Паўабаронца (футбол): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Artsiom91Bot перайменаваў старонку Паўабаронца, футбол у Паўабаронца (футбол) па-над перасылкай: ВП:НА
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[FileВыява:396px-Boisko PositionsMidfield.png|thumb|right|Сінім колерам паказыпаказаныя паўабаронцы]]
'''Паўабаро́нца''' ({{lang-en|Midfielder}}) — ігрок [[футбол]]ьнай каманды, які дзейнічае паміж абаронай і нападзеннем. Асноўнай функцыяй паўабаронцаў з`яўляецца дапамога ігракам абароны і нападзення, у залежнасці ад сітуацыі.
 
Паўабаронцы — ігракі шмат у чым універсальныя, павінны ўмець дзейнічаць у нападзе і ў адборы мяча. Найболей карыснымі якасцямі для іх з’яўляюцца [[дрыблінг]], уменне прыняць мяч, згуляць у [[Падкат|падкаце]], аддаць дакладны [[Пас (футбол)|пас]] і дакладна стукнуць па [[Вароты (футбол)|варотах]].
 
У сучасным футболе, які адрозніваецца насычанасцю сярэдняй лініі, роля паўабаронцаў узрастае ўсё больш.
 
Паўабаронцы бываюць цэнтральнымі, крайнімі, атакуючага і абарончага плана.
 
== Цэнтральны паўабаронца ==
Цэнтральныя паўабаронцы, у залежнасці ад сваіх навыкаў і фізічных кандыцый, выкарыстоўваюцца вельмі разнастайна. Дзякуючы таму, што яны размяшчаюцца ў цэнтры поля, то часта з’яўляюцца і цэнтрам каманды, які злучае абарончую лінію і напад. Калі на гэтай пазіцыі знаходзіцца выдатны ігрок, які добра чытае гульню і ўмее аддаць дакладную перадачу, то гульня ўсёй каманды ідзе праз яго. Такіх паўабаронцаў завуць таксама ''распасоўнікамі'', або ''плэймэйкерамі''.
 
Гэтую пазіцыю часта блытаюць з атакуючымі паўабаронцамі, паколькі яны часта з’яўляюцца ў [[Штрафная плошча (футбол)|штрафной]] суперніка і б'юць па варотах.
 
Важнасць гэтай пазіцыі пацвярджае і вялікая колькасць вядомых ігракоў, такіх як [[Кака]], [[Фрэнк Лэмпард]], [[Аляксандр Маставой]], [[Хаві]], [[Дэку]], [[Фігу]], [[Торстэн Фрынгс]] і шматлікія іншыя.
 
== Абарончы паўабаронца ==
Гулец гэтай пазіцыі падобны па функцыях з цэнтральным абаронцам, але больш увагі надае абароне і дзейнічае ў асноўным на сваёй палове поля, не даходзячы да цэнтральнага круга. У асноўным ужываецца ў схемах з трыма абаронцамі, або калі ў суперніка насычаная лінія нападу.
 
У абарончага паўабаронцы вельмі шмат назваў, у бразыльскім партугальскім — ''волан'', у іспанскім — ''рулявы'', у партугальскім — ''замок'', у англійскім — ''апорны паўабаронца'', у Расіі часта ўжываецца ''хвалярэз''.
 
Адным з яркіх прадстаўнікоў гэтага амплуа з’яўляецца [[Клод Макелеле]], здольны не толькі спыніць напад суперніка, але і аддаць вывераны пас у лінію нападу, пачаўшы контратаку.
 
Асноўная задача абарончага паўабаронцы — сустракаць напады суперніка ўжо ў сярэдзіне поля, зводзячы да мінімуму рызыку ўзяцця варот. Ён павінен стала прэсінгаваць футбалістаў у сваёй зоне, быць па-добрым агрэсіўным і фізічна моцным, каб уступаць у адзінаборствы.
 
Другарадная задача — пасля адбору або перахопу перавесці мяч на палову суперніка для нападу або контратакі.
 
== Атакуючы паўабаронца ==
Паўабаронца атакуючага плана — гэта таксама разнавіднасць цэнтральнага паўабаронцы, які размяшчаецца непасрэдна за нападаючымі і часта выконвае ролю адцягненага форварда. Яго асноўная задача — аддаць апошні пас нападаючаму пад удар або самому прабіць па варотах. Для яго вельмі важная тэхніка валодання мячом і бачанне поля.
 
На [[Чэмпіянат свету па футболе 1970|чэмпіянаце свету 1970 года]] [[Пеле]] іграў у ролі атакуючага паўабаронцы і вельмі паспяхова. У сучасным футболе з найболей вядомых можна вылучыць [[Раналдынью]], [[Зінедзін Зыдан|Зідана]], [[Кака]].
 
== Крайні паўабаронца ==
Крайнія паўабаронцы дзейнічаюць у непасрэднай блізкасці ад [[Футбольнае поле#Разметка|бакавой лініі]]. У класічнай схеме «[[дубль-вэ]]» яны класіфікаваліся як нападаючыя, але з часам пазіцыя зрушылася ўглыб абароны. У сучасным футболе крайнія паўабаронцы выкарыстоўваюцца ў пабудовах [[Тактычныя схемы (футбол)|4-4-2]] або [[Тактычныя схемы (футбол)|4-5-1]]. Акрамя падключэнняў да нападаў, ад гэтых паўабаронцаў патрабуецца абарона бакавой лініі ад праходаў крайніх і апорных абаронцаў.
 
Асноўнымі неабходнымі якасцямі для «крылаў», як іх яшчэ завуць, з’яўляюцца хуткасць і ўменне весці мяч, паколькі прыходзіцца дзейнічаць на абмежаванай прасторы поля.
 
== Спасылкі ==
Радок 8 ⟶ 42:
 
[[Катэгорыя:Футбольная тэрміналогія]]
 
[[pl:Pomocnik]]