Кантабры: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
untagged non-categorized.
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 6:
Кантабры карысталіся рэпутацыяй неўтаймаваных і незалежных горцаў. Працяглы час ім удавалася адбіваць напады рымлян. Упершыню войскі Рымскай рэспублікі напалі на іх каля 150 г. да н.э. У сваіх «Запісках пра Гальскую вайну» (iii.26) [[Цэзар]] апісвае, як [[Крас]] перамог аб'яднаную армію кантабраў і [[аквітаны|аквітанаў]], якіх ён заве «роднаснымі плямёнамі», што ставіць пад сумнеў прыналежнасць кантабраў да [[Кельтыберы|кельтыбераў]] (гэты пункт гледжання папулярны сярод часткі заходнееўрапейскіх гісторыкаў). Сама назва «кантабры» — [[лігуры|лігурскага]] паходжання і азначае «горцы». Назвы кантабрскіх плямёнаў і іх мясцовыя традыцыі таксама адрозніваюцца ад суседніх кельтыберскіх.
 
Перамагчы кантабраў здолелі толькі [[Агрыпа]] і [[Актавіян Аўгуст]], якія асабіста ўдзельнічалі ў кампаніях, вядомых як [[Кантабрыйскія войны]] (29-19 гг. да н.э.), у выніку якіх кантабры і саюзныя ім [[астуры]] былі часткова знішчаны<ref> [[Светоній]], ''Аўгуст'', 21</ref>. [[Тыберый]] атрымаў першы ваенны вопыт у вайне супраць кантабраў у 25 г. да н.э. на пасадзе салдацкага трыбуна<ref>Светоній, ''Тыберый'', 9</ref>.
 
Пасля гэтага землі кантабраў былі ўключаны ў склад правінцыі [[Тараконская Іспанія]], з абмежаванай аўтаноміяй. Кантабры пастаўлялі рэкрутаў у рымскія дапаможныя войскі (''auxilia''), як і іх заходнія суседзі, [[астуры]]. У старажытнай Кантабрыі знаходзіліся свінцовыя шахты, пра якія вядома мала.
Радок 26:
[[Катэгорыя:Плямёны старажытнай Іспаніі]]
[[Катэгорыя:Кельты Іберыі]]
[[Катэгорыя:КолішніяЗніклыя народы Еўропы]]