Розніца паміж версіямі "Бляшаная кафедра"

няма тлумачэння праўкі
(outdated links removed or updated)
[[Image:Tin Can Cathedral.jpg|thumb|Серафіміцкая бляшаная кафедра]]
 
Бляшаная Кафедра ({{lang-ua|Бляшана Катедра}})  — першая незалежная ўкраінская царква ў [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыцы]]. Заснавана ў [[Горад Вініпег|Вініпегу]], яна не належала ні да адной з еўрапейскіх рэлігійных канфесій і была сэрцам Серафімскай царквы - — былога шырокага рэлігійнага саюза цэркваў усходняга абраду ў Паўночнай Амерыцы.
 
Украінскія імігранты пачалі прыбываць у [[Канада|Канаду]] ў [[1891]] годзе ў асноўным з заходніх рэгіёнаў Украіны: [[Букавіна|Букавіны]] і [[Галічына|Галіччыны]]. Свежае папаўненне з Букавіны было [[Праваслаўе|праваслаўным]], а тыя, хто прыбыў з Галіччыны - — [[Уніяцтва|грэка-каталікамі]] . Аднак і тыя і іншыя прытрымліваліся візантыйскага абраду. Да [[1903]] таварыства ўкраінскіх імігрантаў у Заходняй Канадзе вырасла і прыцягнула ўвагу рэлігійных лідараў, палітыкаў і педагогаў.
 
== Прынцыпы ==
[[Image:Cyril Genik.jpg|thumb|upright|[[Кірыл Генік]] (1857–19251857—1925)]]
 
Цэнтральнай фігурай украінскай абшчыны ў Вініпегу ў той час быў [[Кірыл Генік]] (1857-19251857—1925). Ён прыбыў з Галіччыны, скончыў Украінскую Акадэмічную гімназію ў [[Горад Львоў|Львове]] і на працягу кароткага часу вывучаў права ў [[Чарнавіцкім універсітэце]].<ref name="Martynowych, Orest T 1924. page 170">Martynowych, Orest T. Ukrainians in Canada: The Formative Period, 1891-19241891—1924. Canadian Institute of Ukrainian Studies Press, University of Alberta, Edmonton, 1991, page 170.</ref> Генік быў сябрам украінскага пісьменніка [[Іван Якаўлевіч Франко|Івана Франко]], аўтара казкі «Ліс Мікіта», намінаванай на [[Нобелеўская прэмія па літаратуры|Нобелеўскую прэмію па літаратуры]]. Вядома, што Генік быў сведкам на вяселлі Франко і , верагодна, падзяляў сацыялістычныя погляды Франко і ўхваляў яго з'едлівуюз’едлівую сатыру на тагачаснае духавенства. Лічыў пазбаўленне насельніцтва ад духавенства і зямельную рэформу спосабам вызвалення сялян ад прыгнёту памешчыкаў, якія трымалі зямлю ў сваіх руках у змове з іерархіяй царквы. Пасля прыбыцця ў Канаду Генік стаў першым украінцам, што атрымаў пасаду ва Урадзе Канады. Ён працаваў іміграцыйным агентам і адказваў за рассяленне пасяленцаў у іх гомстедах. Стрыечны брат Геніка, Іван Бодруг (1874-19521874—1952), і сябар Бодруга Іван Негрыч (1875-19461875—1946) таксама прыбылі з вёскі Бярозава з-пад Каламыі , дзе былі настаўнікамі пачатковай школы.<ref name="Martynowych, Orest T 1924. page 170"/> Гэтая тройца складала ядро інтэлігенцыі ва ўкраінскай суполцы і была вядомая як Бярозаўская Тройца. Толькі Генік, старэйшы з іх траіх, быў жанатым . Яго жонка Паліна (народжаная Цюркоўська) была дачкой святара, адукаванай жанчынай. Муж і жонка мелі трох сыноў і тры дачкі.<ref>Hryniuk, Stella. Dictionary of Canadian Biography Online, www.biographi.ca/EN/009004-119.01-e.php?id_nbr=8154</ref>
 
