Размовы з удзельнікам:Уладзімер Русаковіч: Розніца паміж версіямі

Папярэджанне
др (→‎Папярэджанне: парушэння перасылкі ў правілах няма, масковія ў 17-ым ст. на прыкладах)
(Папярэджанне)
 
1. "Цяжкім парушэннем" якіх "вікі-правілаў" з'яўляецца ўжыванне слова [[маскаль]] як "мэты спасылкі"? Шукаў пра забароны перасылак ды ні знайшоў такой. Калі ўжо так карціць "абражацца" на кожную перасылку або шукаць не-"літаратурнасць", кіньце выдумляць "вікі-правілы" ды перанакіруйце на не-"абразлівае" слова [[маскавіт]], што дакладна адпавядае "літаратурнай мове". 2. Няўжо забыліся пра "адсутнасць рэдактарскай працы" Генадзя Пашкова пры стварэнні энцыклапедыі? Ці Вы схамянуліся ды вырашылі "абавязаць" сябе прыбраць усе свае дзівацтвы з артыкула [[Бой пры Сталовічах, 1771]]? Вы вызначайцеся або "абавязвае" ўсё ж спадар Пашкоў да чагось, або не. Прыкладам, панятак [[Масковія]] датычна 17-га стагоддзя ўжываюць беларускія гісторыкі [[Алег Трусаў]] ([http://www.svaboda.org/articleprintview/1121760.html "вайна паміж Рэчу Паспалітай і '''Масковіяй у сярэдзіне 17-га стагодзьдзя'''"]), Ігар Клімаў ([http://bha.knihi.com/11/kli11.htm "ў мову '''Масковіі XVII ст.'''"]). Варта прыгадаць пераклад 178-мі старонак любага для Вас "польскага тэксту" кнігі польскага гісторыка Конрада Бабятынскага "Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з '''Масковіяй (1654-1667 гг.)'''", змешчанага ў леташнім №7-8 часопіса [[ARCHE Пачатак (1998)|Архэ-Пачатак]]. [[Удзельнік:Уладзімер Русаковіч|Уладзімер Русаковіч]] 0:27, 4 Ліпень 2009 (UTC)
 
АФІЦЫЙНА: Папярэджваю вас паўторна за асабістыя выпады ("дзівацтвы", "любы для вас "польскі тэкст"). Нагадваю пра папярэджанне за ўжыванне этнічных мянушак (спасылкі на "маскаль" у гістарычным тэксце). [[Удзельнік:Yury Tarasievich|Yury Tarasievich]] 08:30, 4 Ліпень 2009 (UTC)
 
АФІЦЫЙНА: Нязгода з тэрмінамі "Руская цэнтралізаваная дзяржава" і "Расія", якую выражаеце вы або некаторыя гісторыкі ў акадэмічных выданнях "Радыё Свабода" і інш., не ўплывае на тое, што ў асноўнай плыні беларускамоўнай гістарыяграфіі даўно замацаваныя менавіта гэтыя тэрміны, і, значыць, у гэтым праекце павінны ўжывацца менавіта яны. Нязгода некаторых гісторыкаў з тэрмінамі можа быць быць адлюстраваная ў адпаведных артыкулах па тэрмінах, але не можа ўплываць на рэшту матэрыялу раздзелу Вікіпедыі.
 
Як вам вядома, тэрміналагічная спрэчка ў раздзеле Вікіпедыі, калі яна не вырашаецца шляхам перагавораў, можа быць вырашана і адміністрацыйна. У гэтым выпадку мяжа пачатку ўжывання гэтых тэрмінаў, за матэрыяламі ЭГБ, мною *папярэдне ўмоўна* ставіцца на сяр. 16 ст. (1550) і безумоўна -- на пачатак 17 ст. Крыніцы - тэматычныя артыкулы ў БелСЭ і ЭГБ. Папярэджанне вы ўжо атрымалі. [[Удзельнік:Yury Tarasievich|Yury Tarasievich]] 08:30, 4 Ліпень 2009 (UTC)
 
Неафіцыйна, у парадку тлумачэння: так, мы вымушаны абапірацца на ЭГБ, як на спецыялізаваную энцыклапедыю, гэта стандартная акадэмічная практыка. Сапраўды, мы ў гэтым праекце маглі б самавольна "адкінуць" ЭГБ цалкам, як апорную крыніцу гістарычнай тэрміналогіі, за "працу без рэдактараў". Але тады трэба было б узгадняць *усю* тэрміналогію з БелСЭ -- з апошняй перад ёй акадэмічнай крыніцай. А спробы некаторых гісторыкаў *явачным* парадкам і аднаасобна стварыць "новую тэрміналогію", "новую тапанімію" і г.д. -- проста не цалкам акадэмічныя, бо дыскусіяй, нават завочнай, гэта не суправаджаецца. [[Удзельнік:Yury Tarasievich|Yury Tarasievich]] 08:30, 4 Ліпень 2009 (UTC)