Абаронца (футбол): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Artsiom91Bot перанёс старонку Абаронца, футбол у Абаронца (футбол): ВП:НА
Радок 3:
 
Вызначаюць цэнтральньных, краёвых і свабодных абаронцаў.
 
== Цэнтральны абаронца ==
Цэнтральныя абаронцы, як вынікае з назвы, гуляюць у цэнтры. Звычайна ў камандзе два цэнтральныя абаронцы, якія размяшчаюцца паміж штрафной плошчай і цэнтральным кругам. Асноўная мэта, акрамя недатыкальнасці варот, не падпусціць нападаючых, звычайна [[Нападаючы (футбол)#Цэнтрфорвард|цэнтрфорвардаў]], на ўдарную пазіцыю. Цэнтр поля — вельмі важная зона; акрамя намінальных цэнтральных нападаючых, сюды, за іх на дапамогай, могуць прыйсці крайнія нападаючыя альбо паўабаронцы. Існуе дзве абарончыя стратэгіі — ''занальная абарона'', калі кожны з абаронцаў сочыць за вызначанай зонай поля, і ''персанальная'', калі кожны абаронца сочыць за нападаючым, якога яму паказаў трэнер.
 
Звычайна цэнтральныя абаронцы — фізічна дужыя, высокія гульцы з выдатным уменнем гуляць галавой і дзейнічаць у адборы мяча. У слабых клубах на цэнтр абароны кладзецца толькі функцыя абароны. Аднак вельмі важна на гэтай пазіцыі мець граматнага гульца, здольнага бачыць поле, з уменнем добрага пасу, які можа маментальна перавесці гульню ад абароны да нападу.
 
Раней гэтая пазіцыя звалася цэнтральны паўабаронца. У пачатку [[20 стагоддзе|20-га]] стагоддзя большасьць каманд гуляла па схеме 2-3-5, дзе [[Цэнтральны паўабаронца (футбол)|цэнтральны паўабаронца]] дзейнічаў ледзь ззаду на сваёй палове да цэнтральнай адзнакі.
 
Часта цэнтральныя абаронцы ідуць у штрафную суперніка пры падачы [[Вуглавы ўдар (футбол)|вуглавых]], паколькі ўменне гуляць галавой і высокі рост дазваляюць ім забіць гол.
 
Шматлікія гульцы на гэтай пазіцыі сталі даволі вядомымі, напрыклад [[Ліліян Цюрам]], [[Фабіа Канавара]] й [[Алесандра Неста]].
 
== Свабодныя абаронцы ==
''Свіпер'' (ад {{lang-en|sweep up|скарочана}}, падмятаць) — разнавіднасць цэнтральнага абаронцы, асноўнай задачай якога з’яўляецца адбор і выбіванне мяча, як толькі нападаючы набліжаецца з ім да [[Вароты (футбол)|варот]]. У яго няма выразнага месца на поле, таму яго таксама завуць ''лібера'' ({{lang-it|libero}}, свабодны). Часцей за ўсё вольныя абаронцы выконваюць чыста ахоўныя функцыі і гуляюць «на адбой». Такая [[тактыка]] выкарыстоўвалася ў італьянскай схеме [[1960-я|60-х]] гадоў [[катэначо]].
 
Найболей вядомыя лібера ў гісторыі футбола — [[Франц Бэкенбаўэр]] і [[Франка Барэзі]].
 
== Апорныя абаронцы ==
Выкарыстоўваюцца таксама назвы ''апошні абаронца'' або [[стопер]].
 
Апорныя абаронцы размяшчаюцца глыбока ў абароне, у сваёй штрафной плошчы. Асноўная задача — ахова гэтага прамавугольніка. У некаторых тактычных схемах апорныя абаронцы гуляюць персанальна.
 
У традыцыйнай схеме [[Тактычныя схемы (футбол)#2-3-5|2-3-5]], два гульцы перад варатаром на апошняй мяжы абароны і ёсць апорныя абаронцы. Нягледзячы на тое, што гэтае фармаванне ўжываецца вельмі рэдка і ў абароне ў асноўным выкарыстоўваюцца чатыры абаронцы, «апорнікі» яшчэ жывуць, дзейнічаючы разам з адцягненым паўабаронцам або з цэнтральным абаронцам, выконваючы ролю ''здвоенага цэнтра''.
 
У [[Чэмпіянат Англіі па футболе|Англіі]] апорныя абаронцы часта дзейнічалі вельмі груба, удараючы суперніка па нагах, прычым гэта не было забаронена ў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] да [[1950-я|50-х]] гадоў, калі футбол стаў больш міжнародным. Забарона на падобныя парушэнні дала штуршок да шырэйшага выкарыстання абаронцаў.
 
Сучасныя апорныя абаронцы часта здзяйсняюць рэйды да штрафной суперніка, ссоўваючыся на бок поля. Яны павінны быць вынослівымі, бо прыходзіцца шмат перамяшчацца і здзяйсняць вялікі аб’ём працы.
 
[[Паола Мальдзіні]] — адзін з самых вядомых апорных абаронцаў.
 
== Крайнія абаронцы ==
Крайнія абаронцы — сучасны варыянт апорных абаронцаў, выканаўцаў да таго ж атакоўных функцый. Звычайна выкарыстоўваюцца ў пабудовах [[Тактычныя схемы (футбол)#3-5-2|3-5-2]], дзе з’яўляюцца часткай паўабароны, або [[Тактычныя схемы (футбол)#5-3-2|5-3-2]], дзе крыху больш увагі надаецца ахоўным функцыям.
 
Па ісце яны ўвабралі ў сябе якасці апошніх абаронцаў і [[Паўабаронца (футбол)#Крайнія паўабаронцы|крайніх паўабаронцаў]].
 
Гэта найболей значная пазіцыя ў сучасным футболе, яна дазваляе выкарыстаць усё поле для нападу, расцягваючы абарону суперніка. Часта выкарыстоўваецца для прарыву па флангу з далейшым [[Тыпы ўдараў#Навес|навесам]] у штрафную. Найважнейшымі якасцямі для гэтай пазіцыі з’яўляюцца хуткасць і вынослівасць.
 
[[Раберта Карлас]] і [[Кафу]] — адны з лепшых крайніх абаронцаў у гісторыі футбола.
 
== Спасылкі ==