Курапаты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 149:
У 1937-м годзе быў рэпрэсаваны яго прадзед — Волюсь Каралецкі. Продка актывіста трымалі ў турме пад [[Орша|Оршай]], а месца пахавання невядомае.
«Буду ляжаць, пакуль не здохну!», — сказаў 30-гадовы Пальчэўскі. Ён кажа, што пайшоў на крайні крок, бо не бачыць іншых шляхоў спыніць будаўніцтва на пляцоўцы, якая раней уваходзіла ў ахоўную зону мемарыяла. Калі прыехалі супрацоўнікі [[Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь|МНС]], то Пальчэўскі сам адшпіліў кайданкі, каб не рэзалі. Міліцыя спрабавала затрымаць хлопца, але людзі грамадой адбілі.
Як распавёў старшыня Партыі БНФ [[Аляксей Янукевіч]], адбылася сутычка Змітра Дашкевіча з будаўнікамі, тыя пачалі яго збіваць. Людзі тэлефанавалі ў міліцыю, але яна так і не прыехала. Да акцыі далучыліся аўтар і рэдактар парталу 1863x.com [[Эдуард Пальчыс]] і старшыня [[Аб'яднаная грамадзянская партыя|Аб'яднанай грамадзянскай партыі]] [[Анатоль Лябедзька]] <ref>[http://nn.by/?c=ar&i=185962 Людзі адбілі ў міліцыі абаронцу Курапат, які прыкаваў сябе да МАЗа будаўнікоў: «Буду ляжаць, пакуль ня здохну». АНЛАЙН] // [[Наша ніва (1991)|Наша ніва]]</ref>.
 
У гэты ж дзень у рэдакцыі афіцыйнай газэты Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі «СБ. Беларусь сегодня» прайшоў круглы стол, прысвечаны Курапатам. Удзельнікі круглага стала адзначылі, што Курапаты павінныя стаць месцам нацыянальнага яднання беларусаў <ref>http://www.belta.by/society/view/kuropaty-dolzhny-stat-obschenatsionalnym-memorialom-skorbi-i-pamjati-kruglyj-stol-sb-belarus-segodnja-234851-2017/ Куропаты должны стать общенациональным мемориалом скорби и памяти — круглый стол "СБ. Беларусь сегодня] // belta.by {{Ref-ru}}</ref>.