Дзмітрый Іванавіч Пуцяціч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др выпр. канфлікт зносак
Радок 3:
Сын кн. [[Іван Пуцята|Івана Пуцяты]] з роду друцкіх князёў. Упершыню ''«князь Дзімітр»'' згаданы ў 1455 годзе як сведка запісу кн. [[Андрэй Уладзіміравіч|Андрэя Уладзіміравіча]]<ref name=":0">''Wolff J.'' Kniaziowie litewsko-ruscy od końca XIV wieku. — Warszawa,1895. — S. 62.</ref>.
 
У 1467 годзе (12 красавіка 15-га індыкта) памяняўся з панам [[Івашка Ільініч|Іванам Іллінічам]] сёламі ў Друцкім княстве — сваё «сяло Іллі Дзірыніча» на сяло Харковічы (абодва цяпер пэўна не лакалізуюцца) — у мяноўным лісце Пуцяціч і Іллініч ніяк не тытулуюцца<ref>Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях. — Мір: Музей «Замкавы комплекс „Мір“», 2015. — 374 с. — С. 293.</ref>. У тым жа 1467 годзе як ''«князь Мітка Іванавіч»'' быў сведкам запісу кн. [[Юрый Федкавіч Нясвіцкі|Ю. Ф. Нясвіцкага]] жонцы<ref name=":0">Wolff, 1895. — S. 62.</ref>.
 
У 1486 годзе, як намеснік мцэнскі і любуцкі, паведамляў вял.кн. і каралю [[Казімір IV Ягелончык|Казіміру]] пра набег разанцаў, спаліўшых [[Мцэнск]]. Раней датай дакумента лічылі 1456 год<ref>Акты, относящиеся к истории Западной России / Собр. и изд. Археографической комиссией. — СПб., 1846. — Т. I: 1340—1506. — С. 71. № 58.</ref> і пад ёю кн. Дзмітрый Пуцяціч згадваецца ў многіх даследаваннях<ref>''Иловайский Д. И.'' История Рязанского княжества. -- М., 1858. — С. 210.</ref>. Аднак пасольства караля Казіміра да неназванага вял.кн.разанскага, дзе згадваецца паведамленне намесніка пра набег, датавана 9 чэрвеня 4-га індыкта, які ў перыяд валадарства караля Казіміра прыпадаў на 1441, 1456, 1471 ці 1486 гады. Урэшце, 1486 год болей пэўны, бо кніга запісаў [[Метрыка Вялікага Княства Літоўскага|Літоўскай Метрыкі]], дзе запісаны дакумент, змяшчае пасольствы за 1479—1486 гады<ref>''Бережков Н. Г.'' Литовская метрика как исторический источник. -- Ч. 1: [http://pawet.net/library/history/bel_history/_metrica/berezkov1/Литовская_метрика_как_исторический_источник._Часть_1.html О первоначальном составе книг Литовской метрики по 1522 год]. -- М.; Л., 1946.  — С. 118.</ref>. У чэрвені 1486 года кн. Дзмітрый Пуцяціч як намеснік любуцкі і мцэнскі паведамляў каралю пра напад 8 мая 1486 года на «мецнян и любучан» маскоўскага войска<ref>Акты, относящиеся к истории Западной России / Собр. и изд. Археографической комиссией. — СПб., 1846. — Т. I: 1340—1506. — С. 107. № 88.</ref><ref>РИБ. Т. XXVII. Стб. 445—447.</ref>. У тым жа 1486 годзе атрымаў ад караля са скарбу 5 коп грошаў<ref name=":0">Wolff, 1895. — S. 62.</ref>.
 
З ліпеня 1486 па верасень 1488 года князь Дзмітрый Пуцяціч згадваецца як намеснік бранскі<ref>РИБ. Т. XXVII. Стб. 229.</ref> — у маі 1487 і верасні 1488 года<ref>РИБ. Т. XXVII. Стб. 415—416, 426.</ref> яму адрасаваны указныя лісты караля Казіміра, у снежні 1487 года<ref>РИБ. Т. XXVII. Стб. 239.</ref> атрымаў з мыта бранскага 20 коп грошаў. Магчыма, гэта новы урад кн. Д. І. Пуцяціча, але іншы намеснік мцэнскі і любуцкі вядомы толькі з 1492 года. На думку А. Харужэнкі, перавод у [[Бранск]], напэўна, можна звязаць са шлюбам стрыечнай пляменніцы кн. Д. І. Пуцяціча — Аграфены (дачкі кн. [[Васіль Іванавіч Бабіч-Друцкі|В. І. Бабіча]]), з вял.кн. разанскім<ref name=":1">Хоруженко, 2014. с. 123, прим. 8.</ref>. З 20.10.1492<ref>РИБ. Т. XXVII. Стб. 129.</ref> называецца ваяводам кіеўскім.
Радок 11:
У 1499 годзе (14.3) у Вільні быў сведкам прывілея [[Менск|Менску]] на магдэбургскае права. У 1499 годзе ад вял.кн. [[Аляксандр Ягелончык|Аляксандра]] атрымаў [[Крошын]] у Новагародскім павеце і Палажаны (цяпер [[Паложына]]) ў Любашанскай воласці. На думку А. Харужэнкі, тым часам кн. Д. І. Пуцяціч магчыма чакаў нараджэння дзіця, бо ў надаўчым акце адзначана, што пры нараджэнні сына Крошын і Палажаны мусяць адыйсці яму, што не было тыповай фармулёўкай для падобных актаў<ref>Хоруженко, 2014. с. 124.</ref>. Нашчадкаў у кн. Д. І. Пуцяціча, аднак, не было.
 
У 1500 годзе ездзіў з пасольствам да крымскага хана [[Менглі-Гірэй I|Менглі-Гірэя]] і, напэўна, завязаў з ім прыязныя адносіны, бо той у 1502 годзе паведамляў ''«прыяцелю свайму князю Дзімітрыю»'' пра разгром хана [[Шэйх-Ахмед|Шэйх-Ахмеда]]. Наступнае пасольства кар. Аляксандра да хана Менглі-Гірэя і паведаміла яму пра смерць кн. Дзмітрыя на пачатку 1505 года.<ref name=":0">Wolff, 1895. — S. 62.</ref>
 
Трымаў родавыя вотчыны Стараселле, [[Старое Радча|Радча]] і [[Лясныя]] (абедзве цяпер у Круглянскім р-не)<ref>У складзе Вялікага княства…</ref>, Зарэмцы (цяпер [[Жарамец]]) і інш.
 
Пасля смерці кн. Дзмітрыя Пуцяціча апекуном яго маёмасці быў кн. Міхаіл Глінскі. На памін душы праваслаўнай царкве часткова былі запісаны Зарэмцы, Лагі і Белічаны — палова даннікаў ў Зарэмцах з мядовай данінай перайшла Багародзіцкай царкве ў Вільні, частка Лагоў і Белічан перайшла [[Кіева-Пячорская лаўра|Кіева-Пячорскай лаўры]]. Частку спадчыны атрымаў кн. Талачынскі<ref name=":0">Wolff, 1895. — S. 62.</ref>, астатняе перайшло да родзічаў князёў [[Друцкія-Пуцяцічы|Друцкіх-Пуцяцічаў]] і [[Друцкія-Горскія|Друцкіх-Горскіх]]<ref name=":0">Wolff, 1895. — S. 62.</ref> (у т.л. частка даннікаў у Белічанах) і да кн. [[Ямантовічы|Сямёна Ямантавіча Падбярэзскага]] (у т.л. частка Зарэмцаў і Лагоў).
 
{{зноскі}}