Другой ключавой асобай быў епіскап Серафім (сапраўднае імя было Стэфан Устволські). Справа скончылася тым, што Устволськага пазбавіў сану Свяшчэнны Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы ў [[Горад Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбургу]]. Гэта гісторыя пачынаецца з моманту, калі па ўласнай ініцыятыве ён адправіўся на Афон, дзе быў пасвячоны ў [[епіскап]]скі сан “Свяцейшым«Свяцейшым Анфімам”Анфімам», які свярджаў, што з’яўляецца епіскапам. Існуе падазрэнне, што Анфім пасвяціў Устволського на злосць [[цар]]у, паколькі ў тыя часы паміж царом і Свяшчэнным Сінодам адбывалася барацьба за кантроль над Рускай Праваслаўнай Царквой.<ref name="ukr">Mitchell, Nick. Ukrainian-Canadian History as Theatre in The Ukrainian Experience in Canada: Reflections 1994, Editors: Gerus, Oleh W.; Gerus-Tarnawecka, Iraida; Jarmus, Stephan, The Ukrainian Academy of Arts and Sciences in Canada, Winnipeg, page 226</ref> Пасля пасвячэння ў епіскапы Серафім адправіўся ў Паўночную Амерыку, дзе ненадоўга спыніўся ва ўкраінскіх святароў у [[Горад Філадэльфія|Філадэльфіі]]. Падчас прыбыцця ў Вініпег ён не належаў ні да [[Руская праваслаўная царква|Рускай Праваслаўнай Царквы]], ні да якой-небудзь іншай. Украінцы ў прэрыях прынялі яго як вандроўнага святога па традыцыі, што мае пачатак яшчэ з вытокаў хрысціянства.<ref>Mitchell, Nick. The Mythology of Exile in Jewish, Mennonite and Ukrainian Canadian Writing in A Sharing of Diversities, Proceedings of the Jewish Mennonite Ukrainian Conference, «Building Bridges», General Editor: Fred Stambrook, Canadian Plains Research Center, University of Regina, 1999, page 188.</ref>
 
Яшчэ адным чалавекам, які прымаў удзел у падзеях, што прывялі да стварэння “Бляшанай«Бляшанай Кафедры”Кафедры», быў памочнік Серафіма Макарый Марчанка. Марчанка выконваў функцыі дыякана і кантара, дапамагаючы Серафіму ў набажэнствах, якія ён добра ведаў. Ён прыбыў з Серафімам са Злучаных Штатаў. Архіепіскап Ланжавен з Сен-Баніфаса узначальваў рымска-каталіцкую епархію ў Заходняй Канадзе, працуючы ў непасрэдным кантакце з [[Папства|Папам]] у [[Ватыкан|Рыме]]. Ён лічыў, што яго святары былі дастаткова кампетэнтнымі для задавальнення патрэбаў украінскага насельніцтва.<ref>Martynowych, Orest T. Ukrainians in Canada: The Formative Period, 1891-19241891—1924. Canadian Institute of Ukrainian Studies Press, University of Alberta, Edmonton, 1991, page 184.</ref> Сваю ролю адыгралі таксама доктар Уільям Патрык, кіраўнік [[Прэсвітэрыянства|прэсвітэрыянскага]] Манітобскага каледжа ў Вініпегу, Ліберальная партыя Манітобы і рускія праваслаўныя місіянеры.
 
== Падзеі ==
Калі які выпадак і меў значныя наступствы ў развіцці падзей, то гэта, магчыма, унясенне членам заканадаўчага органа Манітобы Жазефам Бернье ў 1902 годзе законапраекта перадачы маёмасці русінскіх (украінцы былі таксама вядомыя як [[Русіны, этнічная група|русіны]]) грэка-каталіцкіх цэркваў ў кіраванне органаў , падначаленых (падкантрольных) [[Каталіцкая царква|рымскай царкве]].<ref>Martynowych, Orest T. Ukrainians in Canada: The Formative Period, 1891-19241891—1924. Canadian Institute of Ukrainian Studies Press, University of Alberta, Edmonton, 1991, page 189.</ref> Архіепіскап Ланжавен заявіў, што русіны павінны даказаць, што яны каталікі, а не [[Пратэстанцтва|пратэстанты]], аддаўшы маёмасць царквы пэўным асобам або камітэту міран, не залежных ад святароў або епіскапаў.<ref>Winnipeg Tribune 25 February 1903.</ref> Колькасць украінскага насельніцтва ў прэрыях таксама выклікала цікавасць у рускіх праваслаўных місіянераў. На той час Руская Праваслаўная Царква выдаткоўвала 100 тысяч долараў у год на місіянерскую працу ў Паўночнай Амерыцы.<ref name="ukr" /> Акрамя таго, ва ўкраінцах была зацікаўлена прэсвітэрыянская царква. Прэсвітэрыянцы запрашалі маладых людзей украінскага паходжання вучыцца ў Манітобскім каледжы (цяпер гэта Універсітэт Вініпега), дзе былі створаны спецыяльныя класы для маладых украінцаў, якія хацелі б стаць школьнымі настаўнікамі (а затым і святарамі незалежнай Грэчаскай царквы).<ref>Martynowych, Orest T. Ukrainians in Canada: The Formative Period, 1891-19241891—1924. Canadian Institute of Ukrainian Studies Press, University of Alberta, Edmonton, 1991, page 192</ref> Дырэктар каледжа, Доктар Кінг, які свабодна валодаў [[Нямецкая мова|нямецкай мовай]], правёў субяседванне з кандыдатамі Бодругам і Негрычам на нямецкай мове, Генік пераклаў іх схаластычныя дакументы ў з польскай на[[Англійская мова|англійскую мову]], і яны сталі першымі ўкраінскімі студэнтамі ўніверсітэта ў Паўночнай Амерыцы - — Манітобскага каледжа, які на той час быў часткай Універсітэта Манітобы.
 
