Розніца паміж версіямі "Курапаты"

3 байты выдалена ,  2 гады таму
 
=== Будаўніцтва бізнес-цэнтра ў ахоўнай зоне мемарыялу ===
У лютым [[2017]] года журналісты [[Наша Ніва (1991)|Нашай нівы]] выявілі, што ля Курапатаў скарацілі ахоўную зону, каб на яе месцы пабудаваць бізнес-цэнтр. Змяненне межаў было зацверджанае пастановай Міністэрства культуры №70 ад 1 снежня 2014 года. Будаўніцтва бізнес-цэнтра на былой ахоўнай зоне Курапатаў пачала кампанія «Белрэканструкцыя», а заказчыкзамоўца будаўніцтва — кампанія «КІПрэканструкцыя». Паводле інфармацыі партала 1863x.com, галоўны ініцыятар згаданага будаўніцтва ля Курапатаў — адзін з самых багатых людзей Беларусі Ігар Анішчанка <ref>[http://1863x.com/poor-kommers/ Как ученик Далай-Ламы уничтожает Куропаты] // 1863x.com</ref>. Мясцовыя жыхары і актывісты [[Малады фронт|Маладога фронту]] спрабуюць спыніць будаўніцтва <ref>[http://nn.by/?c=ar&i=185707 Месца будаўніцтва бізнэс-цэнтра каля Курапатаў перастала быць ахоўнай зонай два гады таму КАРТА] // [[Наша Ніва (1991)|Наша ніва]]</ref><ref>[http://nn.by/?c=ar&i=185701 Пяць пытанняў і адказаў пра канфлікт вакол забудовы ў Зялёным Лузе каля Курапат] // [[Наша Ніва (1991)|Наша ніва]]</ref>. Актывісты паставілі палатку. Па стане на [[21 лютага]] [[2017]] года супрацьстаянне актывістаў і будаўнікоў працягваецца. Да акцыі далучыўся [[Алесь Лагвінец]] <ref>[http://nn.by/?c=ar&i=185764 Пратэстоўцы vs. будаўнікі ФОТА, ВІДЭА] // [[Наша ніва (1991)|Наша ніва]]</ref>. [[22 лютага]] каля 13:00 міліцыяй быў затрыманы актывіст Маладога Фронту Павел Старавойтаў. Па інфармацыі лідара актывістаў [[Зміцер Дашкевіч|Змітра Дашкевіча]], супрацоўнікі міліцыі склалі некалькі адміністрацыйных пратаколаў у дачыненні да актывістаў за блакаванне будаўнічай тэхнікі <ref>[http://nn.by/?c=ar&i=185829 Затрыманы адзін з абаронцаў Курапатаў] // [[Наша ніва (1991)|Наша ніва]]</ref>. Каля 3-й гадзіны ночы на [[23 лютага]] на актывістаў, якія трымаюць вахту пратэсту на будоўлі ля мемарыяльнага комплексу «Курапаты», напалі паўтара дзясятка невядомых у масках і з завостранымі драўлянымі палкамі. Нападнікі выкрыквалі «Слава [[Расія|Расіі]]!» і «[[Белая раса]]!». Больш за ўсіх пацярпеў ад нападу Алесь Кіркевіч. Яго ўдарылі драўлянай бітай па скроні, з галавы ішла кроў. У іншых няма сур’ёзных пашкоджаньняў. Актывіст Юрась Лукашэвіч паехаў у міліцыю пісаць заяву. Міліцыянт, які быў на пляцоўцы ўночы, некуды адышоў за гадзіну-дзве да нападу, пасля бойкі міліцыя прыехала, апытала актывістаў і з'ехала. Па інфармацыі аднаго з абаронцаў лагера Паўла Вінаградава, раніцай лагер ля будоўлі быў адноўлены. Таксама раніцай на месца пратэсту прыехалі старшыня [[Партыя БНФ|Партыі БНФ]] [[Аляксей Янукевіч]] і лідар «Маладога фронту» [[Зміцер Дашкевіч]]. На 18:00 23 лютага быў анансаваны вялікі сход мясцовых жыхароў супраць будоўлі. Павел Вінаградаў запэўніў, што праз напад скасоўваць сход не будуць. На той момант на актывістаў склалі сумарна 6 адміністрацыйных пратаколаў <ref>[http://www.svaboda.org/a/28326297.html Курапаты: актывісты аднавілі лягер пасьля нападу, будзе заява ў міліцыю] // svaboda.org</ref>. На вечар 23 лютага жыхары сабралі 600 подпісаў пад зваротам супраць будоўлі. Паперу накіравалі ў пракуратуру і Палату прадстаўнікоў. Лагер пратэстоўцаў павялічыўся, стаяць ужо два наметы. На зборы прысутнічала прыкладна паўсотні чалавек разам з журналістамі. Сярод прысутных — [[Павел Севярынец]], [[Зміцер Дашкевіч]], [[Алесь Кіркевіч]], [[Алесь Лагвінец]], [[Аляксей Янукевіч]], [[Антон Матолька]]. Актывісты паведамілі, што заява ў міліцыю наконт начнога нападу прынятая. На 18:15 сабралася ўжо блізу сотні жыхароў. Паводле Змітра Дашкевіча, абарона Курапатаў ад будаўніцтва будзе працягвацца <ref>[http://nn.by/?c=ar&i=185914 Ля Курапатаў прайшоў масавы збор мясцовых жыхароў ФОТА] // [[Наша ніва (1991)|Наша ніва]]</ref>.
 
[[23 лютага]] ў Мінгарвыканкаме прайшла сустрэча з забудоўшчыкам бізнес-цэнтра. Улады паабяцалі вывучыць абгрунтаванасць ўзвядзення аб'екта на гэтым месцы і даць адказ праз некалькі дзён. Лідар «Маладога фронту» Дашкевіч распавёў пра тысячу сабраных подпісаў <ref>[https://news.tut.by/society/532971.html Протест у Куропат: активист два часа пролежал на земле, приковав себя к грузовику строителей] // TUT.by</ref>.
Ананімны ўдзельнік