшчыне»), з 1930 года дырэктар Беларускага тэатральнага тэхнікума, загадчык Беларускіх драматычных курсаў.
 
З 1933 года ў [[Ленінград]]зе, намеснік дырэктара Опернай студыі імя Рымскага-Корсакава, рэжысёр Вандроўнай оперы Усерасійскага тэатральнага таварыства. З 1937 года працаваў ва [[Украіна|Украіне]].
 
З 1943 года кіраўнік гарадскога аддзела культуры і мастацтва [[БЦР]]. Адначасова кіраўнік і галоўны рэжысёр Мінскага гарадскога тэатра. Разам з [[Тодар Лебяда|Тодарам Лебядой]] паставіў яго п'есу «Загубленае жыццё». З 1944 года ў [[Берлін]]е, дзе сумесна з [[Мікола Равенскі|М. Равенскім]] стварыў канцэртна-эстрадную групу пры тэатральна-канцэртным бюро «Венета». З 1950 года ў [[ЗША]].
 
Аўтар твораў царкоўнай музыкі, хароў і песень на вершы беларускіх паэтаў.