Бельск Падляскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
актуалізацыя
Радок 117:
 
== Беларусы ў Бельску-Падляшскім ==
[[Файл:II LO z BJN w Bielsku Podlaskim 01.jpg|thumb|[[Беларускі ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча]]]]
[[Беларусы]], разам з [[палякі|палякамі]] і [[украінцы|ўкраінцамі]], з'яўляюцца адной з трох галоўных нацыянальных груп, што жывуць у Бельску-Падляшскім. У шэрагу школ і гімназій Бельска сотні дзяцей як дадатковы прадмет вывучаюць [[беларуская мова|беларускую мову]]. Акрамя таго, у горадзе дзейнічае [[Беларускі ліцэй імя [[Браніслаў Тарашкевіч|Браніслава Тарашкевіча]], дзе беларуская мова з'яўляецца абавязковым прадметам. Бельск-Падляшскі — адзiн з найбольш значных цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. Тут штогод адбываюцца фестывалі беларускай бардаўскай песні, фальклорныя фестывалі, дзейнічаюць самадзейныя беларускія музычныя калектывы. Літаратары Бельска пішуць творы на беларускай і ўкраінскай мовах, а таксама на мясцовым падляшуцкім дыялекце.
 
Зацікаўленне шматлікіх наведвальнікаў выклікае Музей малой айчыны ў Бельску-Падляшскім — Студзіводах, ініцыятарам стварэння якога стаў вядомы краязнаўца, галоўны рэдактар часопіса «Бельскі гостінэць» Дарафей Фёнік.