Розніца паміж версіямі «Вольфенбютэльскі кодэкс»

др
→‎Гісторыя: вікіфікацыя
др (→‎Гісторыя: вікіфікацыя)
Ніякіх дакладных звестак пра час, месца і акалічнасці стварэння рукапісу няма. Відаць, ён быў перапісаны ў Італіі, як і ўсе астатнія гоцкія рукапісы Пісанні, якія дайшлі да нас. Далей ён патрапіў у [[Бобіа (кляштар)|Абацтва Бобіа]], дзе і быў змыты. Далей кодэкс паслядоўна пабываў у бібліятэчных зборах [[Вайсенбург]]а, [[Майнц]]а і [[Прага|Прагі]]. У 1689 годзе кодэкс быў набыты для Вольфенбютэльскай бібліятэкі, дзе і захоўваецца дагэтуль.
 
Рукапіс быў выяўлены ў 1752 годзе Якабам Гойзінгерам, але яго цікавілі толькі грэчаскія тэксты, якія ацалелі ў выглядзе палімпсэста. У 1756 годзе {{нп5|Франц Антон КітэльКнітэль|Франц КітэльКнітэль|deen|Franz Anton Knittel}} выявіў у складзе рукапісу і гоцка-лацінскую дыглоту, якую апублікаваў у 1763 годзе. У яго публікацыі ўсе скарачэнні былі раскрыты, але даследчык дапусціў шмат памылак і не змог прачытаць вялікую колькасць слоў, пакінуўшы прабелы ў рэканструяваным тэксце. Новае чытанне тэксту прапанаваў [[Канстанцін Тышэндорф]], яго публікацыя выйшла ў 1855 годзе. Як звычайна ў сваіх выданнях, Тышэндорф імкнуўся аднавіць усе характэрныя асаблівасці арыгінала, у тым ліку памылкі і скарачэнні, колькасць радкоў і знакаў у радку. Новае даследаванне і выданне тэксту адбылося пасля гэтага толькі ў 1999 годзе; яно было праведзена Карлай Фалуаміні ([[Турынскі ўніверсітэт]]).
 
{{зноскі}}