Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Папярэджанне: парушэння перасылкі ў правілах няма, масковія ў 17-ым ст. на прыкладах
Радок 268:
 
1. Не "мяне абражае", а наогул гэтае слова ў беларускай літаратурнай мове лічыцца абразлівым, як і жыд, лабус, хахол і г.д., і таму ўжываць яго ў яўным выглядзе для азначэння нацыі ці дзяржавы, або як мэту спасылкі гэта цяжкое парушэнне вікі-правілаў. 2. Адносна сістэматычнага ўжывання вамі назвы "Масковія" і пад. для падзей пасля позняга 16 ст.: у ЭГБ тэрмін для 16 ст. і пазней -- "Руская цэнтралізаваная дзяржава", а скарочана ўжываецца "Расія". Магчыма, у Рэчы Паспалітай і ў 18 ст. карысталіся тэрмінам "Масква", а можа і пазней, але нас тут гэта ні да чаго не абавязвае. [[Удзельнік:Yury Tarasievich|Yury Tarasievich]] 17:12, 3 Ліпень 2009 (UTC)
 
1. "Цяжкім парушэннем" якіх "вікі-правілаў" з'яўляецца ўжыванне слова [[маскаль]] як "мэты спасылкі"? Шукаў пра забароны перасылак ды ні знайшоў такой. Калі ўжо так карціць "абражацца" на кожную перасылку або шукаць не-"літаратурнасць", кіньце выдумляць "вікі-правілы" ды перанакіруйце на не-"абразлівае" слова [[маскавіт]], што дакладна адпавядае "літаратурнай мове". 2. Няўжо забыліся пра "адсутнасць рэдактарскай працы" Генадзя Пашкова пры стварэнні энцыклапедыі? Ці Вы схамянуліся ды вырашылі "абавязаць" сябе прыбраць усе свае дзівацтвы з артыкула [[Бой пры Сталовічах, 1771]]? Вы вызначайцеся або "абавязвае" ўсё ж спадар Пашкоў да чагось, або не. Прыкладам, панятак [[Масковія]] датычна 17-га стагоддзя ўжываюць беларускія гісторыкі [[Алег Трусаў]] ([http://www.svaboda.org/articleprintview/1121760.html "вайна паміж Рэчу Паспалітай і '''Масковіяй у сярэдзіне 17-га стагодзьдзя'''"]), Ігар Клімаў ([http://bha.knihi.com/11/kli11.htm "ў мову '''Масковіі XVII ст.'''"]). Варта прыгадаць пераклад 178-мі старонак любага для Вас "польскага тэксту" кнігі польскага гісторыка Конрада Бабятынскага "Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з '''Масковіяй (1654-1667 гг.)'''", змешчанага ў леташнім №7-8 часопіса [[ARCHE Пачатак (1998)|Архэ-Пачатак]]. [[Удзельнік:Уладзімер Русаковіч|Уладзімер Русаковіч]] 0:27, 4 Ліпень 2009 (UTC)