Каліфорнія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 33:
 
== Гісторыя ==
Тэрыторыя Каліфорніі была населена ў 12 тысячагоддзі да н. э. Да прыходу еўрапейцаў тут жылі шматлікія плямёны [[індзейцы|індзейцаў]] [[вінтувінтун]], [[ёкуты|ёкутаў]], [[каўіла]], [[Мона (індзейцы)|мона]], [[тымбіша]], [[чумашы|чумашаў]], [[тонгва]], [[серана]], [[паютэ]], [[шашоны|шашонаў]], [[махавэ (індзейцы)|махавэ]], [[чэмехуэві]], [[хупа]], [[мівок]], [[эселен]], [[юрок]], [[віёт]], [[яна (індзейцы)|яна]] і г. д. Некаторыя даследчыкі лічаць, што чумашы і тонгва мелі даеўрапейскія кантакты з [[палінезійцы|палінезійцамі]].
 
Пачынаючы з канца васемнаццатага стагоддзя раён, вядомы як [[Альта Каліфорнія]], быў каланізаваны [[Іспанская імперыя|Іспанскай імперыяй]], стаўшы часткай віцэ-каралеўства [[Новая Іспанія]]. У [[1821]] Мексіка, у тым ліку [[Верхняя Каліфорнія]], стала Першай Мексіканскай імперыяй, спачатку як манархія і з наступным пераходам да рэспублікі. У [[1846]] група амерыканскіх пасяленцаў у Саноме абвясціла незалежнасць [[Каліфарнійская рэспубліка|Каліфарнійскай рэспублікі]]. У выніку Амерыкана-мексіканскай вайны Мексіка саступіла Каліфорнію ЗША. Каліфорнія стала 31-м штатам [[9 верасня]] [[1850]].