Алесь Мікалаевіч Белакоз: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Arcioms (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Arcioms (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 9:
Пасля вызвалення Беларусі ў кастрычніку 1944 г. уладкоўваецца ў восьмы клас ваўкавыскай школы, якую скончыў у 1947 г. Праз гады скардзіўся на тое, што ні ў [[Ваўкавыскі раён|Ваўкавыскім]], ні ў Мастоўскім, ні ў [[Свіслацкі раён|Свіслацкім раёне]] тады не было ніводнай беларускамоўнай школы, якая мела б васьмігодку. Пасля няўдалай спробы паступіць у [[Мінскі медыцынскі інстытут]] адмаўляецца ад кар'еры [[лекар]]а і ўладкоўваецца працаваць настаўнікам другіх і чацвёртых класах у Гудзевіцкай школе, дзе раней вучыўся сам. З 1949 г. распачаў завочнае навучанне на беларускім аддзяленні [[Гродзенскі педагагічны інстытут|Гродзенскага педагагічнага інстытута]]. Трохі раней (1948 г.) распачаў дысідэнцкую дзейнасць. Раскідваў з цягніка лістоўкі, якія заклікалі змагацца за незалежную Беларусь, распаўсюджвай іх у [[Гродна]]. Ён і яго сябры цудам пазбеглі арышту, але ў выніку было затрымана шмат невінаватых людзей, і Белакоз адмовіўся ад сваёй дзейнасці.
 
Падчас вучобы працаваў у розных школах: 1953-1954 - настаўнік пачатковых класаў у [[Струга (Мастаўскі раён)|Струзе]], 1954-1955 - выкладчык [[Фізіка|фізікі]] і [[Матэматыка|матэматыкі]] ў [[Тупічаны|Тупічанскай]] семігодцы, 1955-1959 - выкладчык [[Беларуская мова|беларускай]], [[Нямецкая мова|нямецкай]] моў у Радзявіцкай семігодцы. Па заканчэнні інстытута ў 1958 уладкаваўся выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Гудзевіцкай сярэдняй школе.
 
Яго захапляла праца з вучнямі і прага вывучэння [[Гісторыя Беларусі|беларускай гісторыі]], мовы, культуры. У 1965 ён наладжвае перапіску вучняў з вядомымі [[Беларуская літаратура|беларускімі пісьменнікамі]], арганізоўвае школьны кабінет беларускай літаратуры. Вучні захапіліся літаратурнай і даследніцкай дзейнасцю, іх працы пачалі друкавацца ў беларускіх газетах і часопісах.