Фанема: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др удакладненне
др removed Category:Мовазнаўства; added Category:Фаналогія using HotCat, афармленне
 
Радок 1:
'''Фане́ма''' — гук [[мова|мовы]], які разглядаецца ў сваім функцыянальным аспекце; аб'ектаб’ект вывучэння [[фаналогія|фаналогіі]].
 
Уся разнастайнасць гукаў у кожнай мове зводзіцца да параўнальна невялікай колькасці фанем, якія, звычайна, утвараюць рацыянальную і эканомную сістэму (звычайная колькасць фанем у мовах свету вагаецца ад 12 да 80).
Радок 8:
 
== Кантрастная дыстрыбуцыя ==
Сутнасць спосабу, які атрымаў назву метаду кантрастнай дыстрыбуцыі, можна ўявіць праз проціпастаўленне пар слоў (іх называюць мінімальнымі парамі), якія адрозніваюцца толькі адным гукам. Напрыклад, словы ''саду'' і ''с'адус’аду'' адрозніваюцца зычнымі [с| і [с'], якія проціпастаўляюцца ў аднолькавых фанетычных умовах па адной прыкмеце: цвёрдасць  — мяккасць. Ужыванне гукаў у аднолькавых фанетычных умовах і служыць паказчыкам іх фанематычнасці. Прыкметы, паводле якіх проціпастаўляюцца гукі (у гэтым выпадку цвёрдасць—мяккасць), прынята называць дыферэнцыяльнымі. Усе астатнія фанетычныя прыкметы, якія, характарызуючы пэўную фанему, не ўдзельнічаюць ў проціпастаўленні яе іншым фанемам, лічацца інтэгральнымі. Дыферэнцыяльныя прыкметы даволі разнастайныя, але ў кожнай мове набор іх абмежаваны. Напрыклад, у [[беларуская мова|беларускай мове]] прыкмета цвёрдасць  — мяккасць зычных з'яўляеццаз’яўляецца дыферэнцыяльнай, а ў [[французская мова|французскай мове]] яна інтэгральная. Адна і тая прыкмета можа быць дыферэнцыяльнай для адных фанем і інтэгральнай для іншых. Напрыклад, глухасць у беларускай мове дыферэнцыяльная для [х], бо ёсць апазіцыя з [г], і інтэгральная для [к].
 
Некаторыя вучоныя лічаць, што ў фаналагічны змест фанемы ўваходзяць толькі дыферэнцыяльныя прыкметы, а сама фанема вызначаецца ў такім разе як «пучок» дыферэнцыяльных прыкмет. Іншыя даследчыкі да істотных з фаналагічнага пункту погляду адносяць і інтэгральныя прыкметы на той падставе, што ў працэсе зносін для апазнання слова з'яўляюццаз’яўляюцца важнымі (хоць і не ў аднолькавай ступені) усе аб'ектыўныяаб’ектыўныя характарыстыкі фанемы.
 
Тэорыя фаналагічных апазіцый распрацавана ў 1930-я гады [[М. С. Трубяцкі]]м, які прапанаваў іх разгалінаваную класіфікацыю. Яго тэорыя зрабіла прыкметны ўплыў на развіццё [[фаналогія|фаналогіі]]. Аднак і сёння прырода і структура адрознівальных прыкмет, магчымасць іх упарадкаваць у тыпалагічным плане застаецца адной з дыскусійных тэм фаналогіі.
 
== Дадатковая дыстрыбуцыя ==
Фанемная ідэнтыфікацыя на аснове пазіцыйнага аналізу заснавана на тым, што фанема як абстрактная адзінка проціпастаўляецца гуку як канкрэтнай адзінцы, у якой яна рэалізуецца ў моўнай плыні. Адной фанеме можа адпавядаць некалькі розных рэалізацый, ці [[алафон]]аў, кожны з якіх суадносіцца з пэўнай пазіцыяй. Аднак фанемная прыналежнасць гукаў у розных пазіцыях вызначаецца вучонымі па-рознаму.
 
