Яўгенія Эргардаўна Пфляўмбаум: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 35:
 
==Біяграфія==
Нарадзілася ў сям'і чыгуначніка Эргарда Карлавіча Пфляўмбаўма (немца, запрошанага для працы на чыгунцы) і Алены Кандратаўны Лагун.
Нарадзілася ў сям'і чыгуначніка Эргарда Карлавіча Пфляўмбаўма (з ліку немцаў, запрошаных у свой час для працы на чыгунцы). У 1930 годзе скончыла літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта [[БДУ|Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]]. Працавала бібліёграфам Кніжнай палаты пры Дзяржаўнай бібліятэцы БССР (1930—1932), літсупрацоўнікам рэспубліканскай газеты «[[Звязда (1917)|Звязда]]». У 1933 годзе выехала ў [[Сібір]] услед за сваім мужам, паэтам [[Максім Лужанін|Максімам Лужаніным]], які быў рэпрэсіраваны. У 1935—1945 гадах працавала рэдактарам Абароннага дзяржаўнага выдавецтва ў Маскве. Падчас [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] была байцом супрацьпаветранай абароны Масквы. З 1945 года жыла ў Мінску. Член [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза пісьменнікаў СССР]] з 1989 года.
[[Файл:Pflaumbaum Marakoŭ Bobryk.jpg|злева|міні|[[Валерый Дзмітрыевіч Маракоў|Валерый Маракоў]], [[Янка Бобрык]] і [[Яўгенія Эргардаўна Пфляўмбаўм|Яўгенія Пфляўмбаўм]]<nowiki/>гартаюць кніжкі бібліятэчкі «Маладняка». [[Мінск]], 1925 г.]]
У 1930 годзе скончыла літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта [[БДУ|Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]]. Актыўна ўдзельнічала ў літаратурна-грамадскім жыцці: спачатку была сябрам «[[Маладняк (літаратурнае аб’яднанне)|Маладняка]]», потым — [[Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў|БелАПП]], а пазней уваходзіла ў склад кіраўніцтва гэтых арганізацый. У 1930—1932 гг. працавала бібліёграфам Кніжнай палаты пры Дзяржаўнай бібліятэцы БССР, літсупрацоўнікам рэспубліканскай газеты «[[Звязда (1917)|Звязда]]».
 
Улетку 1931 г. выйшла замуж за [[Максім Лужанін|Максіма Лужаніна]]. У 1933 годзе, калі Лужанін быў рэпрэсаваны і сасланы на два гады ў сібірскі [[Марыінск]], выправілася разам з мужам. Прадала ўсю сваю асабістую бібліятэку, каб набыць білет на цягнік<ref name=":0">[https://www.svaboda.org/a/775349.html Уладзімер Арлоў. Яўгенія Пфляўмбаўм (1.11.1908, Менск — 13.1.1996, Менск. Пахаваная на могілках вёскі Паперня, Менскі раён).] [[Радыё Свабодная Еўропа|Радыё Свабода.]]</ref>.
 
У 1935—1945 гг. працавала рэдактарам Абароннага дзяржаўнага выдавецтва («Оборонгиз») ў Маскве. Падчас [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] служыла ў супрацьпаветранай абароне Масквы. З 1945 года і да самай смерці жыла ў Мінску.
 
Член [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза пісьменнікаў СССР]] з 1989 г.
 
Памерла 14 студзеня 1996 года. Пахаваная на могілках вёскі Паперня ў Мінскім раёне, дзе пазьней поруч зь ёю быў пахаваны Максім Лужанін<ref>[http://news.21.by/culture/2009/11/11/400416.html Людмила Рублевская. Прощальные портреты ноября.] 11 ноября 2009 г.</ref>.
 
== Творчасць ==
[[Файл:Pflaumbaum Kolas.jpg|міні|[[Яўгенія Эргардаўна Пфляўмбаўм|Яўгенія Пфляўмбаўм]] і [[Якуб Колас]] на панадворку дома паэта, Мінск, 1948 г.]]
Пачала выступаць у друку з 1924 г. у часопісах «[[Маладняк (літаратурнае аб’яднанне)|Маладняк]]», «[[Полымя (часопіс)|Полымя]]», у газетах «[[Советская Белоруссия|Савецкая Беларусь]]», «[[Звязда (газета)|Звязда]]». У 1926 г. разам з [[Зінаіда Аляксандраўна Бандарына|З.Бандарынай]] і Н.Вішнеўскай выдала калектыўны зборнік «Вершы».
 
Пасля вяртання з ссылкі Лужанін вырашае рабіць усё так, як патрабуе кіруючая партыя. Паэтэса не пагадзілася з мужам, і амаль усё сваё жыццё пісала ў стол, не спадзеючыся калі-небудзь пабачыць напісанае ў друку<ref>[http://www.velvet.by/shopwindow/stil-zhizni/obshchestvo/kakhanne-pa-za-padruchn-kam-nevyadomaya-paetka-zhonka-vyadomaga-p Ганна Севярынец. Каханне па-за падручнікам. Невядомая паэтка, жонка вядомага паэта.] 16.02.2017. Velvet</ref>.
 
Перакладала з англійскай мовы творы [[Джордж Байран|Джорджа Байрана]] і [[Джэк Лондан|Джэка Лондана]], а таксама з рускай — [[Антон Паўлавіч Чэхаў|Антона Чэхава]] і [[Максім Горкі|Максіма Горкага]]<ref name=":0" />. Усе пераклады Пфляўмбаўм друкаваў Максім Лужанін.
 
Вершы Пфляўмбаўм хацеў надрукаваць паэт Аркадзь Куляшоў, які выпадкова прачытаў іх, калі наведаў Лужаніна. Але смерць Куляшова ў 1978 годзе адклала вяртанне паэтэсы ў друк<ref name=":0" />. Толькі ў 1989 годзе выйшаў зборнік вершаў «Сувой жыцьця» з прадмовай Анатоля Вярцінскага, а ў 1992 г. — кніга «На захадзе сонца».
 
==Бібліяграфія==
* «Вершы» (1926), Мн., «Кніжніца Маладняка»
* Пфляумбаум Я. Сувой жыцця: Кн. паэзіі / Уклад., рэд. і прадм. А. Вярцінскі. — Мн.: Маст. літ., 1989. — 406 с.
* «Сувой жыцця» (1989), Мн.
* {{кніга|аўтар =Пфляўмбаўм Я.|частка = |загаловак =На захадзе сонца: Вершы|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца =Мн|выдавецтва =Мастацкая літаратура|год =1992|том = |старонкі = |старонак =110|серыя = |isbn =5-340-01103-8|тыраж =1000}}