Камуністычная партыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Радок 26:
Першая камуністычная партыя ў Беларусі з’явілася [[30 снежня]] 1918 года ў [[Смаленск]]у на VI Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі [[РКП (б)]]. Створаная партыя называлася [[КП(б)Б|Камуністычнай партыяй (бальшавікоў) Беларусі]] і была складовай часткай Расійскай Кампартыі (бальшавікоў). З’езд выбраў Цэнтральнае бюро [[Камуністычная партыя Беларусі|КП (б) Беларусі]] (старшыня [[Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў|А. Мяснікоў]]), а таксама прыняў рашэнне аб стварэнні [[Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусі|Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь]].
 
З сакавіка [[1919]] да лістапада [[1920]] г. КП(б)Б была аб’яднана з Кампартыяй Літвы ў [[КПЛіБ|Камуністычную партыю (бальшавікоў) Літвы і Беларусі]] на ўвазе ўтварэння [[Літбел ССР|ЛітБела]]. Аб стварэнні [[Камуністычная партыя (бальшавікоў) Літвы і Беларусі|адзінай кампартыі Літвы і Беларусі]] было вырашана на аб’яднаўчым з’ездзе КП(б)Б і [[Камуністычная партыя Літвы і Заходняй Беларусі|КП(б)Л]], які праходзіў 4-6 сакавіка 1919 года, які таксама ўхваліў стварэнне [[Літбел ССР|Савецкай сацыялістычнай рэспублікі Літвы і Беларусі (ЛітБел)]]. З’езд абраў Цэнтральны Камітэт КП(б) ЛіБ, у Прэзідыум якога ўвайшлі [[Вінцас Міцкявічус-Капсукас]] — старшыня, [[Ангарэціс|З. Ангарэціс]], [[Вацлаў Антонавіч Багуцкі|В. Багуцкі]], [[Якаў Генрыхавіч Далецкі|Я. Далецкі]], С. Іваноў, [[Майсей Іосіфавіч Калмановіч|М. Калмановіч]], [[Вільгельм Георгіевіч Кнорын|В. Кнорыньш]] (сакратар), А. Мяснікоў, І. Уншліхт, [[Казімір Генрыхавіч Цыхоўскі|К. Цыхоўскі]], [[Віктар Іванавіч Яркін|В. Яркін]] і інш.<ref>[http://www.belhistory.com/course10.shtml ЛітБел]</ref> У сувязі з акупацыяй польскімі войскамі большай частцы тэрыторыі [[Літва|Літвы]] і Беларусі, 6 чэрвеня 1920 года Літоўска-Беларуская рэспубліка была распушчаная. У верасні 1920 года Камуністычная партыя (бальшавікоў) Літвы і Беларусі зноў была падзелена на КП Беларусі і КП Літвы.
 
Падчас акупацыі польскімі вайскамі Заходняй Беларусі існавала [[Камуністычная партыя Заходняй Беларусі|Камуністычная Партыя Заходняй Беларусі]]