Індзейская рэзервацыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 47:
=== Гавайскія хоўмленды ===
[[Гавайцы]] — карэннае насельніцтва [[Гавайскія астравы|Гавайскіх астравоў]] [[Палінезія|палінезійскага]] паходжання. Хаця яны не з'яўляюцца [[індзейцы|індзейцамі]], іх [[права]]вы статус роўны з апошнімі. Гавайскія хоўмленды пачалі старацца пасля прыняцця [[9 ліпеня]] [[1921]] г. [[Кангрэс Злучаных Штатаў Амерыкі|Кангрэсам ЗША]] адпаведнага закона, паводле якога карэнныя гавайцы атрымалі ў карыстанне 810 км² зямель на Гавайскіх астравах на неабмежаваны тэрмін для самазабеспячэння, самавызначэння, захавання каштоўнасцей, традыцый і [[культура|культуры]]. З [[1960]] г. першасную адказнасць за кіраванне хоўмлендамі мае асобны дэпартамент хоўмлендаў [[Гаваі|Гаваяў]], аднак значныя наглядныя абавязкі захоўвае [[Федэральны Урад ЗША|федэральны ўрад ЗША]]. Унутранае кіраванне належыць абшчынам саміх гавайцаў.
 
== Канада ==
У [[2017]] г. у рэзервацыях жыло 44,2% карэннага насельніцтва [[Канада|Канады]]. Усяго налічваецца 2267 рэзервацый агульгай плошчай 2,6 млн га (0,2% тэрыторыі Канады). Большасць з іх знаходзіцца ў правінцыі [[Брытанская Калумбія]] (1606 рэзервацый агульнай плошчай 353 324,2 км²), але найбольшая плошча пад рэзервацыі вылучана ў правінцыі [[Антарыа (правінцыя)|Антарыа]] (189 рэзервацый агульнай плошчай 709 985,8 км). Да рэзервацый не адносяцца так званыя карэнныя тэрыторыі, на якіх жыхары рэзервацый вядуць традыцыйную гаспадарчую дзейнасць, а таксама абшчыны [[індзейцы|індзейцаў]] і [[інуіты|інуітаў]] у паўночных правінцыях, што маюць самакіраванне, але не статус рэзервацый.
 
У Канадзе прававы статус рэзервацый вызначаецца Індзейскім актам, які быў прыняты ў [[1876]] г., але пасля гэтага шмат разоў змяняўся.
 
== Гл. таксама ==