Туніс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 84:
== Насельніцтва ==
[[Выява:Tunisia-demography.png|thumb|right|Дэмаграфічная крывая Туніса]]
[[File:Mosquée Zitouna Kassus.jpg|thumb|left|Мячэць аз-Зайтуна, горад Туніс]]
{{main|Насельніцтва Туніса}}
Колькасць насельніцтва складае 11,4 млн чалавек (у 2017). У апошнія дзесяцігоддзі ў Тунісе рэзка падае нараджальнасць. У 2010 [[сумарны каэфіцыент нараджальнасці]] ацэньваўся ў 1,71 дзіцяці на жанчыну. Гэта быў самы нізкі паказчык сярод арабскіх краін. Аднак у 2017 годзе ён склаў ужо 2,23, а натуральны прырост — 1 %. Узрост сярэдняга тунісца — 31 год, доля дзяцей да 15 гадоў — усяго 25 %<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ts.html</ref>, гэта самыя "еўрапейскія" дэмаграфічныя паказчыкі ў Паўночнай Афрыцы.
 
[[File:Mosquée Zitouna Kassus.jpg|thumb|left|Мячэць аз-Зайтуна, горад Туніс]]
97 % насельніцтва краіны — [[арабы]]. Аднак, маецца нязначная частка (1 %) [[берберы|бербераў]], якія у асноўным пражываюць на востраве [[востраў Джэрба|Джэрба]] і ў раёнах Матмата, Татаўін, Гафса. [[Берберы]] Туніса, прадстаўленыя племем [[нефуса]], гавораць на адным з дыялектаў [[Берберскія мовы|берберскай мовы]], часта званай iэлха. Пражываюць у краіне і [[чаркесы]] (каля 1,5 %). У асноўным гэта нашчадкі [[егіпецкія мамлюкі|егіпецкіх мамлюкаў]], частка перасяленцы з [[Каўказ]]а пасля [[Каўказская вайна|Каўказскай вайны]]. Вялікую ролю яшчэ з каланіяльных часоў, асабліва ў адукацыі і бізнесе, мае французская мова. Сёння яе ведаюць 64 % тунісцаў.