Так, на адносінах пазіцыйнага чаргавання, калі фанема разглядаецца як рад гукаў, якія пазіцыйна чаргуюцца ў межах марфемы, заснавана вучэнне аб фанеме ў працах прадстаўнікоў маскоўскай фаналагічнай школы. Напрыклад, у словах ''грыбы  — грыбок  — грыбе  — грыб'' гукі [6], [б°], [б'], |п| з'яўляюццаз’яўляюцца алафонамі фанемы [б], паколькі яны знаходзяцца ў адносінах дадатковай дыстрыбуцыі ў залежнасці ад фанетычнай пазіцыі і займаюць адно і тое месца ў адной і той жа марфеме (пазіцыйна чаргуюцца). Вучоныя гэтай школы вылучаюць з функцыянальнага пункту погляду моцныя і слабыя пазіцыі ў залежнасці ад таго, дапамагаюць яны ці не выконваць фанеме яе сэнсаадрознівальную (сігніфікатыўную) функцыю і функцыю атаясамлівання (перцэптыўную) моўных адзінак. У пазіцыі, моцнай для абедзвюх функцый, паводле маскоўскай фаналагічнай школы, прадстаўлены асноўны алафон фанемы (найважнейшы гук у [[Дж. Джоунз]]а), у сігніфікатыўна слабай  — варыянт (паводле Аванесава  — слабая фанема), у перцэптыўна слабай пазіцыі  — варыяцыя (паводле М. Трубяцкога і [[Рубэн Іванавіч Аванесаў|Р. Аванесава]]  — варыянт, паводле [[Леў Уладзіміравіч Шчэрба|Л. Шчэрбы]]  — адценне фанемы). Пры няпоўных пазіцыйных радах алафонаў, калі адсутнічае асноўны алафон і дакладнае фанемнае атаясамліванне немагчыма, вучоныя маскоўскай фаналагічнай школы ўводзяць асобную адзінку  — гіперфанему. Напрыклад, у слове сабака галосны 1-га склада рэалізуе не звычанную «правяральную» фанему, а гіперфанему [а/о].
 
Змены гукавога аблічча слова ці марфемы інакш тлумачацца вучонымі санк-пецярбургскай фаналагічнай школы. Так, чаргаванне [6]  — [б°] (''грыбы  — грыбоў'') трактуецца як алафанічнае, а чаргаванне [6]  — [п] (''грыбы  — грыб'')  — як чаргаванне фанем (гэта значыць фанемны склад слоў тыпу ''грыб'' і ''грып'' ці ''коз'' і ''кос'' аднолькавы). Прадстаўнікі пражскай лінгвістычнай школы лічаць, што ў апошнім выпадку маем справу з асобнай адзінкай фаналагічнага ўзроўню  — архіфанемай, якой не ўласціва дыферэнцыяльная прыкмета звонкасць—глухасць, паколькі ў гэтай пазіцыі звонкія  — глухія не проціпастаўляюцца.
 
== Варыянты і варыяцыі ==
Радок 30:
'''Варыянт''' фанемы — алафон фанемы, якасць якога настолькі змяняецца, што ён супадае ў гучанні з алафонам іншай фанемы.
 
: <small>Напрыклад, у словах нага, рака першы гук [а] з'яўляеццаз’яўляецца варыянтам фанем <o> (но́гі) і <э> (рэ́кі). Варыянты ўзнікаюць пры чаргаваннях з перасякальнымі радамі.</small>
 
'''Варыяцыя''' фанемы — алафон фанемы, якасць якога змяняецца ў нязначнай ступені, і які не супадае ў гучанні з алафонам іншай фанемы.
 
: <small>Напрыклад, у словаформах [сʼ˙аду] — [сʼ˙а˙zʼ], гукі [˙а] і [˙а˙] з'яўляюццаз’яўляюцца варыяцыяй фанемы <а>. Варыянты ўзнікаюць пры чаргаваннях з паралельнымі радамі.</small>
 
Лінгвістычная літаратура не выпрацавала трывалай адназначнай [[наменклатура|наменклатуры]] ў гэтым пытанні.
Радок 40:
Існуе такая плынь, у якой тэрміны «алафон фанемы» і «варыянт фанемы» ўжываюцца ўзаемазамяняльна, як сінонімы, і ўсе гукі, у якіх рэалізуецца фанема, называюцца тут «варыянтамі»; асноўны прадстаўнік фанемы — '''моцны варыянт''', усе іншыя прадстаўнікі — '''слабыя варыянты'''.
 
Яшчэ іншая плынь існуе ў працах прадстаўнікоў [[ЛФШ]], дзе тэрміну «варыянт» адпавядае тэрмін '''адценне фанемы'''. У гэтым выпадку, у залежнасці ад прычын, якія выклікаюць вар'іраванневар’іраванне фанемы, вылучаюць '''камбінаторныя варыянты''' (адценні) фанемы, абумоўленыя суседствам з іншымі фанемамі, і '''пазіцыйныя варыянты''' (адценні), якія залежаць ад становішча фанемы ў слове.
 
== Літаратура ==
* Беларуская мова: Энцыклапедыя / Беларус. Энцыкл.; пад. рэд. А.  Я.  Міхневіча; рэдкал Б.  І.  Сачанка (гал. рэд.) і інш.  — Мн.: БелЭн, 1994.  — 654 с. ISBN 5-85700-126-9.
* {{крыніцы/сбмова}}
 
{{Фанетыка і фаналогія}}
{{Бібліяінфармацыя}}
 
[[Катэгорыя:МовазнаўстваФаналогія]]
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]]