Віталь Міхайлавіч Баравой: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дададзены катэгорыі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 9:
У 1929 годзе пасля заканчэння 7-класнай народнай польскай школы ў вёсцы Заборцы па благаславенню і хадайніцтву мясцовага свят. Яўстафія Нядзельскага, настаяцеля парафіі Вялікія Сітцы, паступіў у 4-ы клас Віленскай духоўнай семінарыі.
 
У 1936-1939 гг. вучыўся на багаслоўскім факультэце Варшаўскага ўніверсітэта, дзе слухаў лекцыі М. С. Арсеньева, М. В. Зызыкіна, свяшчэннамучаніка Рыгора (Грыгорыя) Перадзэ, Юсціна Маісэску, будучага патрыярха Румыніі, і інш. Быў шанавальнікам царкоўнага гісторыка Васіля Болатава і хацеў стаць яго прадаўжальнікам. Пасля ўваходжання [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] ў [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]], з восені 1939 года выкладаў рускую і беларускую мовы і літаратуру ў школе ў вёсцы Заборцы. У 1941 годзе, пасля закрыцця школы ва ўмовах германскай акупацыі, стаў чытальнікам у храме Серафіма Сароўскага ў вёсцы Сітцы Докшыцкага раёна.
 
З лістапада 1941 года служыў сакратаром Мінскай духоўнай кансісторыі; з сакавіка 1942 года быў сакратаром Мінскага архіепіскапа Панцеляімана (Ражноўскага) і Магілёўскага архіепіскапа [[Філафей (Нарко)|Філафея (Нарко)]], які знаходзіўся ў той час у [[Мінск|Мінску]]. Пасля адхілення германскімі ўладамі ў чэрвені 1942 года мітрапаліта Панцеляімана ад кіравання епархіяй Баравой з'ехаў у Несцераўку; з вяртаннем першага да кіравання епархіяй у красавіку 1943 года, у кастрычніку таго ж года Баравой зноў стаў сакратаром Мінскага епархіяльнага ўпраўлення.
 
Восенню 1944 года, з прычыны наступлення [[Рабоча-сялянская Чырвоная армія|Чырвонай Арміі]], падлягаў эвакуацыі разам з архіерэямі ў Германію; але ў [[Гродна|Гродне]] разам з жонкай таемна пакінуў чыгуначны вагон, дабраўся да Мінска, дзе пасяліўся ў родных.
 
Пасля вызвалення Мінска наведаў новага архіепіскапа Мінскага Васіля (Ратмірова), які прыбыў з Чырвонай Арміяй, для перадачы яму епархіяльных спраў. Пазней быў арыштаваны СМЕРШам, але вызвалены, дзякуючы заступніцтву архіепіскапа з умовай прызначэння на месца святара ў правінцыі (тады як сам Віталь Баравой хацеў заставацца свецкім навукоўцам падобна В. В. Болатаву)<ref>Платонов А. Все, что я помню об о. Виталии Боровом // интернет-портал «Киевская Русь». <nowiki>http://www.kiev-orthodox.org/site/personalities/1974/</nowiki></ref>. 29 кастрычніка 1944 года ў Мінску быў рукапаложаны ў дыякана, а 1 лістапада — у прасвітара; прызначаны настаяцелем Петрапаўлаўскага сабора ў Гомелі. Пра Васіля Ратмірава Дзм. Паспялоўскі на падставе сваёй гутаркі ў 1979 годзе з Баравым пісаў: «<...> тып да таго маральна апусціўся, што выратаваны ім з турмы Віталь Баравой, пасля прафесар-протапрасвітар і адзін з архітэктараў знешняй палітыкі Маскоўскага Патрыярхату з канца 40-х гг. да пачатку перабудовы, доўга сумняваўся ў благадатнасці свайго святарства, атрыманага з рук гэтага іерарха».<ref>Дмитрий Поспеловский. ''Сталин и Церковь: «конкордат» 1943 г. и жизнь Церкви.''</ref> Іншыя крыніцы не пацвярджаюць сумневаў Баравога ў сваім рукапалажэнні. Так А. С. Буеўскі паведамляе, што ў Гомелі «раскрыўся пастырскі і прапаведніцкі дар маладога святара»<ref>Буевский А. С. Боровой Виталий Михайлович // Православная энциклопедия. Т. 6, С. 81-82.</ref>.
 
Прымаў удзел у арганізацыі спачатку багаслоўскіх курсаў, а затым [[Мінская духоўная семінарыя|Мінскай семінарыі]] ў [[Жыровіцкі манастыр|Жыровіцкім манастыры]], дзе быў выкладчыкам.
 
У 1953 годзе экстэрнам скончыў Ленінградскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя, там жа выкладаў гісторыю Старажытнай Царквы; у 1962 годзе атрымаў ступень доктара багаслоўя.