Генрык Батута: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
'''Ге́нрык Бату́та''' ({{lang-pl|Henryk Batuta}}) — выдуманы сацыяліст, рэвалюцыянер, [[Польшча|польскі]] камуніст, які першапачаткова з’явіўся ў [[польская Вікіпедыя|польскай Вікіпедыі]]. Вядомы як прыклад самай вялікай раскрытай [[фальсіфікацыя|фальсіфікацыі]] ў Вікіпедыі на сённяшні дзень (акрамя [[скандал з Essjay|фальсіфікацыі ў англійскай Вікіпедыі з удзельнікам Essjay]], які згадваўся ў [[Бі-Бі-Сі]]).
 
Паводле сваёй выдуманай біяграфіі, Батута нарадзіўся ў [[Адэса|Адэсе]] ў 1898 годзе, прымаў удзел у [[грамадзянская вайна ў Расіі|грамадзянскай вайне ў Расіі]], разам з [[Эрнэст ХэмінгўэйХэмінгуэй|Эрнэстам Хэмінгуэем]] удзельнічаў у [[грамадзянская вайна ў Іспаніі|грамадзянскай вайне ў Іспаніі]]. Артыкул аб ім быў створаны [[8 лістапада]] [[2004]] г. і праіснаваў 15 месяцаў, пакуль не быў ўключаны ў спіс артыкулаў на выдаленне.
 
Датуль пакуль фальсіфікацыя не была выяўленая, артыкул налічваў 10 сказаў і ўвесь гэты час заставаўся невялікім, што, магчыма, спрыяла гэтак доўгаму існаванню гэтай фальсіфікацыі. Артыкул атрымаў вядомасць, калі нататкі аб ім з’явіліся ў польскай газеце «[[Газета Выборча]]» і часопісе «[[Пшэкруй]]», а таксама ў брытанскім часопісе «[[The Observer]]».