Анатоль Аляксандравіч Анікейчык: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
→‎Творчасць: вікіфікацыя
Радок 50:
== Творчасць ==
 
Удзельнік выставак з 1958 г. Шырока вядомы пераважна як скульптар-манументаліст, прымаў удзел у стварэнні вядомых манументальных ансамбляў: помніка Янку Купалу ў Мінску, мемарыяльных комплексаў [[Мемарыяльны комплекс «Прарыў»|«Прарыў»]] на [[Ушацкі раён|Ушаччыне]] і [[Мемарыяльны комплекс «Праклён фашызму»|«Праклён фашызму»]] ў [[Докшыцкі раён|Докшыцкім раёне]], помніка [[Мікалай Гастэла|Мікалаю Гастэла]] і яго экіпажу ў [[Гарадскі пасёлак Радашковічы|Радашковічах]], помніка [[Аляксандр Мацвеевіч Матросаў|А. М. Матросаву]] у [[Горад Вялікія Лукі|Вялікіх Луках]] (1978, у сааўт.), помніка-бюста [[Янка Купала|Янку Купалу]] ў Араў-парку ў [[ЗША]] і інш. Працаваў таксама са станковай скульптурай, значную ролю ў творчасці А. Анікейчыка адыгрываў жанр партрэта, дыяпазон якога вельмі шырокі: ад лірычных, камерных скульптур сучаснікаў і суайчыннікаў (партрэты {{нп3|[[Барыс Якаўлевіч Вішкароў|Б. Вішкарова|ru|Вишкарёв, Борис Яковлевич}}]], [[Георгій Георгіевіч Паплаўскі|Г. Паплаўскага]], дачкі Вольгі) да выяў вядомых культурных і дзяржаўных дзеячаў ([[Фідэль Кастра]], [[Чэ Гевара]], [[Пётр Міронавіч Машэраў|П. Машэраў]], [[Ганна Андрэеўна Ахматава|Г. Ахматава]], [[Пётр Ільіч Чайкоўскі|П. Чайкоўскі]], [[Аляксандр Сяргеевіч Пушкін|А. Пушкін]]). Часам, імкненне скульптара паказаць чалавека як дзейсную асобу, праяўлялася ў набыцці партрэтамі гістарычных постацяў жанравага характару («Свет Міхайлаўскага», «За гонар музы»). Рамантычнасць светапогляду аўтара адлюстроўвалася у сімвалісцкай статуарнай пластыцы: «Папараць-кветка», «Вясна», «Бессмяротнасць», «Перамога, якая нясе мір». Творы А. Анікейчыка вылучаюцца ўсхваляванай патэтыкай, ўзнёсласцю вобразаў, выяўленнем духоўнай сілы і прыгажосці чалавека.
 
А. Анікейчык — адна з выдатных постацей беларускай скульптуры паваеннага часу, поруч з майстрамі айчыннай пластыкі — [[Аляксей Канстанцінавіч Глебаў|Аляксеем Глебавым]], [[Андрэй Ануфрыевіч Бембель|Андрэем Бембелем]], [[Заір Азгур|Заірам Азгурам]], [[Сяргей Іванавіч Селіханаў|Сяргеем Селіханавым]].