Цэнтр па рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і тэрыторый: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 6:
 
== Гісторыя ==
[[5 мая]] [[1968]] года створаны ''Навукова-рэстаўрацыйныя вытворчыя майстэрні па рамонце і рэстаўрацыі помнікаў гісторыі, мастацтва, архітэктуры і археалогіі [[Міністэрства культуры БССР]]''. [[30 красавіка]] [[1969]] года перайменаваны ў ''Спецыяльныя навукова-рэстаўрацыйныя вытворчыя майстэрскія Міністэрства культуры БССР''. З [[27 лістапада]] [[1985]] года ''Навукова-вытворчае аб’яднанне «Белрэстаўрацыя»''<ref name="archives">[http://fk.archives.gov.by/fond/105337/ Арэнднае прадпрыемства «Беларускі рэстаўрацыйна-праектны інстытут» (АП «БРПІ»), г. Мінск. Інфармацыя пра фонд]</ref>. Створана майстэрня па рэстаўрацыі помнікаў [[Садова-паркавае мастацтва|садова-паркавага мастацтва]] і [[Драўлянае дойлідства Беларусі|драўлянага дойлідства]] (кіраўнік [[Аляксандр Іванавіч Лакотка|А. Лакотка]])<ref name="vsu">[https://lib.vsu.by/xmlui/bitstream/handle/123456789/2598/%D0%90%D1%81%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D1%8B%20%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%B5%D1%80%D0%B2%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%96%20%D1%96%20%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%9E%D1%80%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%96.pdf?sequence=3&isAllowed=y Асновы кансервацыі і рэстаўрацыі: Вучэбна-метадычны комплекс] / Аўт.-уклад. Г. У. Савіцкі. — Віцебск: Выдавецтва УА «[[ВДУ імя П. М. Машэрава]]», 2006. — 65 с.</ref>. [[1 сакавіка]] [[1988]] адкрыты праектны інстытут ''«Белспецпраектрэстаўрацыя»'' ў сістэме аб’яднання «Белрэстаўрацыя»<ref name="archives"/>. Архітэктурна-рэстаўрацыйныя аддзелы былых СНРГІМ былі пераўтвораныя ў Архітэктурна-канструктарскія майстэрні. Філіялы інстытута былі адкрытыя ў [[Гродна|Гродне]], [[Віцебск]]у, [[Магілёў|Магілёве]]<ref name="vsu"/>.
 
[[29 снежня]] [[1989]] года «Белрэстаўрацыя» перайменавана ў арэнднае прадпрыемства ''«Беларускі рэстаўрацыйна-праектны інстытут»'' (АП «БРПІ»)<ref name="archives"/>. У [[2002]] годзе інстытут ператвораны ў [[таварыства з абмежаванай адказнасцю]] ''«Цэнтр па рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і тэрыторый»'' (ТАА «ЦРГКЛіТ»)<ref name="ais">[http://ais.by/story/12792 ООО «ЦРИКЛиТ»: Реставрация. Реконструкция. Возрождение]</ref>.