Мсціслаў (унук Ігара Яраславіча): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Мсціслаў''' (1070-я — {{ДС|||1116}}) — князь з роду Рурыкавічаў.
 
Імя бацькі — сына кн. [[Ігар Яраславіч|Ігара Яраславіча]], крыніцы не называюць. У летапісах кн. Мсціслаў выступае як «унук Ігараў» або разам з кн. [[Давыд Ігаравіч|Давыдам Ігаравічам]], сваім дзядзькам. На думку, Ф. Успенскага, немагчыма вызначыць, чаму ён атрымаў імя ''Мсціслаў'', бо пра родавую лінію вядома дужа мала<ref>{{sfn|Литвина, Успенский, |2006. -- С. |с=23, прим.</ref>}}.
 
Упершыню ўспамінаецца «Аповесцю мінулых часоў» пад 1084 годам, калі разам з кн. Давыдам браў удзел у захопе Уладзімір-Валынскага і ўцёк разам з ім жа перад войскам пасланым вял.кн.кіеўскім [[Усевалад Яраславіч|Усеваладам]]. У 1099 годзе зноў з кн. Давыдам браў удзел у няўдалай спробе захапіць Уладзімір-Валынскі. Пад 1100 годам «Аповесць мінулых часоў» паведамляе ''«выиде Мстислав от Давыда на море месяца июня в 10»'', сэнс паведамлення пэўна не зразумелы — В.Тацішчаў лічыў, каб перахопліваць купцоў, М. Карамзін неакрэсленае «шукаць здабычы і славы». У 1103 годзе браў ўдзел у пераможным паходзе рускіх князёў супраць [[Полаўцы|полаўцаў]]. Напэўна, кн. Мсціслаў меў удзел, але крыніцы яго не называюць. Памёр «Мсціслаў, унук Ігараў» у 1116 годзе.{{sfn|Рапов|1977|с=202}}
 
[[Валянцін Лаўрэнцевіч Янін|В. Янін]] выказаў думку, што «Мсціслаў, унук Ігараў» як кн. Мсціслаў-Андрэй Усеваладавіч названы сярод рускіх князёў у адной з рэдакцый [[Хаджэнне ігумена Данілы|«Хаджэння ігумена Данілы»]] і, зыходзячы з разлікаў агульнага старшынства, з 1102—1103 года займаў смаленскі сталец<ref>''Янин В. Л.'' Междукняжеские отношения в эпоху Мономаха и "«Хождение игумена Даниила"» // Труды Отдела древнерусской литературы. -- — Т.16. -- — М., 1960. -- — С. 121, 122, 126, 129-130129—130 прим.</ref>. У адказ [[Леанід Васілевіч Аляксееў|Л. Аляксееў]] адзначыў, што з канца XI ст. прынамсі смаленскі сталец трымалі сыны кн. [[Уладзімір Манамах|Уладзіміра Усеваладавіча]]. Такая заўвага не бянтэжыла В. Яніна, ён лічыў, што княжанне ўладзіміравых сыноў магло пачацца ў канцы жыцця кн. Мсціслава, калі ён «цяжка хварэў, прыняў схіму і г.д.» і толькі пасля яго смерці Смаленская воласць «як вымарачная» канечна трапіла да кн. Уладзіміра Усеваладавіча.{{sfn|Рапов|1977|с=203}}
 
Таксама В. Янін лічыць, што напэўна менавіта "«Мсціславу, унуку Ігараву"» належала пячатка з грэчаскім надпісам "«Мсціслаў, вялікі архонт Росіі"» і выявай, магчыма, св. Андрэя Першазваннага, знойдзеная ў кіеўскім Белгарадзе<ref>''Янин В. Л.'' Актовые печати Древней Руси X -- XVX—XV вв. -- — Т. I.: Печати X -- — начала XIII в. -- — М., 1970. -- — C. 20-24, 172.</ref>.
 
На думку [[Алег Міхайлавіч Рапаў|А. Рапава]], кн. Мсціслаў трымаў, у т.л. на пачатку XII ст., невялікі ўдзел на Валыні, побач з уладаннямі (або ва ўладаннях) свайго дзядзькі кн. Давыда. А. Рапаў лічыць, што кн. Мсціслаў браў удзел у паходзе на полаўцаў у 1103 годзе як прадстаўнік кн. Давыда, а таксама магчыма і ў папярэднім з’езде на Далобскім возеры, бо летапісец наракае за няўдзел у паходзе кн. [[Алег Святаславіч|Алегу Святаславічу]] і не наракае кн. Давыду Ігаравічу.{{sfn|Рапов|1977|с=203}}
Радок 71:
|ref = Рапов
}}
* ''Baumgarten N.'' Généalogies et mariages occidentaux des Rurikides Russes du X-e au XIII-е siècle // Orientalia Christiana.  — Roma, 1927.  — Т. 35.  — 95 p. -- — P. 7, 9. Tab. I. №№ № 34, 35.
 
[[Катэгорыя:Род Рурыкавічаў]]