Дар’я Уладзіміраўна Домрачава: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 107:
 
[[9 сакавіка]] 2018, выйграўшы спрынт на этапе Кубка свету ў фінскім [[Контыялахты]], Дар’я Домрачава апярэдзіла немку [[Урсула Дызл|Урсулу Дызл]] і аднаасобна заняла трэцяе месца паводле колькасці перамог на этапах Кубка свету, якіх у актыве беларускі стала 31<ref>[https://www.pressball.by/news/biathlon/289467 pressball.by]</ref>. Затым 19 сакавіка Дар’я Домрачава заняла першае месца ў гонцы праследавання на наступным этапе Кубка свету па біятлоне ў нарвежскім [[Холменколен]]е<ref>[http://blr.belta.by/sport/view/darja-domrachava-vyjgrala-gonku-prasledavannja-na-etape-kubka-svetu-u-holmenkolene-67189-2018/ blr.belta.by]</ref>. 23 сакавіка яна выйграла спрынтарскую гонку на этапе Кубка свету ў [[Цюмень|Цюмені]]. 25 сакавіка скончыла сезон пераможнай гонкай з масавага старту на заключным этапе Кубка свету па біятлоне ў Цюмені. Такім чынам Дар'я Домрачава па колькасці перамог у Кубках свету за кар'еру зраўнавалася з нямецкай біятланісткай [[Магдалена Нойнер|Магдаленай Нойнер]] — па 34 вікторыі<ref>[http://blr.belta.by/sport/view/domrachava-vydatnae-zavjarshenne-njaprostaga-sezona-67399-2018/ blr.belta.by]</ref>. У сезоне Кубка свету па біятлоне 2017-18 Дар'я Домрачава размясцілася на трэцім месцы, уступіўшы толькі [[Анастасія Кузьміна|Настассі Кузьміной]] са Славакіі і фінцы [[Кайса Мякярайнен|Кайсе Мякярайнен]]<ref>[http://blr.belta.by/sport/view/apublikavany-papjaredni-kaljandar-bijatlonnaga-sezona-20182019-67797-2018/ blr.belta.by]</ref>.
 
25 чэрвеня 2018 чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава абвясціла на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце аб завяршэнні кар'еры<ref>[http://zviazda.by/be/news/20180625/1529928753-darya-domrachava-abvyascila-ab-zavyarshenni-karery zviazda.by]</ref>.
 
{{зноскі}}