Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
Радок 105:
Уздым нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі, абвяшчэнне [[25 сакавіка]] [[1918]] [[БНР|Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР)]] і дзейнасць яе кіруючых органаў падштурхнулі бальшавіцкі ўрад у [[Масква|Маскве]] да фармальнага прызнання права беларускага народа на самавызначэнне і нацыянальную дзяржаўнасць.
 
Па пытанні самавызначэння Беларусі сярод партыйных і савецкіх работнікаў не было адзінага меркавання. [[А. Чарвякоў]], [[З. Жылуновіч]] і іншыя лідары выступалі за стварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і ўваходжанне яе ў склад РСФСР на правах аўтаноміі. Кіраўнікі Паўночна-Заходняга абкама РКП(б) і Заходняй вобласці [[Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў|А. Мяснікоў]], [[В. Кнорын]], [[Майсей Іосіфавіч Калмановіч|М. Калмановіч]], [[К. Ландар]] і іншыя не прызнавалі існавання беларускага этнасу, і ажыццяўлення права нацыі на самавызначэнне ва ўмовах набліжэння, як ім здавалася, сусветнай рэвалюцыі таксама не прызнавалі.
 
Пасля заканчэння германскай акупацыі Беларусі ў канцы 1918 і заняцця яе тэрыторыі Чырвонай Арміяй узнікла неабходнасць тэрміновага стварэння на гэтых землях савецкай дзяржаўнасці. Ліквідаваўшы войскамі Чырвонай Арміі БНР, у снежні 1918 ЦК РКП(б) прыняў рашэнне пра стварэнне беларускай савецкай рэспублікі.