Карл I Анжуйскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Радок 81:
| каранацыя_6 =

| дата нараджэння =21.03.1227
| месца нараджэння =
| дата смерці =7.01.1285
| месца смерці =[[Фоджа]], [[Італія]]
| дынастыя =[[Анжуйская дынастыя|Анжу-Сіцылійскі дом]], старэйшая лінія
| бацька =[[Людовік VIII Леў]]
| маці =[[Бланка Кастыльская]]
| муж =
| жонка =
| жонка =1-я жонка: [[Беатрыс Праванская]]
2-я жонка: [[Маргарыта Бургундская]]
| дзеці =
| дзеці ='''ад 1-га шлюбу:'''
'''сыны:''' Людовік, [[Карл II Анжуйскі|Карл II]], [[Філіп Анжуйскі|Філіп]], Роберт
'''дачкі:''' Бланка, Беатрыс, Ізабела
'''ад 2-га шлюбу:'''
'''дачка:''' Маргарыта
| рэлігія =[[каталіцызм]]
| узнагароды =
Радок 107:
=== Граф Анжу, Мена і Праванса ===
[[Выява:Armoiries Charles Anjou av 1246.svg|thumb|left|128px| Герб Карла I Анжуйскага да [[1246]] года]]
У [[1246]] года ў Карл быў пасвечаны ў рыцары і атрымаў багатыя апанажы [[Графства Анжу|Анжу]] і [[графства Мэн|Мэн]], якія завяшчаў яму бацькам (пры ўмове, што народзіцца сын) <ref>Першапачаткова Анжу і Мэн атрымаў старэйшы брат Карла, [[Жан Трыстан Французскі|Жан Трыстан]], памерлы ў [[1232]] годзе.</ref>. У [[1246]] годзе маці зладзіла яму шлюб з [[Беатрыс Праванская|Беатрыс Праванскай]], малодшай дачкой [[Раймунд Берынгер IV Праванскі|Раймунд Берынгера V]], графа Праванса і Форкальк'ерФоркальк’ер. У яе былі 3 старэйшыя сястры, з якіх [[Маргарыта Праванская|Маргарыта]] ў [[1234]] годзе ажанілася з старэйшым братам Карла, каралём Францыі [[Людовік IX Святы|Людовік ам IX Святым]], [[Элеанора Праванская|Элеанора]] — у [[1236]] годзе з [[кароль Англіі|караля Англіі]] [[Генрых III Плантагенет|Генрыхам III]], а [[Санча Праванская|Санча]] — у [[1243]] годзе з малодшым братам Генрыха III, [[Рычард Карнуольскі|Рычардам Карнуольскім]], які стаў у будучыні каралём Германіі. У Раймунда Берынгера не было сыноў, таму ён па феадальнаму звычаю быў павінен падзяліць свае ўладанні паміж усімі дочкамі. Аднак ён, лічачы, што старэйшыя дочкі дастаткова ўзнагароджаны багатым пасагам і не жадаючы драбіць свае ўладанні, завяшчаў усе свае зямлі Беатрыс. Паколькі пасаг не быў выплачаны да канца, то старэйшыя дочкі палічылі сябе абдзеленымі. Маргарыта Праванская з тых часоў ненавідзела Карла, які неўзабаве пасварыўся і з удавой Раймунда Берынгера, [[Беатрыс Савойская|Беатрыс Савойскай]], якая патрабавала ў якасці ўдовінай долі [[графства Форкальк'ер]].

[[Графства Праванс]]кае знаходзілася ў васальнай залежнасці ад [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]] як частка былога [[Бургундскае каралеўства|каралеўства Бургундыя]]. Карл адмовіўся прыносіць прысягу імператару [[Фрыдрых II Гогенштаўфен|Фрыдрыху II]], які быў заняты іншымі праблемамі і не стаў змагацца за свае правы. Пры гэтым ранейшыя графы далі гарадам і знаці поўную свабоду, з чым Карл не збіраўся мірыцца. Калі ён упершыню прыбыў у Праванс, то з ім прыбыў натоўп юрыстаў і рахункаводаў, якія прыступілі да вывучэння яго графскіх правоў і прывілеяў. Гэта выклікала паўстанне правансальскага дваранства на чале з [[Бараль дэ Бо|Баралем дэ Бо]] і [[Баніфацый дэ Кастэлан|Баніфацыем дэ Кастеллан]], якое падтрымала графіня-ўдава Беатрыс. Паўстанне падтрымалі таксама гарады [[Марсель]], [[Арль]] і [[Авіньён]], якія асцерагаліся за сваю незалежнасць <ref>Гэтыя гарады афіцыйна былі часткай Імперыі і не ўваходзілі ў склад графства Праванса. (С. Рансимен, стар.96)</ref>. Калі ў [[1247]] годзе Карл выехаў з Праванса для таго, каб фармальна ўступіць у валоданне графства Анжу і Мэн, гарады заключылі абарончы саюз, які ўзначаліў Бараль дэ Бо.

