Крабападобная туманнасць: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 19:
'''Крабападобная туманнасць''', '''M1''' ([[каталог Месье]]) — галактычная туманнасць, якая засталася па выбуху [[Звышновая|звышновай зоркі]] [[1054]] ў сузор'і [[сузор'е Цялец|Цяльца]].
 
Туманнасць утварылася са знешніх слаёў зоркі, што рассеяліся ў прасторы. Назва туманнасці звязана з яе формай, якая падобна на панцыр [[краб]]а. Адлегласць да туманнасці 7000 св. гадоў; памеры 5-10 св. гадоў. Расшыраецца са скорасцю 1100 км/с. Маса газу, што ўваходзіць у КрабападобнаяКрабападобную туманнасць, складае каля 0,1 масы [[Сонца]]; сярэдняя шчыльнасць 5 ·10<sup>−18</sup> кг/м³. У цэнтры туманнасці знаходзіцца [[пульсар]], у які ператварылася зорка, што ўспыхнула. Крабападобная туманнасць — адзін з нешматлікіх астранамічных аб'ектаў, ад якіх ідзе электра-магнітнае выпрамяненне ва ўсім спектры, ад радыё- да рэнтгенаўскага і гама-дыяпазону. Да гэтай пары Крабападобная туманнасць губляе ў 100 тыс. разоў болей энергіі за секунду, чым Сонца.
 
Адкрыта [[Джон Бэвіс|Д. Бэвісам]] у [[1731]] г. Пераадкрыта [[Ш. Месье]] ў [[1758]] г.