Віталь Міхайлавіч Баравой: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 17:
Восенню 1944 года, з прычыны наступлення [[Рабоча-сялянская Чырвоная армія|Чырвонай Арміі]], падлягаў эвакуацыі разам з архіерэямі ў Германію; але ў [[Гродна|Гродне]] разам з жонкай таемна пакінуў чыгуначны вагон, дабраўся да Мінска, дзе пасяліўся ў родных.
 
Пасля вызвалення Мінска наведаў новага архіепіскапа Мінскага Васіля (Ратмірова), які прыбыў з Чырвонай Арміяй, для перадачы яму епархіяльных спраў. Пазней быў арыштаваны СМЕРШам, але вызвалены, дзякуючы заступніцтву архіепіскапа з умовай прызначэння на месца святара ў правінцыі (тады як сам Віталь Баравой хацеў заставацца свецкім навукоўцам падобна В. В. Болатаву)<ref>''Платонов А.'' [http://www.golubinski.ru/russia/borovoy/andrei.htm Все, что я помню об о. Виталии Боровом] // интернет-порталgolubinski.ru: «КиевскаяБиблиотека Русь»."Россия <nowiki>httpи Финляндия" [Электронный ресурс] -- Дата доступа://www 18.kiev-orthodox06.2018.org/site/personalities/1974/</nowiki></ref>. 29 кастрычніка 1944 года ў Мінску быў рукапаложаны ў дыякана, а 1 лістапада — у прасвітара; прызначаны настаяцелем [[Петрапаўлаўскі сабор (Гомель)|Петрапаўлаўскага сабора]] ў [[Гомель|Гомелі]]. Пра Васіля Ратмірава Д. Паспялоўскі на аснове сваёй гутаркі ў 1979 годзе з Баравым пісаў: ''«<…> тып да таго маральна апусціўся, што выратаваны ім з турмы Віталь Баравой, пасля прафесар-протапрасвітар і адзін з архітэктараў знешняй палітыкі Маскоўскага Патрыярхату з канца 40-х гг. да пачатку перабудовы, доўга сумняваўся ў благадатнасці свайго святарства, атрыманага з рук гэтага іерарха»''<ref>''Поспеловский Д.'' [http://krotov.info/library/16_p/os/page34.htm Сталин и Церковь: «конкордат» 1943 г. и жизнь Церкви] // Континент №103, 2000.</ref>. Іншыя крыніцы не пацвярджаюць сумневаў Баравога ў сваім рукапалажэнні. Так А. С. Буеўскі паведамляе, што ў Гомелі «раскрыўся пастырскі і прапаведніцкі дар маладога святара»<ref>Буевский А. С. Боровой Виталий Михайлович // Православная энциклопедия. Т. 6, С. 81-82.</ref>.
 
Прымаў удзел у арганізацыі спачатку багаслоўскіх курсаў, а затым [[Мінская духоўная семінарыя|Мінскай семінарыі]] ў [[Жыровіцкі манастыр|Жыровіцкім манастыры]], дзе быў выкладчыкам.