Розніца паміж версіямі "Дынама (стадыён, Мінск)"

няма тлумачэння праўкі
{{значэнні|Дынама}}
{{Стадыён
|назва = {{Сцяг|Беларусь}} «Дынама» Мінск
|выява = [[Выява:Dinamo Stadium Minsk.jpg|300 px|Стадыён "Дынама" 31 ліпеня 2008]]
|месцазнаходжанне = [[Выява:Flag of Minsk, Belarus.svg|25px|Сцяг Мінска]] [[Мінск]], [[Беларусь]]
|пабудаваны = [[1934]]
|габарыты = 108х70 [[Метр|м]]
|умяшчальнасць = 22 246 (пасля рэканструкцыі)
|каманда = [[Зборная Беларусі па футболе|Зборная Беларусі]], [[ФК Мінск|ФК «Мінск»]]
|}}
{{Гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь|712Г000069}}
'''Дынама''' — стадыён у Мінску, галоўная спартыўная арэна Беларусі. З'яўляеццаЗ’яўляецца таксама галоўнай арэнай футбольнай зборнай Беларусі. Размешчаны на вуліцы Кірава, 8. Умяшчальнасць стадыёна да рэканструкцыі была роўная 34 тыс. чалавек. Пасля рэканструкцыі - — 22.246. Рэканструкцыя комплексу выконваецца ў адпаведнасці з указам №  220 ад 16 мая 2014 года. Мінгарвыканкам прапанаваў зрабіць з стадыёна «Дынама» Нацыянальны алімпійскі стадыён.
 
== Гісторыя ==
Новы стадыён пабудаваны ў [[1947]]—[[1954]] гг. (дойліды [[М. Колі]], [[М. Паруснікаў]] і інш.). Належаў Мінскаму абласному савету фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама».Спачатку гэта была футбольная арэна з васьмю бегавымі дарожкамі, сектарамі для скачкоў, кідання молата, кап’я, дыска і штурхання ядра і аднабаковымі трыбунамі. Плошча разам з паркавай часткай 12 га. Потым зробленыя кальцавыя трыбуны на 35 тыс. месцаў, на тэрыторыі парку — пляцоўкі ўсесаюзнага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Спартак» з комплексам дапаможных памяшканняў. Рэканструяваны ў [[1978]]—[[1980]] гг. (дойліды [[С. Баткоўскі]], [[М. Гаўхфельд]], [[Л. Гельфанд]], [[Ю. Спясіўцаў]]) да [[Летнія Алімпійскія гульні 1980|Алімпійскіх гульняў 1980]] г. для спаборніцтваў па футболе. Дабудаваная заходняя трыбуна, павялічана колькасць месцаў на трыбунах (больш за 50 тыс.). Вакол футбольнага поля — восем бегавых дарожак.
 
[[19 лютага]] [[1989]] года на стадыёны адбыўся першы ў Беларусі апазіцыйны «мітынг у падтрымку [[перабудова|перабудовперабудовы]]ы», дазволены ўладамі. Мітынг, арганізаваны аргкамітэтам [[БНФ]] і Канфедэрацыяй беларускіх суполак (каля 100 моладзевых нацыянальна-дэмакратычных арганізацый, у тым ліку «[[Талака (таварыства)|Талака]]», «[[Тутэйшыя, суполка|Тутэйшыя]]»), сабраў каля 40 000 чалавек. З прамовамі выступілі [[Сяржук Сокалаў-Воюш]], [[Зянон Пазняк]], [[Віктар Івашкевіч]], [[Сяржук Вітушка]], [[Вячаслаў Жыбуль]]<ref>[https://news.tut.by/society/390148.html Яшчэ савецкія, але ўжо свабодныя. Як пратэставалі беларусы 25 гадоў таму. Мітынг на стадыёне «Дынама»]</ref><ref>[https://www.svaboda.org/a/28763873.html «Чортаў тузін» фактаў пра БНФ, якія ўсе ведалі, але, магчыма, ужо забыліся]</ref>.
 
=== Рэканструкцыя ===
У 2012 годзе пачалася рэканструкцыя, у выніку якой умяшчальнасць трыбун будзе разлічана на 22 246 гледачоў. Планавалася, што ў 2018 годзе стадыён зможа прыняць фінал Лігі Еўропы. Ажыццяўляць работы па рэканструкцыі было даручана венгерскай кампаніі «Грабаплан». Аднак заказчык (Мінгарвыканкам) ад вугорскага праекта адмовіўся і прызначыў новы конкурс. Падрадчыкам назвалі нямецкую фірму GMP, якой заплацілі за прапанаваны праект рэканструкцыі 40 тысяч даляраў. Але праект апынуўся занадта дарагім, для яго рэалізацыі патрабавалася 180-190180—190 мільёнаў еўра. Ад гэтага праекта таксама адмовіліся.
 