Генік, Бодруг і Негрыч дзейнічалі хутка, імкнучыся забяспечыць інтарэсы суполкі.<ref name="yere">Yereniuk, Roman, A Short Historical Outline of the Ukrainian Orthodox Church of Canada, www.uocc.ca/pdf, page 9</ref> Яны далучылі да справы Серафіма. Ён прыбыў у Вініпег у красавіку 1903<ref>Martynowych, Orest T. Ukrainians in Canada: The Formative Period, 1891-19241891—1924. Canadian Institute of Ukrainian Studies Press, University of Alberta, Edmonton, 1991, page 190</ref> і арганізаваў царкву, якая не залежала ад еўрапейскіх цэркваў і не дэманстравала лаяльнасці да розных рэлігійных груп, што змагаліся за душы новых украінскіх імігрантаў у прэрыях. Сваю царкву Серафім назваў Праваслаўнай Рускай (а не Рускай Праваслаўнай). Ён абвясціў сябе яе кіраўніком, а, каб заручыцца падтрымкай украінцаў, царква атрымала альтэрнатыўную назву — Серафімская . Набажэнствы вяліся па ўсходнім абрадзе, з якім імігранты былі знаёмыя. Серафім пачаў пасвячаць у кантары і [[дыякан]]ы, а 13 снежні 1903 ён афіцыйна блаславіў і адкрыў для набажэнстваў невялікі будынак на ўсходнім баку вуліцы Макгрэгара, паміж Манітоб-авеню і Прытчард- авеню, які, магчыма, раней называўся царквой Святога Духа.<ref>Martynowych, Orest T., The Seraphimite, Independent Greek, Presbyterian and United Churches, umanitoba.ca/...canadian...…canadian…/05_The_Seraphimite_Independent_Greek_Presbyterian_and_United_Churches.pdf -, page 1</ref> У лістападзе 1904 гады ён пачаў будаваць свой вядомы Бляшаны Сабор на рагу Кінг-стрыт і Стэла-авеню.<ref>Martynowych, Orest T., The Seraphimite, Independent Greek, Presbyterian and United Churches, umanitoba.ca/...canadian...…canadian…/05_The_Seraphimite_Independent_Greek_Presbyterian_and_United_Churches.pdf -, page 2</ref> Харызматычны Серафім пасвяціў каля 50 святароў і дыяканаў (многія з іх былі малапісьменныя), якія сталі выконваць абавязкі святароў у паселішчах, прапаведуючы незалежнае праваслаўе і кіраванне царкоўнай маёмасцю праз незалежных давераных асоб. На працягу двух гадоў гэтая царква атрымала амаль 60 тыс. паслядоўнікаў.<ref name=" Bodrug, Ivan. page xiii">Bodrug, Ivan. Independent Orthodox Church: Memoirs Pertaining to the History of a Ukrainian Canadian Church in the Years 1903-19131903—1913, translators: Bodrug, Edward; Biddle, Lydia, Toronto, Ukrainian Research Foundation, 1982, page xiii</ref>
 
