Дзмітрый Іванавіч Пуцяціч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 8:
 
З ліпеня 1486 года па верасень 1488 года князь Дзмітрый Пуцяціч згадваецца як намеснік бранскі<ref>РИБ. Т. XXVII. Стб. 229.</ref> — у маі 1487 і верасні 1488 года <ref>РИБ. Т. XXVII. Стб. 415—416, 426.</ref> яму як намесніку бранскаму быў адрасаваны указны ліст караля Казіміра, у снежні 1487 года<ref>РИБ. Т. XXVII. Стб. 239.</ref> атрымаў з мыта бранскага 20 коп грошаў. Магчыма, гэта новы урад кн. Д. І. Пуцяціча, але іншы намеснік ў Мцэнску і Любуцку вядомы толькі з 1492 года. На думку А. Харужэнкі, напэўна, перавод з Любуцка можна звязаць са шлюбам стрыечнай пляменніцы кн. Д. І. Пуцяціча — Аграфены (дачкі кн. [[Васіль Іванавіч Бабіч-Друцкі|В. І. Бабіча]]), з вял.кн. разанскім<ref>Хоруженко, 2014. с. 123, прим. 8.</ref>. З 20.10.1492<ref>РИБ. Т. XXVII. Стб. 129.</ref> і да сваёй смерці ў 1505 годзе называецца ваяводам кіеўскім.
 
У свой час Ю. Вольф упэўнена атаясніў кіеўскага ваяводу з кн. Д. І. Пуцяцічам-Друцкім, але не наважыўся атаясніць з ім жа любуцкага і мцэнскага (1486) і бранскага (1486—1488) намеснікаў<ref>Wolff, 1885. — S. 19.</ref><ref>Wolff, 1895. — S. 405.</ref>. На думку А. Харужэнкі, няўпэўненасць Ю. Вольфа тлумачыцца 50-гадовай пряцягласцю службы (калі лічыць з памылковага 1456 года) на намесніцкіх урадах кн. Д. І. Пуцяціча гаспадару, што калі не ўнікальна, то рэдка.
 
Трымаў родавыя вотчыны Стараселле, Радча і Лясныя (абедзве цяпер у Круглянскім р-не)<ref>У складзе Вялікага княства…</ref>, Зарэмцы (цяпер [[Жарамец]]) і інш. У 1499 г. атрымаў ад вялікага князя Крошын у Новагародскім павеце і Палажаны (цяпер Паложына) ў Любашанскай воласці.