Дэвід Лойд Джордж: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
др дапаўненне
Радок 22:
{{!}}}
}}
'''Дэвід Лойд Джордж''' ({{lang-cy|}} і {{lang-en|David Lloyd George}}; {{ДН|17|1|1863}}, г. [[Манчэстэр]], [[Вялікабрытанія]] — {{ДС|26|3|1945}}) — брытанскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, дыпламат; 53-і [[прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі|прэм'ер-міністр]] Вялікабрытаніі. Граф Двайфар (1945). Адзіны [[валійцы|валіец]] на пасадзе прэм'ер-міністра і адзіны прэм'ер-міністр, роднай мовай якога не была англійская.
 
Атрымаў юрыдычную адукацыю. 3 1890 дэпутат палаты абшчын ад Ліберальнай партыі, выступаў супраць англа-бурскай вайны 1899—1902. 3 1905 міністр гандлю, з 1908 міністр фінансаў (на ўзор Германіі правёў у 1908 сацыяльную рэформу — закон аб пенсіі па ўзросце, абавязковае страхаванне ад хвароб і беспрацоўя з 1911), з 1915 міністр ваеннага забеспячэння, у 1916—22 прэм'ер-міністр (у 1916 і ваенны міністр) Вялікабрытаніі. Адзін з галоўных удзельнікаў Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20 і аўтараў Версальскага мірнага дагавора 1919. Падтрымліваў Грэцыю ў час грэка-турэцкай вайны 1919—22, садзейнічаў заключэнню кампраміснага англа-ірландскага дагавора 1921. Кіраўнік брытанскай дэлегацыі на Генуэзскай канферэнцыі 1922. У 1926—31 лідар Ліберальнай партыі. Пасля прыходу да ўлады ў Германіі А. Гітлера (1933) выступаў у яго падтрымку, аднак хутка зразумеў сваю памылку. У 1945 член палаты лордаў.