Разам з Людовікам IX у [[1248]] годзе Карл адправіўся ў [[крыжовыя паходы|крыжовы паход]] у [[Егіпет]] <ref>Карл далучыўся да паходу толькі вясной [[1249]] года, бо не змог выйсці ў мора да надыходу зімы.</ref>. Перад гэтым ён пайшоў на кампраміс з Беатрыс Савойскай, саступіўшы ёй графства Форкальк'ерФоркальк’ер. У крыжовым паходзе ён праявіў сябе храбрым воінам. Але ў час яго адсутнасці ў Правансе ўспыхнула паўстанне. у [[1250]] годзе брат адпусціў Карла разам з іншым братам, [[Альфонс дэ Пуацье|Альфонсам дэ Пуацье]], дадому і ў кастрычніку ён вярнуўся ў свае ўладанні. З дапамогай ваеннай сілы і дыпламатыі Карл здолеў да жніўня [[1252]] года падпарадкаваць мяцежныя гарады. Карл памяркоўна абышоўся з кіраўнікамі паўстання. Бараль дэ Бо стаў яго верным паплечнікам, а ўсе тры гарады былі вымушаны прызнаць Карла сваім сюзерэнам.

=== Барацьба за [[графства Эно]] ===
У [[лістапад]]зе [[1252]] года памерла маці Карла, Бланка Кастыльская, якая была рэгенткай Францыі ў час адсутнасці Людовіка IX. У выніку Карл быў вымушаны паехаць у Парыж, дзе ён разам з братам [[Альфонс дэ Пуацье|Альфонсам дэ Пуацье]] прыняў рэгенцтва. У гэты час [[Папа Рымскі]] [[Аляксандр IV (Папа Рымскі)|Аляксандр IV]] прапанаваў Карлу карону [[Сіцылійскае каралеўства|Сіцылійскага каралеўства]]. Альфонс гэту прапанову не ўхваліў, а Людовік IX у сваім пісьме забараніў Карлу прымаць карону.

Расчараваны Карл увязаўся ў грамадзянскую вайну, якая бушавала ў Фландрыі і Эно. Графіня [[Маргарыта II Фландрыйская|Маргарыта]], змагалася са сваім сынам [[Жан I д'Авэн|Жанам д'Авэнд’Авэн]], прапанавала Карлу графства Эно і пост рэгента Фландрыі. Карл пачаў сцягваюць войскі ў графства. Але ў [[1254]] годзе ў вярнуўся з крыжовага паходу Людовік IX і загадаў Карлу адмовіцца ад графства Эно, якое ён у [[1256]] годзе аддаў Жану д'Авэнд’Авэн.

=== Супакаенне Праванса ===
У адсутнасць Карла ў Правансе зноў стала бунтаваць знаць, якую ўзначальвалі Баніфацый дэ Кастэлан і Беатрыс Савойскай. Вярнуўшыся ў Праванс, Карл па адзіночцы справіўся з незадаволенымі. Пры пасрэдніцтве караля Беатрыс у лістападзе [[1256]] года пагадзілася адмовіцца ад Форкальк'ерФоркальк’ер у абмен на вялікую суму і пажыццёвы пенсіён, якія пагадзіўся выплаціць Людовік. У тым жа годзе ён уціхамірыў і Марсель.

