Гібралтар: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 64:
 
== Гісторыя ==
Гібралтар доўгі час знаходзіўся ў валоданні [[Маўры|маўраў]], якія захапілі яго ў [[Вестготы|вестготаў]] у 711 годзе. У [[1462|1462 годзе]] падчас [[Рэканкіста|Рэканкісты]] ён перайшоў у валоданне Іспаніі. У 1704 годзе на закаце Іспанскай імперыі быў захоплены ангельскай эскадрай пад камандаваннем адмірала [[Джордж Рук|Джорджа Рука]]. У 1713 годзе паводле [[Утрэхтская дамова|Утрэхтскай мірнай дамовы]], навязанай Іспаніі Англіяй і Францыяй, Гібралтар адышоў да Вялікабрытаніі. Іспанцы беспаспяхова спрабавалі ўзяць крэпасць ўу 1727 годзе падчас [[англа-іспанская вайна (1727)|англа-іспанскай вайны]], а таксама іспана-французскай «вялікай аблогі» (1779-1783). Па Версальскай дамове 1783 года скала засталася брытанскім уладаннем.
 
У 1830 Гібралтар быў афіцыйна абвешчаны калоніяй Вялікабрытаніі. Яго значэнне яшчэ больш узрасло пасля адкрыцця ў 1869 годзе [[Суэцкі канал|Суэцкага канала]], які удвая скараціў шлях у Еўропу з Індыі. Ўладанне скалой давала магчымасць кантролю над суднаходствам ў [[Міжземнае мора|Міжземным моры]].