Касцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканцаў (Гродна): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
Радок 26:
Улічваючы гэты факт і тое, што ў 18 ст. вырасла патрэба ў адукаваных людзях, а дамініканцы сталі вядучым ордэнам у галіне адукацыі пасля касацыі ў [[1773]] [[езуіты|ордэна езуітаў]], пачалося будаўніцтва новага мураванага будынка на месцы драўлянага. Мураваўся будынак пры прыёру Людвіку Грынццэвічу, які быў вядомым архітэктарам. Такім чынам, разам з узвядзеннем у 1780-я гады мураванага будынка на вуліцы Дамініканскай было завершана будаўніцтва дамініканскага кляштара ў Гродне.
 
У пачатку 19 ст. пры дамініканскім кляштары дзейнічалі студыум вышэйшы, гімназія, павятовая і парафіяльная школы. У гэтых установах займалася 336 вучняў, працавала 18 настаўнікаў. Шырокую вядомасць у краі мела бібліятэка гродзенскіх даміяіканцаўдамініканцаў, а таксама фізічная лабараторыя. 3 [[1803]] на працягу некалькіх гадоў у гродзенскай дамініканскай школе выкладаў фізіку і матэматыку славуты філосаф і тэолаг дамініканец Ф. І. Цяцерскі, які надрукаваў і выдаў у Гродне ў [[1806]] сваю дысертацыю па эксперыменталънай фізіцы.
 
У [[1840]] адбылася касацыя гродзенскага дамініканскага кляштара. У былых дамініканскіх мурах была адчынена мужчынская гімназія, а касцёл былога кляштара, пазбаўлены парафіі, дзейнічаў як студэнцкі гімназіяльны касцёл. Студэнты гродзенскай гімназіі прынялі актыўны ўдзел у [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстанні 1863—1864 гг.]], таму [[Расійская імперыя|расійскія ўлады]], адзначыўшы ўплыў [[каталіцтва|каталіцкага]] духавенства на ўдзельнікаў паўстання, забаранілі дзейнасць касцела пры гімназіі і размясцілі ў ім царкву Ямбургскага ўланскага палка. Але ў такой якасці ён праіснаваў нядоўга. У 1875 г. «''во избежание соблазна в местном населении''» старадаўні касцёл дамініканскага кляштара, упрыгожванне горада, быў знішчаны «''за исключением одного крыла, примыкающего к гимназиальному зданию''», у якім планавалася размясціць бібліятэку і падрыхтоўчы клас.