Вадаспад: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
др вікіфікацыя
Радок 2:
'''Вадаспа́д''' — падзенне вады ў [[Рака|рацэ]] з аднаго або некалькіх уступаў. Характэрны адрыў воднага патоку ад рэчышча. Уступы ўзнікаюць y месцах, дзе рака перасякае сучляненне ўстойлівых і падатлівых да размыву [[Горная парода|горных парод]]. Сіла падаючай вады павольна разбурае ўступ, асабліва каля падэшвы, ён абрушваецца, і вадаспад пастаянна адступае ўверх па цячэнні.
 
Найбольш вядомы [[Ніягарскі вадаспад]] y [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыцы]] штогод адступае на 0,7—0,9 м. Пры значным разбурэнні ўступу на месцы вадаспада могуць утварыцца [[Парог ракі|парогі]]. Вадаспады найчасцей трапляюцца на горных рэках, але бываюць і на раўнінных (напрыклад вадаспад [[Ківач]] на рацэ [[Суна (рака)|Суна]] ў [[Карэлія|Карэліі]]).
 
Вадаспады перашкаджаюць [[Водны транспарт|суднаходству]] і сплаву лесу. Выкарыстоўваюцца для будаўніцтва [[ГЭС]] (напрыклад вадаспады [[Гуайра]] на рацэ Парана ў [[Паўднёвая Амерыка|Паўднёвай Амерыцы]]). Штучныя вадаспады ствараюцца [[плаціна]]мі і іншымі гідратэхнічнымі збудаваннямі.