Ісландыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 165:
У перш. пал. [[XIII стагоддзе|XIII ст.]] уладу на востраве фактычна захапіў род Стурлунгаў (1200—1262 гг.). Аднак афіцыйна дамагчыся каралеўскай кароны яго прадстаўнікі не здолелі. У 1220 г. Сноры Стурлунг упершыню прызнаў сябе васалам нарвежскага караля Хокана IV. У 1262 г. была падпісана унія (т. зв. «Стары запавет») паміж нарвежскім каралём і прадстаўнікамі буйных ісландскіх родаў, якая прадугледжвала выплату ісландцамі падаткаў, роўнасць паміж падданымі Нарвегіі і Ісландыі, усталяванне адзінага заканадаўства і вольнага гандлю паміж дзвюма краінамі.
 
З 1380 г. Ісландыя фактычна кіравалася каралямі [[Данія|Даніі]], якія мала клапаціліся пра насельніцтва востравувострава ў сувязі са скарачэннем падаткаў, што ў сваю чаргу было выклікана [[Малы ледавіковы перыяд|пахаладаннямі клімату]] ў XIII—XIV, а потым у XVI—XVII і XIX стст. Пахаладанні прывялі да выпадкаў масавага голаду, згалення і памяньшэнняпамяншэння колькасці насельніцтва. Земляробства было закінута. Асноўную эканамічную ролю пачалі адыгрываць лоў і экспарт рыбы (галоўным чынам траскі), а таксама жывёлагадоўля.
 
У [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] правядзенне дацкімі манархамі [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]] выклікала супраціўленне каталікоў на чале з біскупам Ёнам Арасанам, а затым працяглы крывавы канфлікт паміж каталікамі і пратэстантамі-манархістамі (1541—1550 гг.), які скончыўся перамогай апошніх.
Радок 171:
У 1627 г. на ўсходняе і паўднёвае ўзбярэжжа вострава ўрываліся берберскія піраты (Tyrkjaránið). Хаця каля 400—800 ісландцаў апынуліся ў палоне, дацкія ўлады не прадпрымалі рашучых захадаў для абароны Ісландыі.
 
У 1783 г. у выніку вывяржэння вулкану Лакі загінула каля чвэрці насельніцтва вострава. У 1800 г. было забаронена скліканне [[Альтынг]]у. У 1814 г. [[Нарвегія]] атрымала незалежнасць ад [[Данія|Даніі]], але Ісландыя заставалася падначаленай дацкім каралям. Забарона на гандльгандаль ісландцаў з краінамі, непадпарадкаваныміне падпарадкаванымі каралю [[Данія|Даніі]] (дзейнічала ў 1602—1854 гг.), а таксама новае пахаладанне выклікала спачатку эміграцыю актыўнага насельніцтва (у асноўным, у Канаду), а потым масавую падтрымку руху за незалежнасць.
 
У 1843 г. ісландцы дамагліся ўзнаўлення працы [[Альтынг]]у як дарадчага органу. У 1874 г. Ісландыя атрымала права на самакіраванне (пашырана ў 1903 г.). Згодна акту аб уніі ад 1 снежня 1918 г., Ісландыя прызнавалася незалежнай краінай, хаця фармальным кіраўніком краіны заставаўся кароль [[Данія|Даніі]].
Радок 178:
 
[[Выява:Johanna sigurdardottir official portrait.jpg|thumb|150 px|left|Іагана Сігурдардоцір]]
У пасляваенны час эканоміка Ісландыі развівалася ў шчыльнай сувязі з эканомікамі ЗША і краін Заходняй Еўропы. Для абароны сваіх эканамічных інтарэсаў у кан. 1950-ых — сяр. 1970-ых гг. Ісландыя вяла так званыя «трасковыя войны» супраць рыбалоўных кампаній іншых краін на марской тэрыторыі, абвешчанай ісландскай. НегледзячыНягледзячы на стабільную інфляцыю, назіраўся эканамічны рост. З 1980-ых гг. Ісландыя займала адное з першых месцаў у свеце па ўзроўню жыцця насельніцтва. Гэтаму часткова садзейнічалі рэформы ў сферы прыцягнення замежных інвестыцый і банкаўскай сістэмы. У 1994 г. Ісландыя ўвайшла ў [[Еўрапейская эканамічная прастора|Еўрапейскую эканамічную прастору]]. Аднак у кастрычніку 2008 г. банкаўская сістэма Ісландыі фактычна была зруйнавана, што прывяло да моцнага эканамічнага і палітычнага крызісу. На выбарах 2009 г. перамагла кааліцыя Сацыял-Дэмакратычнага аб'яднання і Лева-Зялёнага руху. Прэм'ер-міністрам і кіраўніком дзяржавы стала [[Ёхана Сігюрдардоцір|Ёгана Сігурдардоцір]] — першая ў свеце з дзейнічаючых глаў дзяржаў, адкрыта абвясціўшая сябе лесбіянкай.
 
== Дзяржаўны лад ==