Праз розныя правіны і праблемы з алкаголем<ref name="yere" /> Серафім страціў давер інтэлігенцыі, якая запрасіла яго ў Вініпег, і неўзабаве адбыўся пераварот з мэтай пазбавіцца ад яго, пры гэтым не страціўшы паствы. Серафім адправіўся ў Санкт-Пецярбург, каб паспрабаваць атрымаць прызнанне і далейшае фінансаванне ад расійскага Свяшчэннага Сінода для сваёй квітнеючай царквы. Пры яго адсутнасці Іван Бодруг і Іван Негрыч, на той час ужо студэнты багаслоўя ў Манітобскім каледжы, а таксама святары Серафімскай царквы, змаглі атрымаць гарантыі прэсвітэрыянскага фінансавання для царквы Серафімскай на той падставе, што яна паступова пяройдзе на прэсвітэрыянскую мадэль. У канцы восені 1904 гады, Серафім вярнуўся з Расіі, але не прывёз з сабой ніякай грашовай дапамогі.<ref>Bodrug, Ivan. ''Independent Orthodox Church: Memoirs Pertaining to the History of a Ukrainian Canadian Church in the Years 1903-19131903—1913'', translators: Bodrug, Edward; Biddle, Lydia, Toronto, Ukrainian Research Foundation, 1982, page 81</ref> Вярнуўшыся, ён выявіў здраду і хутка адлучыў ад царквы ўсіх святароў, якія прымалі ў гэтай здрадзе ўдзел. Ён апублікаваў у мясцовых газетах іх фатаграфіі з імёнамі на грудзях так, быццам яны былі злачынцамі.<ref name="winnipeg">Mitchell, Nick. Ukrainian-Canadian History as Theatre in The Ukrainian Experience in Canada: Reflections 1994, Editors: Gerus, Oleh W.; Gerus-Tarnawecka, Iraida; Jarmus, Stephan, The Ukrainian Academy of Arts and Sciences in Canada, Winnipeg, page 229</ref> Яго помста была недоўгачасовай, неўзабаве ён атрымаў вестку, што Святым Сінодам сам адлучаны ад царквы. Пасля адлучэння свайго і ўсіх святароў Серафім у 1908 годзе знік і ніколі больш не вяртаўся.<ref name=" Bodrug, Ivan. page xiii"/>
 
== Наступствы ==
Вынікам гэтых сацыяльных і духоўных падзей стала фарміраванне ўкраінскай абшчыны ў Канадзе.
 
Іван Бодруг, адзін з бунтароў сярод серафімістаў, узначаліў новую незалежную царкву. Ён і сам быў досыць харызматычным святаром і пад уплывам прэсвітэрыянства прапаведаваў евангельскае хрысціянства. Ён дажыў да 1950-х. Будынкі незалежнай царквы (Святога Духа) знаходзіліся на рагу Прытчард-авеню і МакГрэгар-стрыт. Той будынак, які выкарыстоўваў для набажэнстваў Серафім, знеслі. Другі будынак пабудавалі з дапамогай прэсвітэрыянскага фінансавання. Ён да гэтага часу існуе, размешчаны праз дарогу ад Храма працы ў паўночнай частцы Вініпега.<ref>Martynowych, Orest T. Ukrainians in Canada: The Formative Period, 1891-19241891—1924. Canadian Institute of Ukrainian Studies Press, University of Alberta, Edmonton, 1991, photograph 47.</ref>
 
Архіепіскап Ланжавен скіраваў намаганні на далучэнне ўкраінскай суполкі да рымска-каталіцкай паствы. [[Бельгія|Бельгійскія]] святары і ўсе іншыя, хто адпраўляў месы ў стараславянскім стылі, былі апрануты паводле грэчаскага абраду і чыталі пропаведзі на [[Польская мова|польскай мове]]. Гэтая царква была праз дарогу ад незалежнага Украінскага каталіцкага сабора Святых Уладзіміра і Вольгі на МакГрэгар-стрыт у паўночнай частцы Вініпега. Такая канкурэнцыя забяспечвала большую магчымасць для ўкраінскіх дзяцей у Канадзе вучыцца на ўкраінскай мове.<ref name="winnipeg" />
 
Ліберальная партыя, зразумеўшы, што ўкраінцы больш не знаходзяцца ў саюзе з архіепіскапам Ланжавенам і паслядоўнікамі Рымска-каталіцкай царквы, якія падтрымлівалі кансерватыўную партыю, узяла ініцыятыву ў свае рукі і пачала фінансаваць першую ўкраінскую газету ў Канадзе, «Канадскі фермер», рэдактарам якой стаў не хто іншы, як Іван Негрыч.
 
Серафім знік у 1908 годзе, але «Украінскі Голас» (газета да гэтага часу публікуецца ў Вініпегу) паведамляў у канцы 1913, што, па чутках, ён прадаваў Бібліі работнікам чыгункі ў Брытанскай Калумбіі.
 
Кірыл Генік пераехаў са сваёй старэйшай дачкой і адным з сыноў на некаторы час у ЗША, у Паўночную Дакоту, але потым вярнуўся і памёр у 1925 годзе.
 