Умацаваўшы сваю ўладу ў Правансе, Карл стаў пашыраць свае ўладанні. У [[1257]] годзе ён набыў некалькі сеньярый у [[Альпы|Альпах]] у [[дафін В'енскі|дафіна В'енскагаВ’енскага]], акрамя таго ён атрымаў у [[прынц Аранскі|прынца Аранскага]] [[Раймунд дэ Бо|Раймунда дэ Бо]] права рэгента Арэлацкага каралеўства. У [[1258]] годзе васалам Карла прызнаў сябе граф Вентымільі. У [[1259]] годзе Карл атрымаў сюзерэнітэт над [[Кунеа]], [[Альба (Італія)|Альба]] і [[Кераска]] ў паўднёвым [[П'емонт|П'емонцеП’емонце]], у [[1260]] годзе — сеньярыямі [[Мандова|Мандовы]], [[Чэва|Чэвы]] і [[Біандратэ]] ў [[Салуццо]].

У пачатку [[1262]] года ў Правансе ў адсутнасць Карла ўспыхнула новае паўстанне, якое ўзначаліў Баніфацый дэ Кастэлан. Ён заручыўся падтрымкай [[Генуя|Генуі]] і сыноў караля [[Арагон]]а. Замяшчаў Карла Бараль дэ Бо, які захаваў яму вернасць нягледзячы на ўдзел у паўстанні свайго кузена [[Гуго дэ Бо|Гуго]], ён змог затармазіць паўстанне. Карл вярнуўся і дамовіўся з генуэзцамі, аддаўшы ім прыбярэжныя землі, пасля чаго прымусіў бегчы Баніфацыя і Гуго дэ Бо. Пасля гэтага ён пры пасрэдніцтве караля Арагона дамовіўся з Марселем. У выніку яму ўдалося ўціхамірыць Праванс, які да канца яго кіравання цалкам падтрымліваў усе яго пачынанні.
Радок 153:

=== Кароль Сіцылійскага каралеўства ===
Неўзабаве пасля пакарання Конрадзіна Карл ажаніўся другі раз — на [[Маргарыта Бургундская|Маргарыце Бургундскай]], якая прынесла яму трэць графстваў [[Танер]] [[Невер]] і [[Асер]], а таксама чатыры невялікія сеньярыі, якія былі раскіданы па Паўночнай Францыі (Монмірай, Алюе, Торын'іТорын’і і Брюн'іБрюн’і). Але адзіная дачка ад гэтага шлюбу памерла дзіцём, таму гэтыя ўладанні пасля смерці Маргарыты адышлі назад да яе сваякоў.

[[28 лістапада]] [[1268]] года памёр Папа Клімент IV, пасля чаго Рым перайшоў пад кантроль Карла — яго абралі сенатарам. Новы Папа [[Грыгорый X, Папа Рымскі|Грыгорый X]], быў абраны толькі восенню 1271 года, да гэтага Карл адзінаўладна распараджаўся ў Італіі, прысвоіў у адсутнасць Папы права прызначаць імператарскіх намеснікаў у Італіі. Да канца [[1270]] года ён падпарадкаў сабе ўсю Таскану. Вясной таго ж года Карл падавіў і паўстанне на Сіцыліі.
Радок 162:

=== Чаканка манет пры Карла Анжуйскім ===
[[Выява:Saluto oro.jpg|thumb|left|Салюта д'Орад’Ора, адчаканеныя пры двары Карла I]]
Як любы суверэнны кіраўнік, стаўшы каралём, Карл стаў чаканіць свае манеты. Ён асабіста прыняў удзел у распрацоўцы праекта ў [[1278]] годзе. Таксама для распрацоўкі манет былі прыцягнуты лепшыя майстры манетных двароў [[Брындызі]] і Месіны. Манеты выпускаліся ў двух варыянтах: залатыя (Салюта д'Орад’Ора) і сярэбраныя (Салюта д'Аржентад’Аржента)<ref>[http://www.coinarchives.com/w/results.php?results=100&search=Carl+I+saluto Салюта Карла I]</ref>. Кіравалі выпускам [[Фларэнцыя|Фларэнційскія]] [[мінмейстар]]ы [[Франчэска Фармікі]] і [[Джавані Фарціна]]. Пазней выпуск манет працягнуў яго сын Карл II і ўнук [[Роберт I Мудры|Роберт]]. Гэтыя манеты атрымалі назву Карліна ({{lang-it|Carlino}}).

== Спроба стварэння міжземнаморскай імперыі ==
Радок 179:
[[15 кастрычніка]] [[1273]] года быў адсвяткаваны шлюб паміж Філіпам дэ Куртэнэ і Беатрыс Анжуйскай. Праз некалькі дзён памёр імператар Балдуін II і тытул «імператар Канстанцінопаля» быў прызнаны за Філіпам.