Пазней было вырашана зрабіць стадыён лёгкаатлетычным. Мінгарвыканкам прапанаваў зрабіць з стадыёна «Дынама» Нацыянальны алімпійскі стадыён. Рэканструкцыя комплексу выконваецца ў адпаведнасці з указам №  220 ад 16 мая 2014 года. Дакументам прадугледжваецца перапрафіляванне стадыёна ў лёгкаатлетычны з захаваннем магчымасці правядзення футбольных матчаў. Генеральная праектная арганізацыя - — УП "«Мінскпраект"», генпадрадчык - — ААТ «Будтрэст №  1». Кошт работ каля 150 мільёнаў еўра. Крыніцай фінансавання выступае сталічны бюджэт. На абноўленым стадыёне колькасць месцаў зменшыцца да 20 тыс. 70 % з іх будуць пад навесам. За кошт дэмантажу часткі трыбун з'явяццаз’явяцца распранальні для спартсменаў, суддзяў, трэнерскага штаба, канферэнц-зала. Адно з найважнейшых умоў рэканструкцыі - — захаванне аркады стадыёна з боку вуліцы Ульянаўская і цэнтральнай аркі на вуліцы Кірава. Першапачаткова указ называў тэрмін здачы аб'ектааб’екта ў 2017 годзе.
 
У красавіку 2016 стала вядома, што ў праект стадыёна ўносяцца змены, каб ён адпавядаў чацвёртай катэгорыі УЕФА. Тэрмін здачы стадыёна быў перанесены на 2018 год.
Навес над трыбунамі перакрывае каля 80 адсоткаў глядацкіх месцаў. Ён выраблены з алюмiнiяпрафiляванных лістоў з усталяванымі сістэмамі агучвання, асвятленнем, відэаназіраннем арэны. Знізу навес зачынены напаўпразрыстай мембранай, якая хавае металічныя фермы і інжынерныя камунiкацыi.Чаша алімпійскага агню будзе захавана. Яна была ўсталява да Гульняў 1980 года.
 
На стадыёне будуць размешчаны лёгкаатлетычныя дарожкі (дзевяць на галоўнай арэне і чатыры на трэніровачнай). Бегавыя дарожкі ўстаноўлены італьянскай фірмай «Mondo», якая з'яўляеццаз’яўляецца афіцыйным пастаўшчыком абсталявання пры правядзенні Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў свету па лёгкай атлетыцы. Пакрыццё для бегавых дарожак рэкамендавана IAAF, а таксама вядучымі нацыянальнымі федэрацыямі. Яно вырабляецца з палiiзапрэнавай гумы, з'яўляеццаз’яўляецца даўгавечным, устойлівым да ўльтрафіялету і ўмоў надвор'янадвор’я, не патрабуе спецыяльнага догляду. Верхняя паверхня пакрыцця мае адмысловую тэкстуру, якая забяспечвае выдатную ўстойлівасць да шыпоў і абразівы, і не дае водбліскаў пры фота- і тэлездымках.
 
На поле будзе выкладзены натуральны рулонны газон расiйскай кампаніі «Крона-спорт». Габарытны памер поля - — 105 х 68  м.
 
На стадыёне прадугледжаны сектары для скачкоў у даўжыню, у вышыню, з шастом і патройнага скачку, для штурхання ядра, кіданні дзіды, кружэлкі і молата, яма для бегу «стыпль-чэз».
На другім узроўні заходняй трыбуны размешчаны галоўны прэс-цэнтр на 200 працоўных месцаў. Побач з прэс-цэнтрам да паслуг прадстаўнікоў СМІ знаходзяцца памяшканне для захоўвання фатаграфічнага абсталявання на 300 шафак, два памяшканні для буйных фотаагенцтваў і газет, майстэрня па рамонце камер і электронна-вылічальнай тэхнікі і прэс-бар на 40 месцаў.
 
На аб'екцеаб’екце прадугледжана 137 парковачных месцаў у падземным гаражы і больш за 350 месцаў на аўтастаянках у мяжы агароджы і прылеглых вуліцах.
 
Па перыметры трыбун (паўночная, усходняя і паўднёвая трыбуна) размешчана 58 кропак пунктаў харчавання.