Адкрыць галоўнае меню

Змены

64 байты дададзена ,  1 год таму
 
== Вышэйшыя і ніжэйшыя ==
Усе расліны складаюць адну вялікую групу, у якую ўваходзяць [[вышэйшыя расліны|вышэйшыя]] і ніжэйшыя расліны.
 
Да ніжэйшых раслін звычайна адносяць [[водарасці]], агульны лік відаў якіх складае каля 35 тыс. відаў.
 
Да вышэйшых раслін адносяцца [[імхі]], [[дзеразовыя]], [[хвашчы]], [[папараці]], [[голанасенныя]], [[пакрытанасенныя]]. У адрозненне ад ніжэйшых, у вышэйшых раслін ёсць выразна дыферэнцаваныя [[тканкі]] і органы. Ва ўсіх вышэйшых раслін мужчынскія і жаночыя рэпрадуктыўныя органы шматклеткавыя. Онтагенэз у вышэйшых раслін падзяляецца на эмбрыянальны і постэмбрыянальны перыяды.
 
Вышэйшыя па вельмі важнай прыкмеце — будове жаночых палавых органаў — падзяляюць на дзве буйныя групы: археганіяльныя і песцікавыя. Першая з іх уключае напрыклад аддзелы Мохавыя, Дзеразовыя, Хвашчовыя, Папаратнікавыя, Голанасенныя і аб'ядноўвае больш за 50 тыс. відаў. У прадстаўнікоў гэтай групы жаночы палавы орган мае форму архегонія. Другая група — песцікавыя, прадстаўлена адным аддзелам — пакрытанасеннымі (каля 250 тыс. відаў), жаночым палавым органам якіх з'яўляецца песцік.