Японія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адхілены апошнія 6 змен (Эраліан) і адноўлена версія 2245274 J. C. Richter
→‎Насельніцтва: 'Іакагама' ды не 'Якагама' у школьным падручніку геаграфіі
Радок 94:
== Насельніцтва ==
Нацыянальны склад насельніцтва аднародны (99,4 % [[японцы]]); невялікая колькасць [[карэйцы|карэйцаў]] (0,6 %), [[айны|айнаў]], кітайцаў. Асноўныя рэлігіі — [[сінтаізм]] і [[будызм]] (84 % вернікаў), 0,7 % [[хрысціянства|хрысціяне]]. Сярэдняя шчыльнасць 337 чалавек на 1 км². Найбольш шчыльна заселена раўніна Канто. Гарадскога насельніцтва 78 %; каля 42 % жыве ў гарадах з насельніцтвам больш за 3 млн чалавек. Быйныя гарады: [[Токіа]], [[Іакагама]], [[Осака]], [[Нагоя]], [[Сапара]], [[Горад Кобэ|Кобэ]], [[Кіёта]], [[Горад Фукуока|Фукуока]], [[Горад Кавасакі|Кавасакі]], [[Хірасіма]], [[горад Такусіма|Такусіма]]. У прамысловасці занята 25 % эканамічна актыўнага насельніцтва, у [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадарцы]] — 5 %.
 
У Японіі сфарміравалася некалькі буйнейшых агламерацый. Найбольш магутныя з іх — Кэйхін (з насельніцтвам 30 млн чалавек), якая ўключае Токіа (13 млн чал.), Іакагаму (3,6 млн), Кавасакі (1,4 млн); Хансін (больш за 16 млн чал.) — вакол гарадоў Осака (2,6 млн чал.), Кобе (1,5 млн), Кіёта (1,4 млн); Цюкё (каля 9 млн чал.) — з ядром у горадзе Нагоя (2,2 млн чал.). Гэтыя тры агламерацыі ўтвараюць адзін з буйнейшых сусветных мегалаполісаў — Такайда (больш за 60 млн чал.), які канцэнтруе 48 % насельніцтва краіны<ref>Геаграфія мацерыкоў і краін: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / Н. У. Навуменка, М. Л. Страха; пад рэд. Н. У. Навуменка; пер. з рус. мовы М. Л. Страхі. — 2-е выд., перапрац. — Мінск: Нар. асвета, 2011. ISBN 978-985-03-1594-6</ref>.
 
== Эканоміка ==