Заходне-Сібірская раўніна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
вікіфікацыя
Радок 1:
[[File:Vasyugan.jpg|thumb|300px|Заходне-Сібірская раўніна ў [[Томская вобласць|Томскай вобласці]]]]
'''Заходне-Сібірская раўніна''' (нізіна)  [[раўніна]], размешчана ў [[Азія|Азіі]], на тэрыторыі [[Расія|Расійскай Федэрацыі]], адна з самых вялікіх нізінных акумуляцыйных раўнін на зямным шары.
 
Знаходзіцца паміж [[Карскае мора|Карскім морам]] на поўначы, [[Тургайскае плато|Тургайскім плато]], [[Казахскі драбнасопачнік|Казахскім драбнасопачнікам]] і перадгор'яміперадгор’ямі [[Алтай|Алтая]] на поўдні, [[Урал]]ьскімі гарамі на захадзе і [[Сярэднесібірскае пласкагор'епласкагор’е|Сярэднесібірскім пласкагор'емпласкагор’ем]] на ўсходзе. Працягнулася з поўначы на поўдзень на 2500  км, з захаду на ўсход ад 1000 км (на поўначы) да 1900 км (на поўдні). Плошча каля 3  млн. км²².
 
Раўніна прымеркавана да [[Заходне-Сібірская пліта|Заходне-Сібірскай пліты]] эпігерцынскай платформы, якая перакрыта магутнымі (больш за 1000 м) мезазойскімі і кайназойскімі адкладамі (гліны, пясчанікі, мергелі). У тоўшчы антрапагену (магутнасцю да 200 м) пашыраны ледавіковыя і марскія (на поўначы), алювіяльныя і азёрныя (на поўдні) пароды. Карысныя выкапні: [[нафта]] і [[прыродны газ]] (Заходне-Сібірская нафтагазаносная правінцыя), [[жалезная руда]], [[торф]], будаўнічыя матэрыялы. Рэльеф раўнінны, слабарасчлянёны. Самыя нізкія ўчасткі ў цэнтры і на поўначы (выш. 50-15050—150 м), уздоўж заходніх, паўднёвых і ўсходніх ускраін невялікія (200-250200—250 м) узвышшы. Пераважаюць шырокія плоскія міжрэччы, вельмі забалочаныя, месцамі з марэннымі пагоркамі і градамі (на поўначы) або пясчанымі грывамі (на поўдні). Вылучаюцца Васюганская раўніна, [[Барабінскі стэп|Барабінскі]], Ішымскі, [[Кулундзінскі стэп]]. У сярэдняй частцы раўніны ад Урала да [[Енісей|Енісея]] цягнуцца [[Сібірскія Увалы]] (выш.вышыня да 285 м).
 
Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад -28−28 °СC на поўначы да -16−16 °СC на поўдні, ліпеня ад 4 °СC да 22 °СC. Гадавая сума ападкаў ад 200  мм у тундравай і стэпавай зонах да 600  мм у лясной.
 
На тэрыторыі раўніны больш за 2000 рэк (агульная даўжыня 250 тыс. км). Галоўныя рэкі  — Енісей, [[Об]], [[Іртыш]]  — суднаходныя і сплаўныя. Шмат азёр рознага паходжання ([[возера Чаны|Чаны]], [[возера Убінскае|Убінскае]], [[Кулундзінскае возера]]), у т.л. салёных і горка-салёных (на поўдні).
 
У глебава-раслінным покрыве выразна праяўляецца занальнасць. Паўночная частка занята [[тундра]]й (глеевыя і глеявата-падзолістыя глебы) з арктычнымі, імховымі, лішайнікавымі і хмызняковымі ландшафтамі. Паступова тундра пераходзіць у лесатундру (падзоліста-глеевыя глебы), дзе пашыраны комплексы ландшафтаў хмызняковай тундры, ялова-лістоўнічных рэдкалессяў, сфагнавых і нізінных балот. Большая частка раўніны належыць да лясной зоны ([[падзолістыя глебы]]), дзе пераважае забалочаная хвойная [[тайга]] ([[елка]], [[піхта]], [[кедр]], [[хвоя]], сібірская лістоўніца). На поўдні [[лесастэп]] ([[чарназёмныя глебы]]) з асінава-бярозавымі гаямі пераходзіць у [[стэп]] (чарназёмныя і [[каштанавыя глебы]]), пераважна разараныя. Для ўсіх зон характэрна пашыранасць балотных ландшафтаў (каля 50 % тэрыторыі лясной зоны забалочана), якія на поўдні змяняюцца саланцамі і [[саланчакі|саланчакамі]].
 
Жывёльны свет разнастайны: [[паўночны алень]], [[пясец]], [[лемінгі]], [[заяц-бяляк]], [[буры мядзведзь]], [[рысь]], [[расамаха]], [[куніца]], [[выдра]], [[собаль]], [[вавёрка]], [[бурундук]], [[андатра]], сібірская казуля.
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/БелЭн|7}}
* Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
 
[[Катэгорыя:Раўніны Расіі]]