Розніца паміж версіямі "Нью-Гэмпшыр"

няма тлумачэння праўкі
| Старонка =
}}
'''Нью-Гэмпшыр''' або '''Нью-Хэмпшыр''' ({{lang-en|New Hampshire}}) — [[штаты ЗША|штат]] на паўночным усходзе [[ЗША]], у рэгіёне [[Новая Англія]]. Плошча 24 тыс.км². Насельніцтва 1.315.000 (2007). Неафіцыйная назва — «Гранітны штат». Сталіца штата — [[горад Канкорд]]. Найбуйнейшыя гарады — [[Манчэстэр (Нью-Гэмпшыр)|Манчэстэр]], [[Нашуа (Нью-Гэмпшыр)|Нашуа]]. Першы штат у краіне, які абвясціў незалежнасць ад [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]. Большая частка штата занята адгор’ямі [[Апалачы|Апалачаў]] (масіў [[Уайт-Маўнтынс (Нью-Гэмпшыр)|Уайт-Маўнтынс]], вышыня да 1916 м — гара [[Вашынгтон (гара, Нью-Гэмпшыр)|Вашынгтон]]), на паўднёвым усходзе штата — берагавая нізіна. Клімат умераны, марскі. [[Тэмпература паветра]] ад −5 °C у студзені да 22 °C у ліпені. [[Ападкі|Ападкаў]] каля 800—1000 мм за год. Галоўныя рэкі [[Канектыкут|Канектыкут]] і [[Мерымак (рака)|Мерымак]]. Возера [[Уініпесокі]]. Большая частка тэрыторыі штата пад лесам (хвоя, хемлак, дуб, бяроза).
 
== Эканоміка ==
Прамысловасць: машынабудаўнічая (электратэхнічная, электронная, вытворчасць прамысловага абсталявання), гарбарна-абутковая, тэктыльная, дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая. Лесанарыхтоўкі. Здабыча будаўнічых матэрыялаў (граніт і інш.).
Традыцыйна прамысловасць штата грунтуецца на энергіі ГЭС. У XIX стагоддзі, калі ў Нью-Гэмпшыры пачалася інтэнсіўная індустрыялізацыя, буйны капітал накіраваўся ў мукамольную, тэкстыльную і гарбарна-абутковую вытворчасці. У канцы XX стагоддзя іх замянілі машынабудаванне, а таксама вытворчасць электронікі. Сёння горад Нашуа спецыялізуецца на оптыцы, Портсмут на аўтазапчастках і марскіх судах.
 
У сельскай гаспадарцы дамінуюць малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля, цяплічныя гаспадаркі, якія спецыялізуюцца на журавінах, чарніцах.
50 776

правак