Розніца паміж версіямі «Хроніка Быхаўца»

няма тлумачэння праўкі
др (дапаўненне)
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз маб. дадатак
 
{{змест злева}}
Звод быў складзены ў сяр. XVI ст., і дайшоў да нашых часоў у адзіным [[спіс]]е, зробленым у канцы XVII — пач. XVIII ст. Звод захоўваўся ў маёнтку Магілёўцы<ref>Сучасная [[вёска Магілёўцы]], [[Пружанскі раён]].</ref> шляхціца А. Быхаўца, адсюль назва. Быхавец пераслаў рукапіс [[Т. Нарбут|Тэадору Нарбуту]]у ў ([[1834]]).
 
Доўгі час крыніца лічылася [[фальсіфікат]]ам, які прыпісвалі [[Т. Нарбут]]у, які ўпершыню выдаў «Хроніку Быхаўца» ў серыі «''Помнікі літоўскай гісторыі''» ([[1846]]), пасля чаго [[рукапіс]] знік без следу. Гэта, а таксама неадназначная рэпутацыя Нарбута (які часам спасылаўся на неіснуючыя крыніцы<ref>Предисловие // ПСРЛ, Т.32, 1975.</ref>) і супярэчнасці і [[анахранізм]]ы ў [[тэкст|тэксце]], дало падставы для думкі аб фальсіфікацыі. Але з сапраўднасцю дакумента згадзіліся шматлікія расійскія, беларускія і польскія гісторыкі. За некалькі гадоў перад Нарбутам урывак з хронікі (фрагмент аб забойстве вялікага князя [[Жыгімонт Кейстутавіч|Жыгімонта Кейстутавіча]] 1440 года) надрукаваў настаўнік [[Віленская гімназія|Віленскай гімназіі]] Г. Клімашэўскі, які чытаў рукапіс яшчэ ў маёнтку Быхаўца.
Ананімны ўдзельнік