Нападаючы (футбол): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Artsiom91Bot перанёс старонку Нападаючы, футбол у Нападаючы (футбол): ВП:НА
Радок 5:
 
Вызначаюць цэнтральнага, краёвага і адцягнутага нападаючых.
 
У сучасных [[тактычныя схемы (футбол)|тактычных схемах]] ужываюцца ад аднаго да трох нападаючых. Звычайна на полі гуляюць два, прычым часцей за ўсё адзін размяшчаецца як мага бліжэй да брамы, а другі знаходзіцца як бы за ім і падтрымлівае яго з глыбіні [[Футбольнае поле|поля]]. У задачы першага ўваходзіць прыняць мяч, адцягнуць на сябе некалькі абаронцаў і аддаць галявы [[Пас (футбол)|пас]], альбо прабіць абарону і забіць самому. Задача другога — аддаваць пас з глыбіні да брамы, перамяшчацца ў штрафны, адцягваючы ўвагу супернікаў, шукаць свабодныя зоны і прымаць там мяч.
 
Крыху радзей адзін з нападаючых ссоўваецца на бок поля і робіць перадачу ў паветры ў штрафную пляцоўку суперніка.
 
Паколькі звычайна нападаючыя забіваюць больш галоў, чым хтосьці іншы ў камандзе, яны з’яўляюцца найболей вядомымі.
 
== Цэнтрфорвард ==
У цэнтральнага нападаючага або «чыстага форварда» адна задача — забіць гол. Большасць знаходзіцца ў штрафной або побач з ёй, стала шукаючы магчымасць прыняць мяч і ўдарыць па браме. Такіх гульцоў часта завуць ''лісой у клетцы'', таму што яны перамяшчаюцца ў асноўным па штрафной суперніка. Сярод нападаючых такога тыпу найболей вядомыя [[Рамарыа]], [[Раналда]], [[Герд Мюлер]], [[Гары Лінекер]], [[Эрнан Крэспа]], [[Руд ван Ністэлрой]], [[Габрыэль Батыстута]], [[Робі Фаўлер]]. Ім неабавязкова мець высокую хуткасць, галоўнае — з’явіцца ў патрэбным месцы ў патрэбны час і тэхнічна ўдарыць па мячы.
 
Іншы тып цэнтральных нападаючых — магутныя, фізічна развітыя гульцы з уменнем добра гуляць галавой і затуляць мяч. Уся каманда працуе на тое, каб падаваць ім мячы, і яны альбо забіваюць ударам галавы, альбо, хаваючы мяч, праводзяць яго ў штрафную і забіваюць гол. Сярод такіх гульцоў вядомыя [[Алан Шырэр]], [[Крысціян В’еры]], [[Ян Колер]], [[Фернанда Мар’ентэс]].
 
Іншыя забіваюць галы, зарабляючы іх выключна дзякуючы ўменню валодання мячом. Атрымліваючы перадачу, яны на высокай хуткасці прарываюцца ў штрафную і падманнымі рухамі вызваляюцца ад абароны; застаўшыся сам-насам з галкіперам або пустой брамай, убіваюць мяч у сетку. Такой гульнёй адрозніваліся і адрозніваюцца [[Цьеры Анры]], [[Ёхан Кройф]], [[Майкл Оўэн]], [[Фернанда Торэс]], [[Фёдар Чаранкоў]].
 
Шматлікія, асабліва вялікія, гульцы выдатна выкарыстоўваюць усе прыёмы для таго, каб дамагчыся выніку. [[Пеле]], [[Дыега Марадона]], [[Марка ван Бастэн]], [[Юрген Клінсман]] маглі скарыстацца любой магчымасцю дзякуючы сваім шырокім уменням і здольнасці чытаць гульню, выкарыстаць нестандартны ход і забіць мяч у браму.
 
== Адцягнены форвард ==
Адцягнены форвард звычайна гуляе паміж нападаючымі і [[паўабаронца (футбол)|паўабаронай]]. Упершыню з нападнікам на такой пазіцыі стала гуляць [[Зборная Венгрыі па футболе|зборная Венгрыі]] канца [[1940-я|40-х]] — сярэдзіны [[1950-я|50-х]], у якой гэтую ролю выконваў [[Ферэнц Пушкаш]]. Каманда ''Выдатных венграў'', як яе звалі тады, была лідарам сусветнага футбола і стала адной з вялікіх камандаў усіх часоў.
 
Папулярнасць гэтай пазіцыі прынесла зборная [[Зборная Італіі па футболе|Італіі]]; {{lang-it|trequartista}} — гулец, які не гуляе ні ў нападзе, ні ў паўабароне, але трымае ўсе ніткі гульні, як цяпер прынята казаць — [[плэймэйкер]]. У [[Іспанія|Іспаніі]] гэтую ролю завуць {{lang-es|mediapunta}}, у [[Англія|Англіі]] — ''пазіцыя [[Тэдзі Шэрынгем]]а''.
 
Незалежна ад назвы такі гулец выконвае не толькі задачы нападу, але і абарончыя. На гэтае месца выбіраецца альбо паўабаронца з добрымі атакавальнымі здольнасцямі, альбо нападнік, здольны добра гуляць у адбіранні мяча. Так павялося, што часцей за ўсё гулец гэтага [[амплуа]] мае дзясяты нумар. Пад гэтым нумарам выступала вельмі шмат вядомых футбалістаў, ад [[Пеле]] да [[Зінедзін Зідан|Зінедзіна Зідана]].
 
== Спасылкі ==