Розніца паміж версіямі "Іанасфера"

41 байт дададзены ,  2 гады таму
др
няма тлумачэння праўкі
др
 
'''Іанасфера''', '''іонасфера''' — іанізаваны слой верхняй [[атмасфера Зямлі|атмасферы Зямлі]] на вышыні ад 50—80 да некалькіх тысяч кіламетраў. Верхняя мяжа іанасферы — знешняя частка [[магнітасфера|магнітасферы]].
 
Яна ўяўляе сабой [[іанізацыя|іанізаваную]] [[плазма|плазму]], якая валодае [[электраправоднасць|электраправоднасцю]]. Тут прысутнічаюць зараджаныя [[атам]]ы [[кісларод]]а, [[гелій|гелія]] і [[вадарод]]а, а таксама свабодныя [[электрон]]ы. Атамы і малекулы паветра зараджаюцца ў выніку страты электрона, або набыцця свабоднага электрона пад уздзеяннем касмічнага і сонечнага выпрамянення.
 
Крыніцы іанізацыі высокіх слаёў атмасферы — ультрафіялетавае і рэнтгенаўскае выпрамяненні [[Сонца]] і патокі часцінак, што ўрываюцца ў атмасферу з калязямной касмічнай прасторы. Часцінкі іанасферы ўтвараюць вельмі разрэджанае і высок-электраправоднае асяродцзе. Iанасфера адыгрывае важную ролю ў радыёсувязі, у ёй адбываюцца [[палярнае ззянне|палярныя ззянні]] і магнітныя буры.