Туніс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 66:
Землі сучаснага Туніса былі арэнай многіх знакавых падзей гісторыі старажытнага часу. У 814 г. да н. э. каланістамі з фінікійскага горада Тыр быў заснаваны горад Карфаген, які за некалькі стагоддзяў ператварыўся ў адну з наймацнейшых дзяржаваў свету. У ІІІ ст да н.э. інтарэсы Карфагена сутыкнуліся з Рымскімі інтарэсамі, што прывяло да [[Пунічныя войны|Пунічных войнаў]], у кожнай з якіх Карфаген пацярпеў паразу, а у выніку [[Трэцяя Пунічная вайна|трэцяй]] у 146 г да н.э. горад быў захоплены і зруйнаваны, а тэрыторыя Туніса ўвайшла ў склад Рымскай дзяржавы. У V cтагоддзі Паўночную Афрыку захапілі [[вандалы]] і стварылі тут сваё каралеўства. У VI cт. вандалаў пацясніла Візантыйская імперыя.
 
[[File:Hafsid1400.png|thumb|Туніс Хафсідаў, 1400]]
У канцы VII cт. уся Паўночная Афрыка трапіла пад уладу [[Арабскі халіфат|Арабскага халіфата]]. З таго часу Туніс з'яўляецца трывалай часткай араба-ісламскага свету. Пасля распаду адзінага халіфата ў VIII cт. Туніс уваходзіў у склад шэрагу мясцовых арабскіх каралеўстваў ажно да ХVI ст, калі сюды прышлі туркі-асманы. Падчас асманскага панавання паўночна-заходняя Афрыка была прытулкам для піратаў, даволі незалежным ад Стамбула. У 1705 паўстала фактычна незалежная (хаця і прызнавала Асманскі сюзерэнітэт) дзяржава Туніс пад уладай беяў з дынастыі Хусэйнідаў.