Розніца паміж версіямі "Дынама (стадыён, Мінск)"

Added links
(Added links)
Тэгі: Праўка з маб. прылады iOS app edit Праўка праз маб. дадатак
 
== Гісторыя ==
Стадыён быў афіцыйна адкрыты [[12 чэрвеня]] [[1934]] года, рэканструяваны ў [[1939]] годзе, разбураны ў час [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]], адноўлены ў [[1954]] г. Асноўныя збудаванні ў час ІІ[[Другая Сусветнайсусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] разбураныя.
 
Новы стадыён пабудаваны ў [[1947]]—[[1954]] гг. (дойліды [[М. Колі]], [[М. Паруснікаў]] і інш.). Належаў Мінскаму абласному савету фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама».Спачатку гэта была футбольная арэна з васьмю бегавымі дарожкамі, сектарамі для скачкоў, кідання молата, кап’я, дыска і штурхання ядра і аднабаковымі трыбунамі. Плошча разам з паркавай часткай 12 га. Потым зробленыя кальцавыя трыбуны на 35 тыс. месцаў, на тэрыторыі парку — пляцоўкі ўсесаюзнага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Спартак» з комплексам дапаможных памяшканняў. Рэканструяваны ў [[1978]]—[[1980]] гг. (дойліды [[С. Баткоўскі]], [[М. Гаўхфельд]], [[Л. Гельфанд]], [[Ю. Спясіўцаў]]) да [[Летнія Алімпійскія гульні 1980|Алімпійскіх гульняў 1980]] г. для спаборніцтваў па футболе. Дабудаваная заходняя трыбуна, павялічана колькасць месцаў на трыбунах (больш за 50 тыс.). Вакол футбольнага поля — восем бегавых дарожак.
Ананімны ўдзельнік