Пакуль Карл знаходзіўся ў вымушанай бяздзейнасці, імператар Візантыі [[Міхаіл VIII Палеалог]] развіў бурную дыпламатычную дзейнасць, заключыўшы саюзы з каралямі Балгарыі і Венгрыі, а таксама з [[Нагай|Нагаем]], фактычным кіраўніком [[Залатая Арда|Залатой Арды]]. А ў 1274 годзе ён аб'явіўаб’явіў Папе, што прымае унію.

У [[1275]] ў Папа Грыгорый дабіўся дагавора дружбы паміж імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі [[Рудольф I Габсбург|Рудольфам Габсбургаў]] і Карлам, які быў змацаваны шлюбам старэйшага ўнука Карла [[Карл Мартэл Анжуйскі|Карла Мартела]], і дачкі Рудольфа, Клеменцыі. Неўзабаве пасля гэтага, [[10 студзеня]] [[1276]] года, Папа Грыгорый памёр.

З лістапада [[1272]] года Карл вёў вайну супраць [[Генуя|Генуі]], а ў [[1275]] годзе яна перарасла ў вайну супраць адроджанай лігі гібелінаў. І склалася яна няўдала: да лета [[1276]] года ён страціў амаль усе ўладанні ў П'емонцеП’емонце. [[22 чэрвеня]] пры пасрэдніцтве новага Папы [[Інакенцій V, Папа Рымскі|Інакенція V]], які памёр неўзабаве пасля гэтага, быў заключаны мір.

[[Выява:Armoiries Anjou Jérusalem.svg|thumb|128px|Герб, прыняты Карлам Анжуйскім у [[1277]]]]

[[25 лістапада]] [[1277]] года быў абраны Папам [[Мікалай III, Папа Рымскі|Мікалай III]]. [[24 мая]] [[1278]] года па яго патрабаванні Карл быў вымушаны адмовіцца ад пасады сенатара Рыма. Таксама ён прыклаў сілы да таго, каб памірыць зноў пасварыўшыхся Карла і імператара Рудольфа. Каменем спатыкнення стала графства Праванс. Паколькі намінальна яго граф лічыўся васалам імператара (хоць Карл аб гэтым палічыў за лепшае «забыць»), то ўдава Людовіка IX Маргарыта Праванская, якая ненавідзела Карла, звярнулася да Рудольфа з просьбай аддаць яе графства. Яе падтрымаў у гэтым [[кароль Англіі]] [[Эдуард I]]. Летам 1278 года паслы Маргарыты дамовіліся з Рудольфам аб траістым саюзе. Па дагаворы старэйшы сын Рудольфа, Гартман, ажаніўся з дачкой Эдуарда. Пасля каранацыі Рудольфа імператарам Гартман павінен быў быць прызнаны яго спадкаемецам і рымскім каралём, атрымаўшы пры гэтым Арэлацкае і В'енскаеВ’енскае каралеўства, уключаючы Праванс. У жніўні Рудольф разбіў [[кароль Чэхіі|караля Чэхіі]] [[Пржэмысл Отакар II|Пржэмысла Отакара II]], з якім ён ваяваў з-за [[Аўстрыя|Аўстрыі]]. Пасля гэтага ў Рудольфа з'явіласяз’явілася магчымасць уварвацца ў Італію і Праванс. Толькі ў [[май|маі]] [[1280]] года Папе ўдалося прымірыць бакі. Карл пры гэтым адмовіўся ад намесніцтва ў Таскане. Пры гэтым Арэлацкае каралеўства ў перспектыве павінна было перайсці да ўнука Карла, Карла Мартэла, калі ён ажэніцца з Клеменцыяй Габсбург.

== Жонкі і дзеці ==

|Жонкі: жонка =1-я жонка: [[Беатрыс Праванская]]
2-я жонка: [[Маргарыта Бургундская]]

|Дзеці: дзеці ='''ад 1-га шлюбу:'''
'''сыны:''' Людовік, [[Карл II Анжуйскі|Карл II]], [[Філіп Анжуйскі|Філіп]], Роберт
'''дачкі:''' Бланка, Беатрыс, Ізабела
'''ад 2-га шлюбу:'''
'''дачка:''' Маргарыта

== Зноскі ==