Макарый Марчанка пасля знікнення Серафіма, абвясціў сябе не толькі новым епіскапам Серафімскай царквы, але і [[Патрыярхат|Архіпатрыярхам]], Архіпапай, [[Гетман|Архігетманам]] і [[Князь|Архікнязем]]. Каб не быць абвінавачаным у фаварытызме, ён адлучыў ад царквы Папу Рымскага і ўвесь расійскі Свяшчэнны Сінод.<ref name=" Bodrug, Ivan. page xiii"/> Захаваліся звесткі, што ён да канца 1930-х гадоў працягваў падарожнічаць па вёсках і адпраўляў набажэнствы для ўкраінцаў, якія праглі ўсходняга абраду.
 
== Cпасылкі ==
{{reflist|30em}}
 
== Бібліяграфія ==
* Bodrug, Ivan. ''Independent Orthodox Church: Memoirs Pertaining to the History of a Ukrainian Canadian Church in the Years 1903-19131903—1913'', translators: Bodrug, Edward; Biddle, Lydia, Toronto, Ukrainian Research Foundation, 1982.
 
* Hryniuk, Stella, GENYK, CYRIL - — Dictionary of Canadian Biography Online, www.biographi.ca/EN/009004-119.01-e.php?id_nbr=8154
 
* ''Manitoba Free Press'', issues of 10 October 1904, 20 January 1905, 28 December 1905.
 
* Martynowych, Orest T., The Seraphimite, Independent Greek, Presbyterian and United Churches, umanitoba.ca/...canadian...…canadian…/05_The_Seraphimite_Independent_Greek_Presbyterian_and_United_Churches.pdf -
 
* Martynowych, Orest T. ''Ukrainians in Canada: The Formative Period, 1891-19241891—1924''. Canadian Institute of Ukrainian Studies Press, University of Alberta, Edmonton, 1991.
 
* Maruschak, M. ''The Ukrainian Canadians: A History'', 2nd ed., Winnipeg: The Ukrainian Academy of Arts and Sciences in Canada, 1982.
 
* Mitchell, Nick. ''The Mythology of Exile in Jewish, Mennonite and Ukrainian Canadian Writing'' in ''A Sharing of Diversities'', Proceedings of the Jewish Mennonite Ukrainian Conference, "«Building Bridges"», General Editor: Stambrook, Fred, Canadian Plains Research Center, University of Regina, 1999.
 
* Mitchell, Nick. ''Ukrainian-Canadian History as Theatre'' in ''The Ukrainian Experience in Canada: Reflections 1994'', Editors: Gerus, Oleh W.; Gerus-Tarnawecka, Iraida; Jarmus, Stephan, The Ukrainian Academy of Arts and Sciences in Canada, Winnipeg.
 
* ''Winnipeg Tribune'', issue of 25 February 1903.
* [http://fivedoorfilms.com/documentary.html Five Door Films, Romance of the Far Fur Country]
* {{cite web | url =http://www.biographi.ca/009004-119.01-e.php?&id_nbr=8154 | title =Cyril Genik | author =[[Stella Hryniuk|Hryniuk, Stella]] | date = | work = | publisher =[[Dictionary of Canadian Biography]]}}
* {{cite web | url =http://www.biographi.ca/009004-119.01-e.php?&id_nbr=7112 | title =Bishop Seraphim | author =[[Stella Hryniuk|Hryniuk, Stella]] | date = | work = | publisher =[[Dictionary of Canadian Biography]]}}
* [http://umanitoba.ca/faculties/arts/departments/ukrainian_canadian_studies/media/05_The_Seraphimite_Independent_Greek_Presbyterian_and_United_Churches.pdf Martynowych, Orest T., The Seraphimite, Independent Greek, Presbyterian and United Churches]
* [http://mbplays.ca/plays/tin-can-cathedral Tin Can Cathedral by Nick Mitchell]
* {{cite web | url = http://www.ukrweekly.com/old/archive/1998/019819.shtml | title = Our Christmas: nothing's really changed | author =[[Orysia Paszczak Tracz]] | year = 1998| work = | publisher =[[The Ukrainian Weekly]]}}
* [http://wbi.lib.umanitoba.ca/WinnipegBuildings/browseNames.jsp?letter=T&offset=0/ University of Manitoba Libraries: Winnipeg Building Index. Tin Can Cathedral Selkirk Avenue 1904]
* [http://www.uocc.ca/pdf/publications/Short%20History%20of%20the%20UOCC.pdf Yereniuk, Roman, A Short Historical Outline of the Ukrainian Orthodox Church of Canada]