Дзмітрый Іванавіч Пуцяціч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
У 1467 годзе (12 красавіка 15-га індыкта) памяняўся з панам [[Івашка Ільініч|Іванам Іллінічам]] сёламі ў Друцкім княстве — сваё «сяло Іллі Дзірыніча» на сяло Харковічы (абодва цяпер пэўна не лакалізуюцца) — у мяноўным лісце Пуцяціч і Іллініч ніяк не тытулуюцца<ref>Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях. — Мір: Музей «Замкавы комплекс „Мір“», 2015. — 374 с. — С. 293.</ref>. У тым жа 1467 годзе як ''«князь Мітка Іванавіч»'' быў сведкам запісу кн. [[Юрый Федкавіч Нясвіцкі|Ю. Ф. Нясвіцкага]] жонцы<ref name=":0">Wolff, 1895. — S. 62.</ref>.
 
У 1486 годзе, як намеснік мцэнскі і любуцкі, паведамляў вял.кн. і каралю [[Казімір IV Ягелончык|Казіміру]] пра набег разанцаў, спаліўшых [[Мцэнск]]. Раней датай дакумента лічылі 1456 год<ref>Акты, относящиеся к истории Западной России / Собр. и изд. Археографической комиссией. — СПб., 1846. — Т. I: 1340—1506. — С. 71. № 58.</ref> і пад ёю кн. Дзмітрый Пуцяціч згадваецца ў многіх даследаваннях<ref>''Иловайский Д. И.'' История Рязанского княжества. -- М., 1858. — С. 210.</ref>. Аднак пасольства караля Казіміра да неназванага вял.кн.разанскага, дзе згадваецца паведамленне намесніка пра набег, датавана 9 чэрвеня 4-га індыкта, які ў перыяд валадарства караля Казіміра прыпадаў на 1441, 1456, 1471 ці 1486 гады. Урэшце, 1486 год болей пэўны, бо кніга запісаў [[Метрыка Вялікага Княства Літоўскага|Літоўскай Метрыкі]], дзе запісаны дакумент, змяшчае пасольствы за 1479—1486 гады<ref>''Бережков Н. Г.'' Литовская метрика как исторический источник. -- Ч. 1: [http://pawet.net/library/history/bel_history/_metrica/berezkov1/Литовская_метрика_как_исторический_источник._Часть_1.html О первоначальном составе книг Литовской метрики по 1522 год]. -- М.; Л., 1946.  — С. 118.</ref>. У чэрвені 1486 года кн. Дзмітрый Пуцяціч як намеснік любуцкі і мцэнскі паведамляў каралю пра напад 8 мая 1486 года на «мецнян и любучан» маскоўскага войска<ref>Акты, относящиеся к истории Западной России / Собр. и изд. Археографической комиссией. — СПб., 1846. — Т. I: 1340—1506. — С. 107. № 88.</ref><ref>РИБ. Т. XXVII. Стб. 445—447.</ref>. У тым жа 1486 годзе атрымаў ад караля са скарбу 5 коп грошаў<ref name=":0">Wolff, 1895. — S. 62.</ref>.
 
З ліпеня 1486 па верасень 1488 года князь Дзмітрый Пуцяціч згадваецца як намеснік бранскі<ref>РИБ. Т. XXVII. Стб. 229.</ref> — у маі 1487 і верасні 1488 года<ref>РИБ. Т. XXVII. Стб. 415—416, 426.</ref> яму адрасаваны указныя лісты караля Казіміра, у снежні 1487 года<ref>РИБ. Т. XXVII. Стб. 239.</ref> атрымаў з мыта бранскага 20 коп грошаў. Магчыма, гэта новы урад кн. Д. І. Пуцяціча, але іншы намеснік мцэнскі і любуцкі вядомы толькі з 1492 года. На думку А. Харужэнкі, перавод у [[Бранск]], напэўна, можна звязаць са шлюбам стрыечнай пляменніцы кн. Д. І. Пуцяціча — Аграфены (дачкі кн. [[Васіль Іванавіч Бабіч-Друцкі|В. І. Бабіча]]), з вял.кн. разанскім<ref name=":1">Хоруженко, 2014. с. 123, прим. 8.</ref>. З 20.10.1492<ref>РИБ. Т. XXVII. Стб. 129.</ref> называецца ваяводам кіеўскім.