Розніца паміж версіямі "Плошча Парыжскай Камуны (Мінск)"

няма тлумачэння праўкі
 
}}
 
'''Плошча Парыжскай Камуны'''  — [[плошча, архітэктура|плошча]] ў цэнтры [[Мінск]]а.
Плошча размешчана ў [[Цэнтральны раён, Мінск|Цэнтральным]] раёне паміж вуліцамі [[Вуліца Максіма Багдановіча, Мінск|Максіма Багдановіча]], [[Вуліца Янкі Купалы, Мінск|Янкі Купалы]], [[Вуліца Куйбышава, Мінск|Куйбышава]] і [[Вуліца Пашкевіч, Мінск|Пашкевіч]].
 
На плошчы размешчаны [[Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь]]. Астатнюю частку плошчы займае [[сквер Траецкая гара]], на бакавой алеі якога ўстаноўлены [[Помнік Максіму Багдановічу|помнік]] беларускаму паэту [[Максім Багдановіч|Максіму Багдановічу]]. Па перыметры плошчы размешчаны, будынка гарадской клінічнай бальніцы №  2, [[Траецкае прадмесце|Траецкага прадмесця]], [[Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча]], а таксама [[павільён «Белэкспа»|павільён Нацыянальнага выставачнага цэнтра «Белэкспа»]] да яго зносу. З боку [[Вуліца Куйбышава (Мінск)|вуліцы Куйбышава]] да плошчы прымыкае [[Парк Марата Казея|Піянерскі парк]], у якім стаіць [[помнік Марату Казею (Мінск)|помнік]] піянеру-герою [[Марат Казей|Марату Казею]].
 
== Гісторыя ==
 
У другой палове [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] на гэтым месцы паўстаў Траецкі базар, які стаў адным з найбуйнейшых у Мінску. Плошча, занятая кірмашом, стала называцца Траецкай плошчай. У [[1919]]  г. плошча была перайменаваная ў памяць аб [[Парыжская камуна|Парыжскай камуне]] [[1871]]  г. Рынак існаваў да [[1933]]  г., калі пачалося ўзвядзенне Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР па праекце архітэктара [[Іосіф Лангбард|І.  Р.  Лангбарда]]. Тэатр адкрыўся ў [[1938]]  г. Падчас вайны будынак тэатра не быў разбураны. У [[1950]]  г. на плошчы быў разбіты дэкаратыўны сад. У [[1981]]  г. быў адкрыты помнік Максіму Багдановічу ў гонар 90-годдзя з дня яго нараджэння.
 
== Спасылкі ==