Варонежская антэкліза: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
[[Файл:Belarus tectonic map.svg|thumb|300px|Тэктанічныя структуры Беларусі]]
Ахоплівае тэрыторыю паўднёвага захаду еўрапейскай часткі [[Расія|Расіі]], паўночнага ўсходу [[Украіна|Украіны]], заходзіць на ўсход [[Беларусь|Беларусі]]. Абмежавана на паўночным захадзе [[Аршанская ўпадзіна|Аршанскай упадзінай]] і [[Жлобінская седлавіна|Жлобінскай седлавінай]], на паўднёвым захадзе і поўдні Прыпяцка-Данецкім аўлакагенам, на ўсходзе Прыкаспійскай упадзінай і на паўночным усходзе [[Маскоўская сінекліза|Маскоўскай сінеклізай]]. Працягнулася з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход на 800 км, шырыня 300—400 км.
 
У скляпеннай частцы паверхня фундамента залягае звычайна на глыбіні 40—250 м, месцамі выходзіць на паверхню зямлі. Паўночна-ўсходнія і ўсходнія схілы спадзістыя, паўднёвыя больш стромкія. Вылучаюцца падпарадкаваныя структуры (напр. Суражскі і Грамяцкі пахаваныя выступы, якія падзелены Клінцоўскім грабенам). Платформавы чахол на крылах складзены з асадкавых парод рыфею і венду (на ўсходзе), дэвону і пярмі — трыясу (на поўдні), [[мезазой|мезазою]] і [[кайназой|кайназою]].

Варонежская антэкліза сфарміравалася пераважна ў [[герцынская складкавасць|герцынскую складкавасць]].
 
Да антэклізы прымеркаваны жалезныя руды Курскай магнітнай анамаліі.
 
== Літаратура ==
* ''Шкуратаў У.'' Варонежская антэкліза // {{Крыніцы/БЭ ў 18 т., т. |4. Мн., 1997.}}
 
[[Катэгорыя:Тэктоніка Беларусі]]